Welcome to Pretension! version 1.0.
А ўсе датуль спадзявалися, што их адгоняць. Усе и Костусь пайшли мабилизавацца и не знайшли никога нидзе и вяликим натоўпам варочалися назад. На шашы яны адабрали кулямёт у нейкага лейтэнанта, яки имчаўся з фронта на грузавику. Нашто им быў той кулямёт? "Каб было смялей", - казали ўсе. Тым часам ён и спатрэбиўся. их было чалавек сорак. Немцы зайшли абходам и сядзели паўз дарогу. и пачали их абстрэльваць. Мужчыны навяли на немцаў кулямёт. Немцы прыцихли, и мужчыны з кулямётам вярнулися ў мястэчка. Наш дом, прызнали, стаиць у глушэйшым месцы, и кулямёт паставили да нас, а сами разышлися па хатах. Прыцихли ўсе и занялися кожны сваим. А было сярод мужчын чалавек пяць невядомых, што таксама не знайшли дзе мабилизавацца и варочалися назад. Адзин з их пабег да немцаў и навёў их на мястэчка и на наш дом. Немцы забрали кулямёт и паличыли, што Костусь, раз у яго кулямёт, камандзир нейкага атрада супроць немцаў, и ўжо были забрали яго, але яму ўдалося выскачыць и ўцячы. Невядома, дзе ён цяпер. Немцы записали сабе яго и нас усих. Яны абчысцили наш дом як ёсць - и тое, у што адзявацца, и тое, што есци. На адыходзе яны ў нас на двары застрэлили таго, што навёў их на мястэчка и паказаў, што ў нас кулямёт, и згинули некуды, пакинуўшы выклееную на нашай браме паперку, писаную рукою, што кали наш Костусь сам не явицца да немцаў, то ўсё мястэчка будзе спалена, а местачкоўцы, кожны дзесяты, будуць расстраляны. Прайшло два дни. Як на тое ишлося, што Костусь увечары прыйшоў дадому. Аж якраз за нашым домам падглядали и ўбачыли Костуся дома. Ноч прайшла спакойна. А ў познюю раницу назаўтра наехала поўнае мястэчка немцаў, але и не тольки немцаў. Были ўжо и тутэйшыя, каторыя да немцаў у палицыю паспели падацца. Сагнали ўсих, каго запарвали, бургомистр загад прачытаў, што каб выказали ўсих сумлицких камунистаў, а некаторых, каторых ведали, тут жа прозвишчы и прачытали з списаў. А пасля Костуся ўспомнили: ён нават кулямёт меў и арганизоўваў атрад. Дзе ён? Хто ведае? Мы ўсе стаяли ў натоўпе - я, Костусь и Лиза. Нас як захапили дома, так и прыгнали разам з усими. "А унь ён!" - паказаў на Костуся пальцам цераз галовы ўсих адзин тутэйшы баязливы дурань. А кругом натоўпу немцы стаяць з аўтаматами, густа, як плот. Костусь як стаяў, так и пайшоў праз натоўп скрыцца. Усе расступилися, каб яму вальней было. Але за им ужо бегли два палицэйския и чатыры немцы. Ён бег, па им страляли, ён кинуўся ў разору памиж бураками, Лиза гэта бачыла. Па ўсих агародах пачали страляць. Тым часам усе людзи пачали разбягацца. Мы з Лизай яшчэ забегли дадому, замкнули сенцы и забили цвиками браму. Каля таго мерцвяка пралезли ў дзирку и з таго часу туляемся па поли и лесе. Некаторыя пачали варочацца назад у мястэчка. А дзе Костусь мы не ведаем. Можа и ён нас шукае, але натрапиць адно на другое не можам. - А дзе Лиза? - На вулицы сочыць, каб не ишоў хто. Мы з ёю пасля заходу сонца прыйшли дадому - можа, Костусь, а можа, и ты дома. Як аполак да дзирки прыстаўлен быў ты, бачым, гэта твой спосаб аполак так прыстаўляць. А той нежывы ляжыць, смярдзиць ужо. Божа, увесь двор запаганиць! Мы з Лизай выкапали яму пасярод завулка, каб не ў сваим двары, выцягли гэтую падлу паскам за ноги и засыпали ў яму. Як бачыш управилися. - Ци глыбока хаця яму выкапали? - гаспадарским тонам абазваўся Нявада. - Глыбока. Будзе з яго... Мы падумали, што ты тут. Дзе ж ты инакш будзеш. - Гэта мая родная хата! - Божачка! Чаго ты! и мне гэтыя сцены многа даюць сциску ў грудзях... Але цяпер я пайду падмяню Лизу, няхай прыйдзе паспиць хоць на голым тапчане, а ты таксама паспи, кали аж закульгавеў бродзячы. Яна адразу зникла дзесьци на вулицы, высокая ў цемени, тонкая, у гаматной мужчынскай вопратцы. "Божа, хиба я спаць буду", - падумаў ён и шпарка рушыў услед за ёю на вулицу. Ён ужо ледзь бачыў у змроку яе постаць, але да яго ишла Лиза, яна здалася яму высокай. Было падобна, што ён у момант вылечыўся ад свае балячки, што так мучыла яго яшчэ здаўных: дарэмна балела яго душа аб ёй, як аб бездапаможнай и беспараднай пакутницы, кали яна цягла паскам у яму мерцвяка и нибыта што.
|