Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 69

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Ци гэты рысунак нарадзиўся сваим замыслам у быце тае самае асобы, што пакинула яго тут, ци гэта была простая стылизацыя, цяжка сказаць. У кожным разе рысунак быў старадаўни, гэта видно было з таго, што некаторыя рысы яго даволи-таки прыцерлися. Гэты камень называўся ў гэтых мясцовасцях "сухи дзюб", и не тольки ў гэтых мясцовасцях. Вельми далёка адтуль, киламетраў, напэўна, не менш як семдзесят, у Леньках пад самым Грэскам, я чуў, як жанчына сказала свайму малому, яки нешта насваволиў: "идзи з разгону вытнися лбом аб сухи дзюб". Паўз гэты "сухи дзюб" дарога идзе далей роўнай линияй да свае завилины, а там, раздвоеная на вилы, адным рогам идзе на тую самую "Перабродскую Злыбяду", дзе, як казаў Сымону Ракуцьку Тамаш, немцы зрабили канцэнтрацыйны лагер. А другим рогам дарога даходзиць да вяликай сялибы, якая займае шыроки абшар у чыстым поли. Ад усяго тут павявае старадаўшчынай. Да рэвалюцыи гэта быў маёнтак тутэйшага зямельнага магната. Двухпавярховы дом стаяў белым паўкругам, у яким расло больш як паўсотни старых дрэў усяляких парод. Два сады яшчэ захавалися паабапал дома. Яблыни и игрушы ўжо дуплявалися, але яшчэ садавина адцягвала ўниз их голле. Незаўважна стары сад пераходзиў у зону маладых дрэўцаў. Гэты малады сад быў пасаджан год сем таму и займаў гектар не менш дваццаци. На зялёным паплаўцы за гэтым садам стаяли будынки дробнага з выгляду заводзика, виннага браварца, дзе выраблялася яблычнае вино и гатавалася павидла. За поплавам были дзве вулицы новых хат и дамкоў з жоўтыми шуфлядами и шалёўкай вокан, з кветниками ад вулицы и вяндлярнями на агародах. З усяго было видно, што тут будоўля дайшла да свайго завяршэння апошними гадами. У гэты час ранняй восени, кали непадалёку ад малога скрыжавання бяроза сыпала на лясную дарогу жоўтае лисце, тут, на поплаве, каля виннага завода хадзила на пашы чарада кароў, у кожнай з яких вымя адвисала нижэй каленных суставаў. У двухпавярховым доме пахла фарбаю и мытаю падлогаю. Вокны были адчынены, и пад ими ляжали на двары зграможджаныя разам абы-як школьныя парты и сталы, шафы и чорныя дошки для писання мелам. Усё гэта было перасыпана и перашпаклёвана книгами, некальки разоў перамыта дажджами и бесперапынна прысыпалася пылам з навакольнага поля. Было яшчэ невяликае дапаўненне да агульнага малюнка: некаторыя хаты стаяли з павыбиваными вокнами и знятыми з крукоў сенечными дзвярыма, а памиж дрэў перад двухпавярховым домам пахаджваў нямецки палицай, видаць, нейки тутэйшы хамула з падстрыжаными вусами. З другой стараны дома стаяли грузавики и лёгкая машына, и два нямецкия салдаты мыли яе. Невядома, яки гэта быў дзень пасля таго, як Гертруду и старога Густава малады Густаў спаткаў на Баранавицким вакзале, але гэта было праз нядоўги час пасля таго. У адным з пакояў двухпавярховага дома сядзела за сталом Гертруда и цераз стол насупроць яе той сярэдни афицэр, што камандаваў салдатами, кали яны ахоўвали маладзейшага Густава ў Баранавичах и па дарозе и абстрэльвали лес паабапал дароги. Вельми можа быць, што яны заседзелися пасля абеду, бо на стале были ласунки, а час хилиўся на вечар.
- Я стаў за гэты час вашым близким чалавекам. и мне яшчэ доўга прыйдзецца ахоўваць вас, - сказаў афицэр. - Тут шчасливая выпадковасць. Недалёка адгэтуль канцэнтрацыйны лагер, каля якога стаиць вяликая часць канвою и варты. Я са сваими салдатами належу да гэтай часци. Так што адначасна мы ахоўваем и вас и лагер. Вам тут смела можна жыць и працаваць.
- Гэта не выпадкова, - сказала Гертруда. - Наш Густаў, кали выбираў месца для лагера, сумысля падумаў аб близасци да гэтага маёнтка. Тут жа яшчэ адно: маёнтак вялики, а тутэйшых людзей асталося мала, дзе яны падзелися, невядома, хаты пустуюць...
- Яны паразыходзилися па лясах и пастали бандытами.
- Дык у першыя гады, пакуль вайна, маёнтак будзе трымацца на рабоце забраных у лагер.
- Тым больш я тут доўга буду.
- и я так думаю. Учора, кали мыли падлогу, адна дзеўка так на мяне паглядзела, што я пакинула верыць майму сыну, яки кажа, што над тутэйшым народам трэба павесиць меч, и ён уверуе, што гэта тая праўда, да якой ён сам павинен имкнуцца.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz