Welcome to Pretension! version 1.0.
Лес, поле, вада ў лагчынах, крыкливыя вароны, скрыжованыя сцежки цераз поле, и чалавек нейки. Гэты чалавек стаяў у низких зарасниках на мяжы поля и лесу и видзён быў увесь ад пояса. Ёы быў так близка, што Акалович выразна заўважыў, што ён даўно не галиўся. Адзин на аднаго яны глядзели, и той раптам гукнуў: - Эй, хто ты, падыдзи сюды! Акалович нехаця и з таким адчуваннем, быццам сэрца яго ў грудзях адарвалася ад свайго месца, падышоў да чалавека. Той адразу прыцэлиўся ў яго з аўтаматычнай винтоўки, кашлянуў мокра и хрыпла и сказаў захалоджаным голасам: - Хто ты?! Акалович уныў и варухнуў губами. - Ну, кажы, хто ты? Дэзертыр з Чырвонай Армии?! Ну! А мо шпиён нямецки, ходзиш тут, вижуеш! - Нашто ж тут немцам шпиёны, кали яны тут... - стараючыся гаварыць развязна и з нуднай усмешкай, адказаў Акалович. - Кали яны тут? Не яны тут, а мы тут! - крыкнуў чалавек, и Акалович бачыў, што праз паўсекунды чалавек стрэлиць. Акалович са страшнай силай адчуў непераможную прагу дацягнуцца туды, пад Клецак, и гэта ўжо рабилася яго адзинай мэтай у жыцци. инстынктыўна, не думаючы, ён, само сабой, узяў у момант панибрацки тон: - Што ты робиш! Спусци стрэльбу! Дурань! - А ты чаму не кажаш, хто ты! Кажы! Кажы, бо зараз стрэлю! - Я иду з аперацыи. Чалавек спусциў униз винтоўку. - Ну дык прысядзем, закурым. "Божа! Чалавечае слова! Упершыню за ўвесь гэты страшны час!" - Сядзець мне няма кали. - Далёка табе исци трэба? - Пад Клецак. - А дзе гэта? - Ад Нясвижа пятнаццаць киламетраў. - Нясвиж чуў, а як жа. То пакажы дакумент. Акалович адгарнуў ад жывата транты свае адзежыны и пачаў абмацваць у кашули вышэй жывата лиштву, па якой зашпильвалася кашуля. У адным месцы лиштва не была прышыта, а тольки зарублена. Удала дзе-нидзе прафастрыгованая, яна шчыльна прылягала да кашули. Акалович засунуў пад яе палец и пачаў там им шнарыць. Чалавек чакаў. Акалович дастаў адтуль скручаную ў валик паперку. Раскруциў, паглядзеў и падаў чалавеку. Той пачаў пра сябе чытаць. Гэта было пасведчанне Нясвижскага райсавета, што Люцыян Акалович ёсць селянин з Рымашоўских хутароў, Нясвижскага раёна, Баранавицкай вобласци. и штамп, и пячатка, и подписы - усё было на месцы, и нельга было здагадацца, што паперка рабилася не ў Нясвижы, а дзесьци ў Германии. Прачытаўшы паперку, чалавек падазрона паглядзеў на Акаловича и, не аддаючы яму яго пасведчання, сказаў: - Дык ты туды и идзеш? - Туды. - А дарогу ты ведаеш? Акалович зразумеў недавер'е и пачаў гаварыць: - Мне на Маскоўска-Варшаўскую шашу трэба выбицца, а там я ўжо ведаю. - А там як? - А там як?! Пасля Слуцка праз Селицкия крыжы, Лядныя, Гулевичы, Пилипавичы и киламетраў сорак не даходзячы да Синяўки... - Дык табе ж гэта круг будзе, - дапытваў чалавек, не спускаючы з Акаловича пильных вачэй. - Дык можна и инакш, - адразу схамянуўся Акалович. - Мусиць-таки я пайду з-пад Гулевич на Цимкавичы, на Пузава... - Чакай, а яшчэ? - Шашою да Слуцка, а там з шашы сысци зусим, а прысадами да Нясвижа, а там, не ўваходзячы ў горад, а тольки прайшоўшы Новае Места и ля брамнага ўезду ў горад, адразу налева да Мураванки... - Чакай, чакай, разгаварыўся! Зброя якая ў цябе ёсць? - Писталет без набояў... - Ну што ж, идзи хиба... Акалович ажыў, увесь смутак яго скончыўся. Свет и сябе ў им ён адчуў у гэты момант так: "Дайсци туды, чакаць, хавацца, служыць таму, хто б там ни быў и хто б там навек ни астаўся. Адслужыць штодзень яму кольки яму трэба, а рэшту дня сам з сабою, адзин, ци гной корпаць, ци што там будзе... " Раптам чалавек заўважыў у Акаловича на грудзях штосьци падазронае для сябе. Штосьци вытыркала з-за лиштвы, адкуль ён даставаў тое пасведчанне. Чалавек зноў пачаў дапытвацца: - А з якое ты аперацыи идзеш? - Ну з аперацыи. - Адкуль? - З Лядскага маёнтка. - А што там рабиў? - Як што рабиў? - Дай сюды, - унь у цябе нешта тырчыць з кашули. Акалович хапиўся за лиштву, и ўтрапенне скалынула яго. Чалавек зноў падняў винтоўку. - З якое аперацыи? - Я забиў Паливодскага.
|