Welcome to Pretension! version 1.0.
и пазнае и не пазнае яго. Твар яе так пильна напружаны, и лоб моршчыцца. Карцины пражытага маленства ўстаюць перад ёю. - Татачка! Галубчык мой! Як гэта ён так адчуваў, што яна якраз скажа так: сталая, паважная и павольная ў рухах. Дужыми сваими руками яна пацягнула яго да сябе: "Я ўсё думала, думала... Ты жывы, родны мой!.. Не стой так, хадзем, хадзем..." Вяликае, як навальница, шчасце ахапила яго, и востры боль разануў яму сэрца: гэта ўжо не тая малая Волечка. Гэта моцны чалавек, апирышча яму самому, а ён ужо не будзе трымаць на руках свае Волечки, яна вырасла без яго. Хтосьци злы адабраў ад яго яе маленства. Ён задушыў у сабе боль и разам з ёю ўвайшоў у хату. - Бацька, бацька... прыйшоў!.. - крычала яна яшчэ з сянец камусьци ў хату. и Нявада ўбачыў, як яму насустрач нясмела и спешна падняўся той, аб ким ён и сам ужо здагадаўся, што ён ёсць, што ён иснуе. З гэтага моманту пачала ўцихамирвацца душа гэтага чалавека. Ён зноў пачаў цешыцца и з ясноты неба на захадзе сонца, и з таго, як вецер гнаў па двары саломину. Змрокам таго дня ён пачаў абыходзиць увесь той родны кут, па яким гэтульки бедаваў: и сумлицкия вулицы, и ўсе кутки свае сялибы. Ужо ўночы ён з гораччу ўспамин пайшоў глянуць у куфар: там ляжаў матузок ад плацця, у яким ён, ужо многа год таму, пахаваў сваю нябожчыцу. У тым жа плацци яна ў сваёй маладосци францила. Ён адчуваў сябе так, быццам перахварэў цяжкую хваробу. Паставиў лямпу ў клеци на палицу и падняў цяжкае куфарнае века. Адчыниў прыскрынак и зазирнуў у яго. Спачатку ён стаяў з шырока расплюшчаными вачыма, зусим забыўшыся, чаго ён увайшоў сюды. Пасля, як адважыўшыся на рашучы ўчынак, ён згарнуў разам пярсцёнки, гадзинники, крыж и адхапиў назад руку, як ад агню. Не магло быць иншых думак, гэта чыстае золата. Гэта цуд нейки! А каменни на крыжы и на пярсцёнках - ён аничога не разумеў у их, каб яшчэ аддаваць им увагу. Ён нават и не заўважыў, што на золаце яшчэ ёсць штосьци. Асмелиўшыся, ён узяў першы гадзинник и адчыниў у им вечка. Пакручваючы ў руках гэтую рэч, ён раптам заўважыў на ёй з сярэдзины нейки надпис. Прыгнуўшыся, ён прачытаў выгравираваныя литары: "Граф Паливодски". Мистычны жах агарнуў яго. Ён шпарка зачыниў куфар и яшчэ шпарчэй увайшоў у хату. Як бы з рашучым допытам ён падышоў да Волечки: - Дзе вы ўзяли гадзинники и пярсцёнки графа Паливодскага?! - Гэта мне даў палонны немец Густаў Шрэдэр. Ён у нас у хаце хварэў, и я яго кармила и даглядала. А кали ён ачуняў, ён так быў рад, што абнимаў мяне и пацалаваў у галаву и паклаў на стол тыя гадзинники. Мы з Кастусём не ведали, што з ими рабиць. Так яны и ляжаць нечапаныя. Яму стала лягчэй на душы, и зусим свядома ён з гэтага моманту стараўся забыцца на гэты дзиўны выпадак. Цяжка было, але яму ўдалося гэта як мае быць. Перш за ўсё - тут у яго не было прывычки кали-небудзь думаць аб золаце и чапляцца душой за якое б там ни было багацце. Пасля - ужо з тых жа самых дзён, ён паглыбиўся ў шчасце жыць тут, дзе жыў з малых и маладых год, и займацца тым, да чаго праз усе апошния цяжкия гады имкнулася яго душа. Здавалася, што ён не заўважаў хады часу. Усё былое аддалялася ў вечнасць и ўжо здавалася сном. За каротки час сышла з яго твару тая змучанасць, якую ён нёс сюды з свайго вандравання па чужой зямли. и тыя чужацкия неданоски - и нямецкия нагавицы, и польская канфедэратка - ужо з'ядалися моллю ў глухим застрэшшы. За каротки час ён ажыў. Выслухоўваючы ад Кастуся и Вольки сумнае апавяданне аб тым, як яны жыли тут, ён успрымаў яго як прошласць, якая ўжо больш не иснуе и иснаваць не будзе. и думками сваими не быў у минулым. Ён жыў тым, што было и ишлося. Так незаўважна прыйшла пара, кали з Кастусём яны скончыли новы дом, а калисьци пасаджаны Кастусём клянок даваў улетку ўжо вялики цень. и гэтак усё адно за адным, циха и роўна. и тольки раз ён як бы страсянуўся ад нечаканай думки: як бязлитасна имчыцца час! и кольки ён ужо адкинуў назад усяго, што было и цяжким, и страшным! У тую хвилину ён больш як кали ўглядаўся ў сваю Волечку: рослая, мажная, шчырая сяброўка Кастуся Лукашэвича, мала падобнага ўжо да таго выгнанскага хлопца, што хаваў тут свайго бацьку и вазиў хворага немца, яна стаяла раз пасярод двара ў задуме.
|