Welcome to Pretension! version 1.0.
Вось и я яго сюды чакаць прыехала. - Як жа гэта сюды чакаць? - Тут стаиць наша хата, у якой мы вырасли. З гэтае хаты ён и ў войска пайшоў, яшчэ гады за два да вайны, а можа, и больш. Хата наша такая старая, што ў ёй ужо апошним годам жыць нельга было. Аставалася тольки я з маткай. Мы пакинули гэтую хату и пераехали туды, далёка, адкуль я цяпер сюды прыехала. Там я и матка знайшли працу ў панским маёнтку. Мы написали брату, што ўжо не жывём тут. Письмо тое яшчэ, напэўна, не дайшло да яго, як пачалася вайна з немцами. Цяпер ён можа сюды прыехаць и не ведацьме, дзе мы и дзе знайсци нас. Кали ж яго яшчэ няма дзе-небудзь тут, то я ў суседзяў пакину яму наш адрас. Яна змоўкла и паглядзела на яго, быццам думала, ци варта было гэтаму незнаёмаму даверыць сваю душу. - А кали вам прыйдзецца тут начаваць, дык дзе, кали ваша хата такая дрэнная? - У суседа. Мы з им добра жыли. Яна, гэтая адкрытая душа, шпарка пайшла, а ён назиркам, як баючыся, рушыў за ёю зводдалеку. Чуб хвойнага лесу быў перад ими. Унь дзве хаты. Адна ледзьве липиць яшчэ, и страха на ёй упала. Ужо без вокан яна. Побач яе здаровая, вяликая хата з смольнага кругляка. У яе адразу и пайшла дзяўчына. Ён жа, калоцячыся разам са сваим сэрцам, спыниўся перад старой хатай и зводдалеку бачыў, што ў ёй сцены патрухлели и пагнили, и стаяць мокрыя и цвилыя. Ён бачыў праз аконную дзиру нават тыя цвики, якия калисьци ўбиваў у сцены. А гэтая, новая, здаровая, з кругляка хата, куды пайшла дзяўчына! Ён жа ведае хто гэта, тольки сам сабе баицца прызнацца. Гэта яго хата! Гэта ён яе ставиў. и гэта з яе яго выгнали. А гэтая старая! Унь тое месца, дзе ляжаў Паливодски. Там тады стаяў ложак. З гэтай хаты ён и сястру яшчэ замуж аддаваў. и адзин жыў у ёй. Ён стаяў и душыўся минулым, якое адарвалася ад яго з часткаю душы и нават вялики доктар - час - не загаиў гэтую рану ў душы. Ён ужо ведаў, як назваць тое, што лягло на яго жыццё. Але ён маўчаў и стаяў. "Дык яны тут жыли аж пакуль ужо нельга было! Ци даходзили сюды яго письмы? Тады, кали ён жыў у новых прасторных сценах, гэтая трухлина гатова была ўпасци на их. Можа ён вельми мала стараўся, каб выратаваць их адгэтуль! А ци не винават ён перад худзеньким хлопчыкам Тамашом и перад маткаю сваих дзяцей, и перад Лизаветаю?!" Голас пратэсту перад самим сабою ўзняў ён у сабе: "Не! Я ишоў у гром и невядомасць!" "Але ж я жыў гэтульки год у милай мне працы, и жыццё гэтае само па сабе льга назваць шчасцем, каб не смутак мой. А ци хоць раз падумаў я, каб исци сюды да их и ратаваць их?" Раптам у яго пахаладзела ў вушах: "Чаму ж я не запытаў у гэтай дзяўчыны - а ци хоць адно письмо прыйшло было да их ад их бацьки?" "Але я яшчэ ўбачу яе, да вечара я дапильную яе тут, а заўтра зранку пайду гаварыць з ёю". Адразу цяпер ён не мог исци ў сваю, новую, некали пастаўленую им хату, ён баяўся свайго смутку. Да вечара ён праседзеў пад игрушаю на лаўцы, у двары старой хаты, и пильнаваў яе. Але яна з новай хаты не выходзила. Як пачало змяркацца, ён увайшоў у старую хату и лёг на голы тапчан. Парыў ветру ўвагнаў у хату на яго праз аконную дзиру вихор жоўтага лисця з игрушы. Ён накрыў галаву торбаю ад хлеба, стараючыся заснуць. Цишыни не было! Нешта шастала па сценах и патрэсквала ў столи. А пасля яму здалося, што нешта шарганулася аб яго. Ён падняўся и стаў з шчасливай думкай: "Не канешне мучыць сябе ляжбой, можна стаяць и сядзець". Свяциў месяц. Ноч была глыбокая. Праз дзирки и шчылины ў сценах лилося ў гэтую гнилую пустэльню месячнае святло, а па сценах нешта невядомае ўсё шастала. "Каб хоць хутчэй дзень". З нейкай надзеяй ён выйшаў на двор и зноў сеў на лаўку пад игрушаю. За ноч з яе апала ўжо апошняе лисцё. Месяц быў якраз у яе чорным голли. А да дня яшчэ было вельми далёка. Ён цясней зашпилиўся ў сваёй суконнай жакетцы и лёг на лаўку. Холад не даў яму спаць. З поля цягло роўным шумам. Узняўся вецер. Месяц стаяў низка. Сымон Ракуцька спаць не хацеў. Седзячы на лаўцы, прычакаў ён дня и больш у старую хату не заходзиў. Як адважыўшыся на вялики подзвиг, ён закинуў сваю торбу за плечы и пайшоў у суседнюю хату.
|