Welcome to Pretension! version 1.0.
З шашы ён крута пайшоў на Сумличы. и льга было заўважыць, як ён доўга кружыўся над мястэчкам. А пасля и там уздрыганулася паветра и зямля, и над Сумличами падняўся слуп агню и дыму. Тым часам з Сумлич пачали исци и бегчы людзи. и ў лес ишли праз жытни палетак, и ў жыце аставалися, и назад варочалися, и паўз шашу ишли далей на ўсход. З сумлицкай дароги на перакрыжаванне ўз'ехала фурманка. Малады канюк бег вельми шпарка. У драбинках сядзеў Нявада, и поплеч яго малая дзяўчына гадоў пятнаццаци. Проста шашою Нявада пагнаў каня на ўсход. Ужо скрыжаванне асталося за ими, и дарога раптам стала перад ими загароджана. Гэта была страшная барыкада, якую мала кали бачыць свет. Недаломки грузавых машын ляжали бясформеннай кучай на ўсю шырыню шашы. Каля гэтага пагнутага и парванага калецтва, и пад им, ляжали чалавечыя ноги, руки, тулавы без рук и галоў, и галовы без тулаваў. Чырвоная ад нявысахлай яшчэ крыви чалавечая постаць захавала ў раскинутых руках и нагах имкливасць бегу. Галава без цела захавала ў адным незаплюшчаным воку цьмяную застыласць пакуты. Стогны и енки чулися з-пад гэтага жахливага награмаджэння. Нявада крута спыниў каня, саскочыў з воза, и следам за им саскочыла дзяўчына. Нявада пачаў заварочваць каня назад. Пачуўся енк: - Злитуйся, завязи да людзей ци куды з дароги. - Нявада аслупянеў. У наступны момант ён прыгнуўся над жывым яшчэ дзицем и паклаў яго на воз. Ён стаў шукаць тут жывых дзяцей и забираць их. - Бяжы дадому, - сказаў ён да свае дзяўчыны, - скажы, што тут яшчэ менш спакою, чым каля дому. А я павязу дзяцей. Трымайцеся там разам утраих. Кали зноў бяда прыйдзе, ратуйцеся, як прыйдзецца. Бяжы, Лиза, бяжы, Лизаветка! Лиза подбегам пайшла ў бок Сумлич, и ён не мог адарваць ад яе свайго позирку. "Гэта тая, пра якую я думаў, што яна будзе шчасливая! Вось и прыйшла ёй будучыня! Божа мой, Божа мой". Здаецца, ён пабраў усих яшчэ жывых дзяцей. Жанчыны пакинули стагнаць и енчыць пад абломками, кали ён гаварыў: - Дзетки мае, малыя мае, перацярпице да канца, я павязу вас на ваш ратунак. Циха, няхай вашы вочы засвецяць скора шчасцем. Ни адна жанчына больш не застагнала. Жаночае сэрца робицца вяликае, як свет, кали яно чуе боль знявечанага дзицяци. Нявада ўжо ўзяўся за лейцы, як раптам убачыў перад сабою таго самага маладога чалавека. Ён як з-пад зямли раптам вырас тут и сказаў да Нявады: - Немцы ўжо заняли Менск и Бабруйск. Слуцак гарыць, а Баранавичы и Вильня ўжо спалены. Чырвоная Армия ўжо за сенняшнюю ноч разбита и разбягаецца. Сталин и Молатаў невядома дзе дзелися з Масквы. - Што ты гаворыш, дзе ты чуў! - крыкнуў Нявада, бялеючы як палатно и халадзеючы сэрцам. - А вось я прачытаў тут, - адказаў той, даючы Няваду такую ж паперку, якую раней прыбиў да вяликага дрэва. - Ты рад гэтаму? Што ты тут мне гаворыш! - крыкнуў Нявада, гатовы цяпер накинуцца на ўвесь свет. - Ужо няма ни Чырвонай Армии, ни Сталина, ни ўлады, и ўжо немцы идуць и идуць наперад. Яшчэ кольки дзён - и немцы зоймуць усё. Трэба гэта ўсим казаць, каб усе загадзя ведали и падрыхтавалися спаткаць немцаў як сваих, и каб лавили и аддавали немцам кожнага, хто бальшавик. Немцаў ниякая сила не возьме. Перад ими ўжо ляжыць увесь свет. Нявада, як стаяў, хапиў у сябе з-пад ног нейки гнуты прэнт з раструшчанага грузавика и з першага размаху апусциў яго на галаву маладога чалавека, яки так добра ўсё ведаў и так складна гаварыў. У наступны момант Нявада тузануў лейцы и пайшоў побач воза. Страшнае месца ён пакинуў за сабою и не бачыў, як той, каму ён апусциў на галаву жалеза, пахистаўся з момант на месцы и ўпаў на шашу як скошаны. Сонца пякло моцна, и парывами ўзнимаўся вецер и гнаў па шашы пыл. Малады чалавек ляжаў як непрытомны. Кали дзьмуў вецер, яму было як бы лепш, ён ляжаў спакойна. Кали вецер сцишваўся и мацней пякло сонца, ён неспакойна абмацваў каля сябе зямлю, а пасля пачаў скуголиць тонким перарывистым голасам. Але яго голас тануў у енках и стогнах няшчасных людзей з-пад абломкаў машын. Некальки разоў ён чуў, як гули ўгары самалёты, як дзесьци поблизу праходзили машыны, як у старане гаварыли людзи, як далей бухали ўзрывы.
|