Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 70

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Божа мой, я не думала, што мне ў мае гады прыйдзецца быць так далёка ад Германии и перажываць такую трывогу. Усё жыццё мы марыли мець маёнтак у самой Германии. Дзиўна сказаць, але мой Густаў на тую яшчэ, першую, вайну пайшоў ахвотна. Ён быў радавы. Мы были арандатарами. На той вайне ён меў ужо каштоўнасцей на цэлы маёнтак. Але ён не вытрыманы чалавек. У хваробе ён даў дурную волю сваим пачуццям и аддаў чорт ведае каму вяликае багацце. Праз усё жыццё я казала яму, што ён зрабиў злачынства перад Германияй. Ён гэта и сам разумеў. Ён праклинаў той свой душэўны парыў. Кали з'явилася вучэнне фюрэра аб заваёве Германияй свету, ён быў адным з тых першых, што ўбачыли тут адлюстраванне сваих асабистых думак. Гэта ўжо не быў парыў. Наш Густаў з маладых год пачаў рыхтавацца да змагання за ўвесь свет для Германии. Усё прайшло, як сон. Божа, наш Густаў не будзе арандатарам! Але чаму я сама не свая! Наш маёнтак не ў Германии, а так далёка. Мы яшчэ не прычакаем, пакуль тут стане карэнная Германия.
Яна падышла да акна и стала глядзець у яго. Видно было поле, вялики абшар з рэдкими дрэвами и на даляглядзе синия истужки лясоў. Видно было з другога паверха, як у адным месцы сыходзяцца ў вузел палявыя дароги и непадалёку видно ў лагчыне мястэчка. Гертруда яшчэ не асвойталася тут. Яна не ведала ни назваў, ни имёнаў, не трымала ў памяци яшчэ аниводнага твару сярод тутэйшых людзей. Часами смутак сцискаў ёй грудзи. Як вяликага свята, яна заўсёды чакала тых дзён, кали прыязджаў сюды Густаў, яе сын и ваенны начальник тутэйшай акруги. Ён заязджаў сюды даволи часта. Ён ведаў трывоги и сум свае маци, ён быў ёй добрым и ласкавым сынам. Гэта быў дзейны чалавек и практычны работник. У яго акрузе были чатыры канцэнтрацыйныя лагеры, и ён сам займаўся ими. Дзеля их ён нават зрабиў змены ў агульным для лагера рэжыме. Туды, пад Вяликае скрыжаванне, были напады на гарнизоны и транспарты, тут жа было чамусьци спакойна, и вышэйшае начальства личыла гэта заслугай Густава Шрэдэра. и ён, николи ничым не выхваляючыся, чакаў таго часу, кали стане на паўкрока ближэй да свайго фюрэра. Ён да таго любиў дакладнасць и завяршэнне ўсялякай справы, што два разы сам прыязджаў у лагер на "Перабродскай Злыбядзе" и на свае вочы бачыў, як на зямли ляжаць людзи каля агароджы и навокал бочки на колах. Што ж да яго маци, то яна нават и ўяўлення не мела, што гэта такое канцэнтрацыйны лагер. Яна тольки ведала тую праўдзивую сапраўднасць, што там многа людзей, якия робяць усялякую работу, кали их на гэта выганяць...
Перабродски канцэнтрацыйны лагер меў таки выгляд. Гэта было месца поблизу тарфянога балота з куп'ём и наводдалек ад невяликага лесу. А з двух бакоў было поле. Вяликая прастора была абгароджана калючым дротам, навокал гэтай агароджы стаяли вартавыя салдаты. У адным месцы, ад поля, праз якое тут жа праходзила дарога, на метраў дваццаць агароджы не было, и гэта было штосьци накшталт уезду и ўваходу ў лагер. Тут не было аниякага будынка, и тольки на поли за агароджай стаяў барак з дошак, дзе жыли салдаты и адкуль проста з парога ишла пратаптаная сцежка ў дробнае мястэчка, схаванае тут жа ў лагчыне. У сярэдзине агароджы трава была вытаптана, а больш як на палавине плошчы засыпана пяском невядома дзеля чаго. Гэта было распараджэнне самога начальника акруги Густава Шрэдэра маладзейшага. Некальки тыдняў забраныя ў лагер людзи насили на сабе ў торбах, хустках и ў дапасаванай да гэтага сваёй адзежы пясок з поля и засыпали траву быццам бы для гигиеничнасци. Людзей тут было то менш, то больш. Быў момант, кали тут было забраных пад дзесяць тысяч. их усё адпраўляли кудысьци на работу. Цяпер тут было людзей пад дзве тысячы. У агароджы, насупраць уезду ў лагер, стаяла пустая бочка на колах. Раз на дзень забраныя па чарзе прывозили сюды ў бочцы ваду з рачулки и ставили бочку на гэтае месца. Хто першы дабиваўся, каб хапиць сабе ў бляшанку з-пад кансерваў вады, той мог личыць сябе шчасливым. Месца навакол бочки было, вядома, самым зручным, каб дастаць вады. Таму, хто ўжо раз заняў сабе тут месца, той и не сыходзиў з яго тыднями, каб захаваць яго за сабою.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz