Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 6

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Фельчар бачыў, што яму так нядобра писаць, сеў сам на лаву и падпёр немца сваёю спиною. Немец списаў абодва баки паперы и ўжо расписаўся, як раптам як бы што ўспомниў, пакинуў писаць, и на твар яго лягла пячаць просьбы. Ён штосьци пачаў гаварыць фельчару, яки ў гэты час якраз даў яму зноў парашок. Фельчар пачаў прыслухоўвацца и нарэшце штосьци двума ци трыма словами, к здзиўленню ўсих, па-нямецку запытаў у немца, Праўда, яго гаворка па-нямецку была нясмелая, ён лавиў словы, як глухи прыглядаецца на вусны таго, з ким гаворыць. Але ён зразумеў немца: той прасиў назваць яму адрас таго кутка, дзе ён цяпер хварэе. Фельчар прадыктаваў яму адрас на мястэчка Сумличы так, каб сюды льга было трапиць адкуль сабе хочаш, хоць з усяго свету. Пасля гэтага фельчар написаў акт аб хваробе немца. Праверыли па паперы ў салдата и запытали ў самога немца, и ўсим стала вядома, што немец завецца Густаў Шрэдэр. Салдат тады сказаў расписацца ў акце за сведак Вольцы и яе маладому госцю. Волечка написала: "Вольга Нявада", а той написаў: "Кастусь Лукашэвич, выгнанец з-пад Вилейки". Вельми можа быць, што апошния словы яго подпису ишли з яго абязвечанай цяжкай зменай у яго жыцци психалогии. Ён страциў з-пад сваих ног той грунт, на яким стаяў на сваёй Вилейшчыне. Нездарма ён на свитанни таго дня так ныў душой перад тварам бадзяння па свеце. Салдат схаваў акт сабе ў кишэню, падзякаваў фельчара и сказаў:
- Сёння ў дарогу позна, ды и немец яшчэ слабы. А цераз ноч ён у мяне пойдзе як падмецены, так што мы да Слуцка даклыбаем як з перуна. Эй ты, хворы немчык, кладзися и спи гэтыя паўсутак, каб заўтра ты ў мяне быў, як шустры бычок.
Немец недаверлива паглядзеў на салдата, и з яго ўмомант зляцела тая ажыўленасць, першыя адзнаки якой ужо были з'явилися ў яго. Ён глыбей пасунуўся ў лаву, дастаў з нетраў свае змятай и вываленай у зямли адзежы некальки закручаных у хустачку канвертаў з раней написаным на их адрасам у Германию и ў адзин з гэтых канвертаў паклаў тольки што написанае письмо, заклеиў и словами и знаками растлумачыў фельчару, што гэта письмо, а не што иншае. Мусиць, фельчару тут ён найбольш мог даверыцца. Пасля гэтага ён паклаў письмо сабе пад галаву и неўзабаве глыбока задрамаў. Дзень ишоў к вечару. Сонца стала нижэй и пачало бицца ў акно. У хаце стала ясна, шырэй и прастарней. Немец спаў. Салдат курыў, Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй, як самая рупливая з усих жанчын на свеце. Малады яе госць стаяў на двары пры возе и глядзеў, як кони ядуць сена. Фельчар моўчки сядзеў и пасля разгаварыўся з Волечкай.
- Дык и табе, дзяўчо, прыйшлося горка, - казаў ён. - Ну, бацька твой, дарма што писем не шле, а можа быць жыў и здароў и хутка вернецца дадому. Дык ты ничога кепскага не думай, а жыви сабе памалу. Ведай, што кожны пражыты дзень адкидае тое, што ёсць, и наближае тое, што будзе. Горачы на свеце многа, але и ў самай большай на свеце пасудзине ёсць дно, няхай сабе яна хоць и да краёў налита атрутай. А ты стаиш перад векам сваим, дык атрута и горач выветрацца и высахнуць, а ты жыць будзеш... Дык як жа мне, - сказаў ён нарэшце да салдата, - трэба дадому брацца.
- Я пайду да старасты, каб даў фурманку вам, - прагаварыў салдат. - А мы з немцам у дарогу заўтра.
и гэтульки было ў салдацким голасе спакойнай ураўнаважанасци, гэтульки было ў им упэўненасци, што ўсё на свеце идзе да таго, да чаго яно идзе, што здавалася, ниякае хваляванне не пройме гэтага чалавека. Салдат выйшаў, и ўсе ў хаце чули, як ён на двары гаварыў з маладым выгнанцам. Немец крыху прыўзняў галаву, павярнуўся тварам угару и ляжаў так, гледзячы ў столь. Фельчар даў яму яшчэ парашок, и той, мусиць, ужо як мае быць убачыўшы, што яго не страляюць и не рвуць на кавалки, а лечаць, выпиў лякарства и зноў спакойна ляжаў. Тым часам хлопец увайшоў у хату и, ни на кога не гледзячы, як бы сам сабе, моцна сказаў:
- Дык можна ж было и ўчора пайсци да старасты, каб даў фурманку, а то мяне ганяў у мястэчка. Знайшоў сабе вазюра! Добры интэрас! Што ён да мяне мае! Прычапиўся!
- Намнога ты за яе старэйшы? - сказаў фельчар хлопцу и паказваючы на Вольку.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz