Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 45

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

На Капыль, на Кучанку, на Перавоз, на Пырашава... Хоць, праўда, вы можаце на Слуцк, кали па шашы, а там на Менски тракт...
- Ведаю, - сказаў зноў злы и надзьмуты хлопец. Здавалася, ён ненавидзиць гэтых людзей, што выпарали яго з рова. Дзяўчына заўважыла ў им гэтую рысу и адразу адышла ўбок. Нявада адчуў тут сябе лишним. Тым часам з захаду на ўсход ишли дзве машыны. Адна па шашы, другая па дарозе на Менск. Дзяўчына заварушылася, выбегла на шашу и падняла руку ўгару. Хлопец жа, здавалася, и не заўважаў, што якраз яго идзе машына.
- Унь жа машына ў ваш бок! - не вытрымаў Нявада.
Хлопец паволи рушыў на сваю дарогу, яшчэ больш злы и нахмураны. Было падобна, што гэта ён збираецца змясиць кулаками и нагами Няваду. Хлопец нехаця падняў руку, але невысока и на самы каротки момант. Тым часам дзве машыны, не зважаючы ни на што, прайшли далей, кожная ў сваю дарогу, и неўзабаве скрылися з вачэй. Задаволены хлопец урачыста зирнуў на Няваду: "Ну што, стары дурань, трэшся тут, лезеш не ў сваё. Я сам ведаю, што мне рабиць". Вядома, Няваду сапраўды варта было б исци ў свае Сумличы. Што яму тут з гэтыми людзьми? Але незразумелы смутак прыгнятаў яго душу. "Як гэты хлопец мог так незаўважна стаптаць дрэўца, и чаго ён хаваўся ў рове, и чаму ашуквае людзей, што яму трэба на Менск, кали ён нават як належыць не спрабаваў спыниць машыну? А видно, што ён здалёк, што ён у вяликай дарозе. Можа и дзяўчына гэтая хлусиць пра сябе и свайго бацьку. Можа ўвесь свет таки дзики, што чалавеку не можна гаварыць праўду и баяцца другога чалавека. и можа ўжо скора пачнецца тая зноў навала? Можа ўжо зноў тут близка ходзиць той вялики злодзей, што ўкраў у яго Волеччына маленства?!" Душачыся нейким страшным пачуццём, Нявада не зводзиў вачэй з хлопца, и той раптам уздрыгануўся:
- Чаго ты так разглядаеш мяне? Я табе падазроны яки ци што? Я цябе не баюся!
- А хиба я хачу, каб ты мяне баяўся? Каб ты, сынку, ведаў, што мяне за душу трымае...
- Ведаю! У цябе ўкрали маленства твае дачки. А ў мяне ўкрали самога мяне. Так што идзи сабе ў свой бок, а я ў свой.
Нявада пачырванеў и адвярнуўся. У наступны момант ён угнуў плечы и выйшаў на брукаваную дарогу з гэтага месца да Сумлич. идучы ён гаварыў нешта сам з сабою. Праз чвэртку киламетра ён азирнуўся и ўбачыў таго хлопца: гнучыся паўз жыта, ён ишоў у глыб поля, дзе синявилася далёкая истужка лесу. Што ж да дзяўчыны, то Нявада бачыў, як яна запынила на дарозе машыну и паехала ў сваю дарогу. Але ён не бачыў, як машына праз паўкиламетра стала и шафёр падлез пад яе и, лежачы на спине, заваждаўся з рамонтам. Ужо и дзень схилиўся к вечару, а машына не была гатова. Нарэшце шафёр сказаў, што далей язды не будзе и трэба чакаць выпадку, каб узяцца ў каго на буксир. Дзяўчына пациснула плячыма ад прыкрасци и шпарка пайшла назад на скрыжаванне. Яна ўсё ўглядалася ў дарогу: иншае рады ёй не было, як спадзявацца на шчасце з новай машынай. Змяркалася, а яна, можа, и не адважылася б напроци ночы исци адна да станцыи. Яна села пад вяликим дрэвам, прытулилася да яго и не зводзила вачэй з дароги. Два разы яна выбягала на дарогу и паднимала руку ўгару, але машыны прайшли, и яна зноў апынулася на ранейшым месцы пад дрэвам. Бадай што ўжо зусим змеркла. Дзяўчына пачала беспарадна кидаць вачыма на дароги и навокал сябе. У далечыни льга было заўважыць цёмныя абрысы мястэчка Сумличы. Дзяўчына ўжо была памкнулася исци туды, як раптам, непадалёку ад сябе, у гушчырни таполевых зарасникаў над ровам, выразна заўважыла чалавечую постаць. Нехта сядзеў и, як бы паўзучы, зник у кустах. Ёй здалося, што яна нават пачула трэск сухога ламачча. Ветру ўжо не было и ўсталёўвалася цишыня. Дзяўчына ўздрыганулася и рашуча пайшла на сумлицкую дарогу. Адразу яна азирнулася и ўбачыла, што ён стаиць пад кустами.
- Хто там? - крыкнула дзяўчына, апанаваная страхам. Ён так шпарка сеў, што ёй здалося, быццам гэта ён упаў. Душа яе заныла ад жаху. Яна дала шпаркую хаду ў сумлицкую дарогу, але ў гэты момант на шашы выплыли з-за далечыни фары, и машына шпарка пайшла сюды. Дзяўчына выбегла на шашу, каб падняць руки.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz