Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 14

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Певень хацеў умасцицца на мокрую жэрдку и з крыкам саскочыў на зямлю. Божа, як непрытульна и нудна! Але ўсё гэта глупства, бо ёсць самае важнае: "А можа, там Волечцы яшчэ горш стала? Хутчэй трэба, хутчэй!" Мокры хлапец сам сябе падганяў. Як падстрэлены кинуўся ён да фельчара:
- Дзянь добры вам, я так имчаўся па вас, што траха не астаўся ў рэчцы з канём...
- Праўда, масток сарвала, - разважлива сказаў прывыклы да ўсяго фельчар и пагнаў у хлеў карову и, идучы, запытаў:
- Сам адкуль? А што здарылася?
- З Волечкай вельми дрэнна!
- З якой гэта Волечкай?
- Ну а з той, што вы прыязджали да яе ў хату палоннага немца лячыць.
- А-а, дык ты з Сумлич? Той самы выгнански сын? Ну, бачыш, як добра, што я параиў табе астацца там жыць. Хто б цяпер аб хворай Волечцы падбаў бы? Ну, идзи ў хату сушыся. А то з цябе, пане-браце, вада, як з рукава, джгае.
- Няма кали сушыцца, трэба назад имчацца, яна там ледзьве жыве.
- А што з ёю?
- Ляжыць без памяци.
- Можа аб'елася чаго?
- Не, у яе балиць галава, горла и грудзи.
- Пастаў каня ў хлеў, а пасля паедзем, кали на небе расчысциць.
- Не, родненьки мой, паедзем цяпер.
- Чаго ты гэтак спалохаўся? Видаць, што николи хворых не бачыў.
- Як гэта не бачыў! У мяне бацька на дарозе памёр!
Фельчар ничога не адказаў и моўчки стаў корпацца ў шафе. Кастусь так жа моўчки чакаў. Нецярпливасци яго не было меры. Аднак жа ён вытрымаў и аж уздрыгануўся, кали фельчар сказаў, што можна ехаць. Ён сам сваим вушам не верыў, ён баяўся, што фельчар не захоча ехаць. А тым часам на небе и сапраўды расчышчалася. Фельчар сказаў:
- Па паўдни зусим распагодзицца.
Кастусь пагнаў змучанага каня з усих сил. Дождж усё пабольшваўся. Цераз брод праскочыли ў момант. Фельчар сам пачаў пакрыкваць на каня. Кастусь бесперастанку тузаў лейцы. Як уехали ў двор, фельчар не даў Кастусю апомницца, сагнаў яго з воза адразу и ўвапхнуў у хату.
- Ты ўвесь ссинеў и калоцишся, як святы на споведзи. Каб ты не смеў мне да самага вечара з печы злазиць! А то Волечцы прыйдзецца ехаць па мяне и ў бродзе плаваць. Ну а ты, малая, дзе ты там? Як маешся? А, вось ты якая. Ну, ничога, пакажы шыю. Каб ты мне цэлы тыдзень вылежала, а тады ўставай сабе и раби што табе трэба. Ляжы, Волечка, ляжы. Пакажы язык. А ты там на печы? Яшчэ ўсё дрыжыш? Не глядзи, што ты на печы, а на табе гэтую адзежыну, акрыйся и дыхай сабе ў жывот. Але ж и кажушок злубянелы! Чый гэта? Твой?
- Не, гэта Волеччын.
- Грэйся! З цябе павинна выйсци сем патоў, тольки тады маеш права з печы злезци! Ты мне глядзи! Шэсць патоў сыдзе, а ты не злазь. Чакай сёмага.
- А як жа их личыць тыя паты? - ледзьве адцягнуў голас Кастусь.
- Выцирай лоб и чакай, пакуль зноў замакрэе. и так да сёмага разу.
- Добра, тольки я раней пайду каня пастаўлю.
- Не смей! Ничога каню не зробицца, кали и пастаиць на свежым паветры. Каня кожны вецерынар можа вылечыць. А няхай паспрабуе цябе вылечыць! Тольки я цябе магу лячыць! А дзеля гэтага Волечцы прыйдзецца ў бродзе купацца. Чуеш?
- Чую, - прахрыпеў Кастусь, сцишваючыся за халодным коминам.
- А цяпер и я павинен аптэчнага ўзяць, бо и я прамок и дрыжу, як нячысты пад крыжам. - Ён дастаў з кишэни пляскатую бутэльку и напалам разлиў усё, што ў ёй было.
- Гэта мне, а гэта табе, хлопча. Пи, не бойся. Бачыш, я не атруциўся. Гэта самы чысцейшы на свеце аптэчны спирытус! А табе, малая, гэтыя пилюли, глытай па тры на дзень. На! Глыни першую. Так ляжыце и мяне чакайце. А я пайду. Тут у мяне интэрас ёсць на мястэчку. У Дарахвея Трыбуховича парсюка пайду старгую. Ты не бойся, у брод больш не палезеш. Мяне сам Трыбухович заимчыць назад. Разам з парсюком. Хэ-хэ! А, и ты, малая, усмихаешся! Ну, дык я на тваим вяселли буду гуляць.
и фельчар выйшаў з хаты. Кастусь высадзиў галаву з-пад кажуха. Ад спирытусу галава яго ўжо кружылася. Ён глянуў на Волечку. Гэта ж ён, гэты фельчар, выдумаў, што Волечка смяялася. Гэта быў адзин з яго метадаў хутчэй паднимаць хворых на ноги - найцудоўнейшае лякарства, якое, на вялики жаль, не ў пашане ў нашых вучоных медыкаў, лякарства, без якога мала памагаюць усялякия уратрапины и дзиурацин з папаверыни, нават и тады, кали их змяшаць разам, аблиць магнезиумам-сульфурыкумам и прысыпаць зверху лакрычным парашком.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz