Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 28

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Прыйшла пара и ёй аддаць жыццю самае вяликае и важнае: яна была цяжарная. Нявада пачаў наглядаць за ёю и ўсё чакаў.
Хоць и даўно ўжо жыли ў новым доме, але ён меў прывычку часами начаваць у старой хаце, пакуль яна яшчэ стаяла. У гэты час свайго жыцця, кали ён, як николи раней, не мучыўся вяликим клопатам и думками аб будучыни свае Волечки, ён любиў адзин у той хаце, у якой прайшло яго маленства, сустракаць дзень и праз акно бачыць, як папялеюць на небе зоры. У адну з таких часин ён адчуў усей сваей истотай, што адбылася вяликая падзея. Быццам нейкая сила адабрала ад яго спакой. Была восень, бадай-што такая самая пара, кали ён, тады, даўно ишоў па роднай зямли, гасцинцам, з чужацкага палону. Цихая стаяла раница. Ледзь тольки развиднелася. Першая драбнюткая сняжынка ўпала яму на руку, кали ён падыходзиў да новага дома. и ў трывожным, и ў нецярпливым чаканни ён стаў на ганку и прыслухоўваўся да цишыни, што панавала навокал дома и ў им. Настаў момант, дзеля якога можа ён так сумаваў калисьци па сваёй Волечцы и аддаваў ёй сваю душу. Ён вельми выразна пачуў з ганка, як у доме закрычала дзиця. Ён уздрыгануўся и стукаючы ботами ўвайшоў у дом.
иии
У тыя гады, а можа и пазней на яки год ци паўтара, у мясцовасци далёкай ад Сумлич, ад их киламетраў за сто, кирункам памиж поўднем и ўсходам, з'явиўся нейки невядомы никому Сымон Ракуцька, чалавек не першай маладосци и з выгляду вельми здаровы. А ўрэшце, у яго быў таки няпэўны выгляд, што цяжка было ўгадаць, кольки яму год. Магло быць и дваццаць шэсць, а можа и трыццаць пяць, кали не ўсе трыццаць сем. Ёсць сярод людзей такия твары. Хада яго была цвёрдая, и на кожным кроку ён накиўваўся наперад, быццам на секунду ўгинаўся. Той куток, куды ён явиўся, быў вельми глухи. Ад чыгунки далёка, хоць, праўда, киламетраў за дваццаць убок праходзила старая Маскоўска-Варшаўская шаша. Але, як вядома, гэтая калисьци вельми жывая дарога ў тыя часы ўжо даўно была ў глухим заняпадзе. Расказвали, што гэты Сымон Ракуцька, пакуль выбраць сабе для аселасци месца, доўга выглядаў, дзе каб цишэй и глушэй. Нарэшце ён асеў. Гэта быда мясцовасць, дзе павявала першыми адзнаками Палесся. Нихто не сказаў бы, што тут было палескага, але яно таки было - ци можа тое, што многа расло параскиданых усюды дубоў, ци неба мела густыя, як над Палессем, колеры, ци роўных низин больш было, як крутых узгоркаў. Праз кольки першых год Сымон Ракуцька жыў ужо ў сваёй сялибе. Тут цякла невяликая рэчачка, поўная дробнай и сярэдняй рыбы. З таго боку за рэчкай было поле. Праз рэчку бярвенчатая кладка, як прайсци двум адразу. Проста з кладки праз вузкую палосу сухога тарфянага балота вилася памиж куп'я сцежка, чорная и калючая. Яна выходзила па палявую дарогу памиж гэтым тарфяникам и зноў полем, роўным и з рэдким асинникам. Уласна кажучы, гэтая дарога, як праехаць з калясьми, служыла вулицай двум дзесяткам хат, пастаўленым у адзин рад, вокнами на тарфяник цераз дарогу. Зусим близка, па той бок рэчки и поля, быў киламетраў на дзесяць хвойны лес, и паўднёвы вецер гнаў сюды пах смалы. Паветра было, як лагодныя леки, а краявид - увасабленне цихага хараства. Заход сонца быў тут нейки незвычайны. Можа таму, што были и лясы, але яны нейк не абмяжоўвали даляглядаў, и "лясны прастор" увесь зихацеў сонцам. и цишыня. Самае важнае - глуш и цишыня! Можна было падумаць, што гэты Ракуцька, явиўшыся сюды аднекуль вельми здалёку, шукаў не зямли и не хлеба, а тольки цишыни. Кольки разоў чули ад яго, кали ён гаварыў не тое, што каму, а сам сабе: "От жа цихата, дзякуй Богу". Чалавек гэты быў дзиўны. Так, як нихто, ён пильнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць и марудна, складаў, саломина за саломинай. Падазравали, што з им нешта здарылася ў жыцци непрыемнае и, можа, нават цяжкае. Можа на яго ўпала была якая цяжкая навала, и ён ратаваўся, бараниўся, як мог, и, напэўна, усими спосабами даводзиў, што ён справядливы чалавек и што пакутаваць не павинен. Можа тут у яго и рэфлекс пэўны выпрацаваўся, бо казали, што, як тольки ён прыйшоў сюды, адразу абышоў усе тутэйшыя и меншыя и большыя ўстановы и ўсё мясцовае начальства, пры гэтым не разбираўся, хто з их большы, а хто меншы, а з усими аднолькава гаварыў як самы вялики просьбит.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz