Welcome to Pretension! version 1.0.
"Яна мусиць хацела адпачыць адна - и далей у сваю дарогу". Але было позна ўжо моўчки прайсци паўз яе. - А вы далёка куды едзеце? - А я и сама не ведаю, ци гэта далёка адсюль, ци близка. - Дзе гэта? - Туды, за Бабруйскам, у бок Гомеля. ("Не, яна вельми ахвотна и ветлива гаворыць".) Ужо з учарашняй раницы ў дарозе. - Вы дадому едзеце ци з дому? Ён бачыў: яна як бы сумелася. Перш за ўсё яна сапраўды ўпала ў задуму. Яна думала над тым, што зараз скажа. Гэта было не зусим звычайна. Пасярод дароги, упершыню, на адну можа хвилину, яна ўбачыла незнаёмага ёй Няваду. Тут бы абы-што адказаць, таксама як и ён абы-што пытае. А яна думае. "Чыстая, справядливая душа, яна цэниць сваё слова". Нявада аж ступиў яшчэ крок ближэй. - Я-то еду дадому, але таксама и з дому... Я еду з дому да бацьки. - А дзе ж ваш бацька жыве? - Дома. - А вы едзеце да яго з дому? - З дому. - Гм... значыцца... Слова за словам, маўчанне пасля слова и перад им, яна расказала яму гисторыю, и хто яго ведае, больш тут было суму ци радасци? Калисьци даўно, кали яе яшчэ на свеце не было, бацька яе паставиў сабе новую хату на панскай зямли и з панскага лесу. Скончылася там права рэвалюцыи, и ён сюды пайшоў и жыў па гэты бок границы, а хатаю заўладаў пан. Кали скончылася и гэтая граница, пан раптам убачыў, што, каб мець шчасце, даволи мець адзин дом, а тым больш панския пакои, и не канешне ўладаць у дадатак яшчэ сотняю хат, пастаўленых калисьци простыми людзьми. - Гэта пан сам да гэтага дадумаўся ци гэтак навучыли яго, як цаниць чалавечае шчасце? - панура запытаў Нявада. "Як яна гаворыць, як бы з жорсткай насмешкай". - Гэтай праўдзе пана навучыли. Адным словам, бацька яе мае цяпер и тую хату, што ставиў у маладосци, и тую, у якой тут жыў. А яна ж з першага года свайго жыцця два дзесятки год пражыла без бацьки. - Значыцца, и ў твайго бацьки ўкрали тваё маленства? - А чыйго бацьку яшчэ так абакрали? - Бацьку мае дачки. - Значыцца - вас? Яна ўстала и з сумнай усмешкай глядзела на яго. - З тае хаты едзеш у гэтую? - У гэтую. - Бацьку бачыла ўжо? - Ужо мы пазнаёмилися. - То чаго вам на чыгунку? Па шашы ў той бок машын многа. Махнуць рукой, и шафёр падвязе аж да месца. - Я ўчора, пакуль машыну злавила, выстаяла на шашы цэлае ранне. - То чаго ж вы ўстали? Чаму не спачываеце? Дарога вам яшчэ вяликая. Яна паслушна зноў села на ранейшае месца, и вочы яе стали такими даверливым. - Я вырасла без бацьки. А бацька пастарэў без мяне. Нам шкада таго, што мы адзин без аднаго были. Гэта бацька мне маю душу на гэта настроиў, и добра ён зрабиў. Цяпер я ведаю, што не можна так жыць, абы жыць. Трэба шукаць таго, каго трэба з замилаванасцю ведаць и каго трэба ненавидзець. - Ненавидзець? Вы такая маладая и гаворыце аб нянависци? - Аб чым жа мне гаварыць, кали жыццё майму бацьку скалечыли, и маё маленства... Яна недагаварыла и як бы засаромелася свае ўспышки перад незнаёмым чалавекам тут, на дарозе. Гэта было ўвасабленне наиўнасци, непасрэднасци, парыў маладой натуры, кали ўсё, што ляжыць на душы, просицца ў свет. У маладосци душа и думки не абцяжараны развагаю аб мэтазгоднасци. Стоячы цяпер перад маўкливым Нявадам, гэтая маладая дзяўчына не ведала, што яна ўзварушыла ў душы гэтага старога перад ёю незнаёмца. "Яна хоча ведаць, каго ёй ненавидзець за ўкрадзенае маленства? А каго я павинен ненавидзець за гэта ж самае?" и зноў вобраз малой Волечки вырысаваўся перад им. и вобраз гэты раздвоиўся. Побач з Волечкай стаяла тая, цяперашняя, так падобная на сваю маци. - А чаму ж вы жыли цяпер не з бацькам? - Я вучылася и на лета еду. - А як жа вы завецеся? - Лизавета. - Што ж гэта так усё сыходзицца! У мае дачки таксама дачка Лиза. Год ёй ужо будзе ци не чатырнаццаць. - Ой! - крыкнула раптам Лизавета и шатнулася, як сядзела, назад. Нявада са здзиўленнем сачыў за ею, а яна паказала пальцам униз перад сабою, и Нявада глянуў туды. Там быў адзин з тых двух равоў. Увесь ён быў скрыты ў густым таполевым зараснику. На дне яго расла густая и высокая трава и цвили кветки.
|