Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 21

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Дзиўная пачыналася зима ў гэтых месцах. Бярозавы гасцинец, што ишоў цераз Сумличы з усходу на захад, ляжаў пад снегам, але на два кроки ў бок ад яго были голыя палявыя прасторы з иржэўем и раллёй и жоўтыя з зеленаватым адценнем паплавы. Рэчки цякли пад чыстым лёдам, и праз яго свицилася жвирыстае дно и багавинне з вечным сваим павольным рухам. Сонца свяцила цэлыми днями, и водблиск яго на голым поли будзиў успамины аб былым зихаценни летних дзён. Ад Сумлич на захад гасцинец праходзиў праз дробны горад Нясвиж. Памиж Сумличами и Нясвижам па гасцинцы ёсць яшчэ некальки мястэчак, и апошняе з их к Нясвижу - Цимкавичы. На сярэдзине ж дароги памиж гэтым мястэчкам и Нясвижам стаяла тады старая карчма, як и належыць ёй, з стадолай и прасторнай хатай на падлозе и з бакоўками. Карчма стаяла пры самым гасцинцы на ўездзе ў сяло Кукавичы и называлася "Кукавицкая карчма". У першыя месяцы пасля миру з Польшчай (зимою 1920 и 1921 гг.), пакуль не вызначана была и не адзначана цвёрдая линия границы з Польшчай, гэтая карчма была тым пунктам, на яки арыентаваўся кожны, хто хацеў цвёрда дазнацца, дзе Савецкая зямля, а дзе ўладанни Польскай дзяржавы. Кали па гасцинцы ты ступиш ад карчмы крок на захад, дык апынишся ў Польскай дзяржаве, а крок на ўсход будзеш на Савецкай зямли. Тады не было яшчэ ни паграничникаў, ни паграничных заставаў и можа нават и цвёрда вызначанай дзяржаўными планами засылки шпиёнаў. Хто ведае з нас, простых людзей. Можа тады аб гэтым тольки пачынали думаць у министэрских кабинетах. А ўрэшце - за факты не паручуся, чаго не ведаю, таго не скажу. Такия словы як "шпиён", "дыверсант", "кантрабандыст" тады яшчэ ў гэтай мясцовасци не ўбилися ў вушы народа. Што ж наогул да эўрапейских народаў, то гарадския малатабойцы и сталявары, механики и слесары, шаўцы и пекары, и сельския земляробы ў той час або з радасцю варочалися дадому, або яшчэ марыли аб гэтым. У нашы дни спрабавала забытаваць пропаведзь, што кожны народ любиць вайну. Горкая практыка паказала, што ваяўничае геройства народа нараджаецца и выпрацоўваецца не ад замилаванасци да рэк крыви на поли вайны, а ад неабходнасци сцерци з твару зямли такую погань, якая ў нашы дни ў вобразе Гитлера заявила, што нармальны стан мужчыны вечна быць у вайне. Гэтая пропаведзь спазнилася на мильёны год. Што ж да скопишча тых валасатых нашых продкаў, якия яшчэ мели пляскаты лоб и вечна ваявали адзин з адным, каб адзин аднаго есци нават без перцу и соли, то нават далучыўшы да их усё гитлераўскае войска, наўрад ци льга назваць усё гэтае зборышча народам. Гэтая развага мела б у тыя часы да Кукавицкай карчмы тое дачыненне, што ў ёй тады часта падначоўвали людзи, ваяўничы дух яких абмяжоўваўся радасцю аб тым, што скончылася вяликая вайна, якая займала паўсвету, паканчалися меншыя войны, а ў гэтых вайна з Польшчай, а на адной шостай часцине зямли прагучэла на ўвесь свет "Мир народам". Можа нарэшце хоць спакойна дыхаць льга стане! Хтосьци, начуючы ў Кукавицкай карчме, написаў у ёй на сцяне, як бы на ўспамин тутэйшым людзям, сваё прозвишча и слова радасци, што варочаецца ў родны кут да близких и родных. З гэтага прыкладу пайшли и больш тут писаць на карчомных сценах. За шэсць год вайны и за дзве акупацыи на гэтай битай дарозе перавярнулася бездань людзей. А кажуць жа, што кожны чалавек - гэта цэлы свет. Як тольки магли ўмясциць на сабе гэтульки надписаў сцены гэтай старой будынины! Апошними днями листапада месяца тысяча дзевяцьсот дваццатага года, кали сухи скавыш ламаў на гасцинцы бярозавае голле, змятаў з поля апошни снег и скавытаў у комине Кукавицкай карчмы, перад самым вечарам нейки падарожны з таким змучаным тварам, што на им ужо страцилася пячаць чалавечага воблику, роўнай хадой ишоў гасцинцам з захаду на ўсход. У тыя хвилины, кали сонца висела над самым лесам, ужо гатовае спусцицца за яго, чалавек падышоў да самай карчмы и абышоў яе навокал. Уваход у карчму и ўезд у стадолу были проста з гасцинца. За задняй карчомнай сцяной было выгараджана жэрдками месца, падобнае и на двор, и на агарод. Чалавек успёрся локцями на гэтую агароджу и так стаяў у задуме.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz