Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 15

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.


Волечка ляжала сцишыўшыся. Видзён быў яе твар, ружовы и спацелы. "Няўжо ў яе и раней быў таки востры нос?" - думаў ён, гледзячы на яе. Сам жа ён, кольки ни чакаў, ниводнага поту не прычакаў. Але яму стала горача, и пакрысе ён пачаў вылазиць з-пад кажуха. А Волечка нават и не варушылася. Можа яна спала? Тым часам фельчар, вясёлы, рухавы и схильны да гаварливасци, увайшаў у хату и паведамиў, што ўжо як мае быць выбилася на пагоду и што ён старгаваў у Трыбуховича япрука. Ён усё гаварыў и гаварыў:
- Хутка пад'едзе Трыбухович, и я паеду. Добра, што ясна робицца. Вы ж тут праўцеся и сцеражэцеся... А, дай Божа памяць! Ци схавали ж вы хаця добра тыя гадзинники и пярсцёнки, што той немец вам пакинуў? Бо гэта, бачыце, чаму я пытаю? Ведайце, бо можа вы и не ведаеце, што ён вам пакинуў, гэты немец. Гэта чыстае золата. Вы за гэтае золата можаце фальварак купиць! Вось што, кали хочаце ведаць! Вы цяпер багатыя! Чуеце? Вы багатыя! На ўсе Сумличы няма никога такога багатага, як вы цяпер! А дзе вы схавали гэтае сваё багацце?
- У шуфлядзе ў стале.
Фельчар аж зирнуў на печ, дзе абзываўся и слухаў яго Кастусь Лукашэвич, малады чалавек, яки не ведаў и апошния часы не думаў, куды идзе яго дарога и ў яки бок горнецца яго жыццё. Кожнае фельчарава слова ён глытаў, як высмаглы воду.
- Як, у шуфлядзе? (Фельчар выцягнуў шуфляду ў стале.) Тут, побач иржавага видэльца, пагнутых нажниц, згрызенага мышами клубка нитак, сярод паленых цвикоў, нейких старасвецких нажоў и ануч з паўтыкаными голками, сярод усёй гэтай непатрэбшчыны, вы хаваеце свой спосаб каб жыць? О, залаты ланцужок ад гадзинника ўблытаўся ў иржавы видэлец! (Фельчар быў занадта гаварливы, видаць, и ў Трыбуховича ён лячыўся ад холаду.) Дык слухайце! Гэта не тольки простае багацце. Тут яшчэ, каля гэтых пярсцёнкаў и гадзинникаў, чалавечая душа таки танец справила, што аж след ад гэтага на чужую душу кладзецца. Слухайце! Я ведаю што-ништо пра гэтыя пярсцёнки и крыжык. Гэты немец, пакуль не трапиў у палон, на фронце, памиж баями и пасля их, выходзиў на здабытки: брадзиў па поли и высочваў, дзе ляжыць забиты або ранены расейски афицэр, и знимаў з яго дарагия рэчы, якия той меў. Таким парадкам у яго назбиралася вось гэтае золата. Ну добра. Але вось ён захварэў и хворы трапиў у палон. Або трапиў у палон и пасля захварэў. Ён и сапраўды таки быў моцна хворы. и кали мяне да яго прывезли, ён хваробу перамог ужо, але яшчэ быў слабы и дрэнна яму было. А тое, што яго вядуць у палон, чужыя людзи и зямля наганяли на яго чорны сум. Ён анияк не спадзяваўся, што выжыве и што ўбачыць кали-небудзь свайго Густава, якога вельми любиў и ныў па им. Ён так и думаў ужо, што Густаў астанецца сиратой без бацьки навек. и вось ён, як з-пад зямли ўжо, пасылаў вечнае развитанне свайму Густаву и ўсим, каго меў там, у Германии. Вось тое письмо. Цэлыми вечарами я калупаўся над им. Узяў слоўничак и нямецкую граматыку и пералажыў яго слова за словам на нашу мову: "Густаў, сынок мой, и Анна, и Берта, и ўсе, каго я люблю и сохну па ким у апошнюю сваю часину! Нам суджана больш николи не ўбачыцца. Я ўмираю ў чужых людзей у палоне. Ведайце навек, што я тольки и думаў, што пра вас и асаблива пра цябе, мой любы Густаў. Дзеля твае, Густаў, будучыни я ваяваў. Я прынёс бы табе спосаб на цудоўнае жыццё да самай твае старасци. З арандатараў чужой зямли мы стали б уласниками хоць и не аграмаднага, але маёнтка. Ты быў бы памешчыкам, а не арандатарам. Я ўжо ўсё быў зрабиў дзеля гэтага, але смерць, якая стаиць каля мяне, ужо вырывае з мяне душу и тваю будучыню. Божа, злитуйся! Але надзеи ўжо няма. Побач са смерцю стаяць каля мяне чужыя людзи. Бывайце навек. Вось месца, дзе я ўмираю. Ведайце и яго, усё ў жыцци можа быць, можа, кали каго з вас лёс занясе сюды, дзе будуць мае косци. Я ўмираю ў палоне... Грудзи мне муляе тое, што я здабыў табе, Густаў, на вайне и што не суджана ўзяць табе ў руки. Канец мой падышоў".
- Ну, чули? Гэта яму золата муляла. Гэта за яго Густаў стаў бы памешчыкам. Я и сам дзиўлюся - няўжо за яго цэлы маёнтак льга купиць? А можа, у Нямеччыне цана на зямлю такая малая? Э, ого, ого! Дык жа ў адным пярсцёнку дарагое каменне! А Божа! А на гадзиннику што выписана! Граф Паливодски! Ну няўжо и граф на вайне бывае забиты або ранены? Як той казаў вайна не тольки лье кроў, але и кожную брудную душу выверне на паказ свету.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz