Welcome to Pretension! version 1.0.
Цяпер я да сябе ў дамоўку, дачка Лизавета ўжо там. Каб як Бог даў мне дабрацца. Далёка, туды немец не павинен дакацицца. Там и жонка, и сын Тамаш... Лейтэнант ледзь даслухаў и сказаў шафёру ехаць. - Таварыш дараги, - сказаў яшчэ Ракуцька, - яшчэ дзякую вам и за шклянку гарэлки, кали я ў страшэнным утрапенни сядзеў на дарозе. Спишыце з майго дакумента сабе мой адрас. Кали што якое - да мяне, як к сабе дадому. Машына неўзабаве пайшла шашою на ўсход. Ракуцька ж звярнуў з скрыжавання на грунтавы шлях и падаўся ў роўную, але шпаркую хаду. Лизавета з шашы бачыла яго прысутуленую постаць, але яна так мала з им разам яшчэ жыла, што не здагадалася адразу, што гэта ён там пайшоў у гэты ранни час и на гэтай далёкай и незнаёмай дарозе. Сумуючы и ў непакои аб яго лёсе, яна наважыла, як бы там ни сталася, спыниць машыну. Яна стаяла на шашы, падняўшы руку, и чакала. Раптам гул и жалезны скогат. и жах агарнуў яе. На апусцелай и прыцихлай шашы, проста на яе, ишли чатыры нямецкия танкетки. Яна не заўважыла дзе, але выразна бачыла перад сабой чорную свастыку. З шашы яна спаўзла высоким адкосам и прыпала да яго ўсим целам. Яна чула, як танкетки прайшли над ёю и пасля ўсё сцихла. Кали яна глянула на шашу, убачыла, што ўжо не было таго страшнага награмаджэння знявечаных людзей и машын. Усё адразу расплылося, раструшчылася и ўвагналася ў зямлю скогатным ходам танкетак. Боль яе сэрца и смутак душы перавысиў вяликую слабасць яе цела. Агорнутая бядою и горам, яна пакинула гэтае сумнае месца. исци ёй было цяжка. Яна хисталася ў баки, и так постаць яе злилася з прасторам поля и дароги. Пачало ўзыходзиць сонца. Успаминаючы пасля гэтыя часы, яна казала, што ў моманты адыходу ад страшнага месца на шашы яна больш за ўсё мучылася думками пра бацьку. Цяпер яна была ўпэўнена, што гэта яго прысутуленая постаць прагойдалася па грунтовай шырокай дарозе, скрыжованай з шашою. Гэтая сям'я сабралася зноў и пажыла разам каля паўтара год, и Лизавета ведала з бацькавых расказаў, як ён мучыўся тут адзин па их усих и асаблива па Тамашу. З гэтага и Тамаш цяпер здаваўся ёй больш родным, а бацька здольным на пакуту за яе, Тамаша и маци. Яна скиравалася на тую ж дарогу и ишла ўсё, ишла, пытаючыся ў падарожных людзей, але без надзеи дагнаць бацьку. и гэта больш за ўсё мучыла яе. Сил у яе ледзьве хапила, каб не звалицца з ног да захаду сонца. Захад сонца гэтага дня ўжо не быў падобен да ўчарашняга. Хоць яна ўжо и была даволи далёка ад шашы, аднак жа бачыла, як тольки пачало цямнець и сцямнела, што на шашы, и, мусиць, на ўсю ноч, пачалося пекла. З неба лиўся агонь истужками з вузлами. Зямля ўзнималася ўгару, и неба спускалася низка. Тонка свистала и гулка выла и суха грымела и ўздрыгвала на ўвесь свет. Людзи дабягали сюды з шашы и яшчэ аднекуль з поля, з цемени ночы, стагнали, гаварыли, пагражали и ишли. Уздоўж шашы ишоў бой. А яна ўсё не спыняла сваю хаду. Нервовае ўзбуджанне гнала ранейшую слабасць. На ўсходзе запалавела неба, а грымучае пекла не мела ўнимку. Кали паднялося сонца, вяликая цишыня запанавала на зямли. и гэта падбадзёрыла дзяўчыну. Яна скранулася з месца и рушыла зноў у дарогу. Яна ўбачыла ў траве мёртвага чырвонаармейца. У старане чуўся гул танкаў. Уночы чырвонаармейская часць боем ссадзила немцаў з шашы, и яны цяпер ирвалися стараной. Не спаткаўшыся з ими, дзяўчына ишла далей паўз дарогу, увесь час трымаючыся кустоў, жыта и дрэваў. Сонца пякло моцна, и ў траве блишчэла раса. и яна неўзабаве выйшла з той зоны, у якой уночы адбыўся бой. Немцы вяликим кругам абыходзили гэтае месца. На поўдзень ад скрыжавання, за жытним прасторам, быў рэдки хваёвы лес, невысоки и без падлеска. Паўз гэты лес, палявою дарогаю, и бралися цяпер на ўсход немцы. Спачатку там прайшли танки, пасля пайшли грузавыя машыны з салдатами, а пасля - дарога то пусцела, то пройдуць грузавики, то легкавая машына, то зноў грузавики, то зноў пуста рабилася. Пад каржакаватаю хваинай, непадалёку ад дароги, увесь у сухим моху и хвойных голках, ляжаў той самы малады чалавек. Выгляд яго быў страшны. Бледны твар з крывавыми падцёками, парваная адзежа.
|