Welcome to Pretension! version 1.0.
Угнуты Нявада пацягнуў за канец суровае нитки, и пачуўся сухи трэск, и насупраць акна льга было ўбачыць, як з таго месца вопратки, дзе рванулася нитка, пайшоў пыл. Не адгинаючыся, Нявада ўсадзиў пальцы пад адпораную падшэўку и абмацваў там. Тут пачуўся яго голас. Ён гаварыў: - Мой ласкавец, я праз дваццаць, а можа, и праз усе трыццаць год хаваў, не пускаў куды, трымаў, а нёс и шукаў вас, и прапытваў у людзей больш як... не личыў дзён, але больш як месяц. Я ў балотных закутках и ў сабачых норах хаваўся и туляўся, абы каб не напаткаць каго и каб цэлае данесци... Божа мой. Каб жа льга было верыць у чалавечае сэрца и каб праняли яго пакуты дзицяци, яшчэ зусим недарослая дзяўчынка... (Тут ён абмацаў и дастаў з-пад падшэўки гадзинники. Паливодски ўцягнуў нижнюю губу ў рот и сциснуў яе так.) Яна там без ратунку и без... без... без жыцця можа ўжо! (Ён павысиў голас и дастаў з-пад падшэўки звязаныя пярсцёнки.) Вам жа гэта слова сказаць, и пакине яна мучыцца... - Пра каго ты гаворыш! - крыкнуў нецярплива Паливодски, не маючы сил адарваць вочы ад Нявадавых пальцаў. - Ласкавеньки мой, любеньки мой, дараги мой, душою и целам прашу, дастаньце яе з лагера и аддайце мне, каб я мог хоць пачуць, як пахне яе галава - ци пылам, ци мылам, як кали бывала ў яе. Ратуйце яе и мяне цераз гэта... Каб праз вашы вушы да сэрца дайшло... Чалавек жа, нават и акамянелы, не бывае без сэрца. Я так прашу, што аж не ведаю, ци глядзеў я кали на каго з сваим гонарам... Дзеля просьбы мае я нёс сюды цэлы месяц, прапытваў, туляўся... Тут ён дастаў з-пад падшэўки крыж и застыў маўклива. Можа, ён успаминаў, ци не асталося яшчэ чаго, и не бачыў, як Паливодски раптам збялеў тварам и руками зрабиў рух туды да яго. Нявада выпрастаўся и паклаў усё на стол. Поўны вяликага чакання, ён стаў перад Паливодским и не зводзиў вачэй з яго твару. Некальки разоў твар Паливодскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў. Нарэшце ён як бы абмярцвеў, и вочы быццам ашклянели. Ён падсеў да стала и глядзеў на крыж, на яким мильгацели нават у сваёй нерухомасци каменни. - Нявиннае дзиця... Можа там яна дрыжыць ад крыку тоўстага салдата... Нявада прыдумляў словы, ён не ведаў, што Паливодски пражыў жыццё адзин, без сям'и и без дзяцей, и тое, што яму, Няваду, магло быць мэтай, Паливодскаму было ничым. Нарэшце и Нявада змоўк, и маўчанне гэтае, здаецца, навалилася нязносным цяжарам на ўвесь свет. Паливодски раптам падпёр твар руками и прамыляў губами так, што Нявада ледзь пачуў: - Позна ўжо... няма... и не трэба! - апошняе слова ён выгукнуў мацней и зноў замыляў губами. - Жыццё пражыта чорт ведае як... и ничога не ўдалося... Губы яго зноў пачали перасмыквацца, и ён стаў у ранейшай паставе, з руками за спиной. Нявада з жахам уздрыгануўся, спазма здушыла яму горла, и ён прахрыпеў: - Позна? Яе расстраляли? - и ён закалациўся, як прыгавораны к смерци. Паливодски закрычаў: - Прынёс позна! Трэба было дваццаць год таму назад! - Палицэйски з'явиўся ў дзвярах, падазрона зирнуў на Няваду и циха сказаў да Паливодскага: - Яшчэ просицца... там увесь час сядзиць. Гаворыць, што яго ўспомняць, каб сказаць, што ён сын Стафана Акаловича. Паливодски разоў дзесяць засаб перасмыкнуў губами и ўсим тварам и сказаў: - Няхай увойдзе. Твар яго як быццам праясниўся. Здавалася, што з думак яго сышло ўжо ўсё, апроч таго, што папрасиўся сюды. Ён падышоў да дзвярэй, каб сустрэць сына Стафана Акаловича. Нявада трымаўся, каб не застагнаць, так циснула яму ў грудзи и горла. Ён аж хистануўся ўбок ад жаху, убачыўшы, што ў дзвярах з'явиўся той самы малады и абарваны, якога ён тады, даўно ўжо, траха не забиў жалезам па галаве. Цяпер ён быў яшчэ больш абарваны и больш быў падобны да абцягненага скурай шкилета, як да чалавека. Паливодски працягнуў яму руку, а той дзика азираўся каля сябе. - Я сын таго Акаловича, яки меў знаёмства з вами многа год и да якога, пад Клецак, вы заязджали... - Ваш бацька быў самым близким мне чалавекам з усих... - Майго бацьку немцы павесили, - сказаў з узнятасцю Акалович.
|