Welcome to Pretension! version 1.0.
Бывайце и праўцеся, галубчыки мае, унь Трыбухович пад'ехаў, дзякуй Богу, што на пагоду выбилася! и ён пайшоў з хаты. Праз кольки хвилин ён знадворку прыклаў твар да шыбы и гукнуў: - А кали ёй праз дзён два-тры не будзе рабицца лепш, дык падскоч зноў да мяне, я прыеду баньки паставиць. и пасля гэтага колы загрукацели па вулицы. У хаце стала зусим циха. Кастусь быў рад, што гаваруна ўжо не было ў хаце, аднак жа штосьци нядобрае, ци як бы трывожнае пависла над им. Яму рупела, што и конь на двары склее на холадзе, и што золата, знятае немцам з графа Паливодскага, ляжыць недзе тут у шуфлядзе, и што яму трэба яшчэ чакаць нейкага поту, и што яму не можна адразу ж устаць и пачаць гаспадарыць. Але самае большае - тыя гадзинники и пярсцёнки як бы душыли яго. Чамусьци яны пасля фельчаравай гаворки стали яму страшными и агидными, што да их дакранацца нядобра было. Так ён ляжаў, ляжаў, чакаў поту, але яму не было ўжо холадна. Ён не вытрымаў, збрыкнуў з сябе нагами кажух и паволи сышоў з печы. У галаве злёгку кружылася, але ци мала што кали здараецца - ён прайшоў па хаце, пераабуўся, абмацаў на сабе рубашку - ужо яна была зусим сухая. "Дзякуй табе, Божа, абышлося и без патоў". З радасным пачуццём ён рушыў у свой даўно прыспелы занятак. Перш за ўсё ён напхаў у печ дроў и падпалиў. Праз дзесяць хвилин ужо была падоена карова, хвилина спатрэбилася на тое, каб вывесци з аглабель вымучанага каня и ўвагнаць у хлеў. Яшчэ праз хвилин дзесяць ён нясмела глядзеў у Волеччын твар и ўсё ўгаворваў яе падняцца и напицца гарачага малака. Ён прыўзняў яе, падтрымаў за плечы и напаиў, и яна сказала: - Трэба, каб у хаце было зусим-зусим циха, дык я засну. - Тады ён адзеўся ў тую сваю, што яшчэ з дому, суконную жакетку и цихом выйшаў. Тым часам и дзень близак быў да вечара. Надвор'е зусим расчысцилася, и свяцила сонца. На душы ў яго стала лягчэй. Ён выцер саломаю каня, акинуў вокам двор и циха ўвайшоў у хату. Хоць и циха, але Волечка прачнулася. Шпарка и яшчэ цишэй ён выйшаў з хаты и зирнуў у акно. Видна была Волечка на пасцели. "Ну, цяпер яна спиць. Доўга не пайду ў хату, няхай спиць, не буду будзиць". Ужо захад згарэў чырвоным полымем и патух, и ўжо зоры загусцилися ў небе, ужо и шыроки серп месяца ўзышоў, а ён усё баяўся исци ў хату. Пахаваў у пуню пад салому ўсе тыя хваёвыя бервеньчуки, разоў некальки падкладаў коням сена, перачакаў ужо и позни вечар, змерз, многа разоў зазираў у акно и Волечки не мог убачыць, а ў хату не ишоў. "Няхай спиць". Стаяў гадзинами, тросся з холаду, а не ишоў. и яму было добра берагчы яе сон. Нарэшце пайшоў. Так адчыняў дзверы, быццам гэта ён нёс на галаве паўнюткую шклянку вады, не вады, а дарагой вадкасци, або яду, кропля якога прапалиць навылёт яму галаву. Якая ж была яго радасць, кали ён нарэшце апынуўся ў хаце и ўбачыў, што Волечка спиць. Але яна не спала, а бачыла, як ён увайшоў и стаў каля яе. - Дзе ты быў дагэтуль? Ужо табе никуды больш не трэба исци? Нейк адной нядобра, сумна... Адчуванне вяликага шчасця апанавала им. Ён будзе тут! Каля яе! Усю ноч ён не будзе спаць! А вартаваць будзе яе сон и спакой! - Не, не пайду, тольки трэба дзе гэтае золата схаваць, няхай яно агнём пойдзе. - Вазьми ў шуфлядзе медны ключык, адамкни ў клеци куфар и ўкинь туды, хай яно прападзе, няхай бы лепш немец яго панёс з сабою, а то... - Праўда, праўда. Кали ён адамкнуў куфар и паклаў у прыскрынак золата, быццам з душы яго спала што цяжкае. У хаце ён пачуў ад Волечки: - Добра, што ўжо няма ў хаце, гэты фельчар, як пачытаў тыя письмы... Божачка, што той немец перажыў, як ён мучыўся! Не идзи ўжо никуды, а будзь тут и спи, ужо ноч... - Добра, а за клопат вазьмуся можа нават и заўтра. - А за яки клопат? - Ну, каня табе змяниць, рэштку бервеньчукоў перавезци з лесу, падабраўшы ноч, шулы паставиць, браму зрабиць, жыта ў млын, змалоць... и пайшла тая ноч, месячная, добрая, цихая, а к раницы зноў схмурнела неба и пачаў падаць мокры снег. Тады пад раницу яны, кожны па-свойму, саснили нейкага высокага чалавека ў чорнай адзежы и з заплюшчаными вачыма.
|