Welcome to Pretension! version 1.0.
Сцяна, глухая и бязлитасная, як вечнасць, замкнулася памиж ими. Бывай, верная сяброўка! Бывайце, дзеци! А можа, адбудзецца цуд? Можа, мине вас лёс без будучыни? Але лепш ни аб чым не думаць, бо навала смутку забивае душу. Сымон Ракуцька быў пад арыштам доўга. Пакуль у яго руках апынулася даведка, што ён мае права жыць усюды, тольки не ў паграничных з Польшчай раёнах, ён больш за год усё даводзиў як мог, што ён не шпиён, а проста чалавек з той зямли, па якой прайшла граница. А тым часам вялики ўпарадкавальник усяляких хибаў и непарадкаў - час - абтрос и абгладзиў усё, што было не на сваим месцы, и шмат што забылася, шмат прытупилася, а сам чалавек знайшоў сабе месца, и лягчэй яму стала. Але час не меў силы перад тупым смуткам па малым Тамашу, па першых Лизавециных усмешках и па ёй, вернай сяброўцы. Гэты смутак, здавалася, апанаваў чалавека назаўсёды. Яму не было адхлання, и ад яго не было ратунку. Сымону Ракуцьку спачатку здавалася, што варта яму тольки зноў звиць сабе гняздо, як ён скине з душы цяжар свой. Тым часам ужо и хата ў яго была новая, зноў новая, вокнами на дарогу, и циха и спакойна ўсё тут было, и зямли было на чатыры душы, и не трэба стала з жахам заглядваць у заўтрае, а спакой у душу не варочаўся. "А Тамаш, а Лизавета!" Сымон Ракуцька наладзиў сваё жыццё так, як жадала яго натура. Яго цихманую працавитасць льга было ставиць паўсвету ў прыклад, кали личыць яе за дабрачыннасць. и дзиўна было. Ён адзин, а ўпраўляўся з полем и з домам. и яшчэ кожны дзень меў часину сядзець на калодзе и босы пасярод свайго двара. Ци то прывычка, ци то ашчаджанне абутку, але ён цяплом николи абуты не хадзиў. Ён яшчэ людзям и колы рабиў, и драбины з панарадами майстраваў. Жыў сам-насам. У той меры, у якой ишоў час, смутак яго ператвараўся ў вяликую мару. Гэтая мара заўладала им, ён ёю жыў и служыў ёй. А пачали нарэшце прыходзиць моманты, кали и вера, и надзея, хоць здалёк, паказвали яму свае ясныя твары. Гэты новы час у яго жыцци пачаўся з таго, кали яму прыйшла ў галаву такая думка: яна тады з дзецьми вярнулася ў тую старую хату. Хто ведае, можа, и цяпер яны жывуць там? А кажуць жа людзи, што поштай можна з Польшчы сюды писаць, а адсюль у Польшчу. Як страсянула яго гэтая думка! Ён не меў ни сну, ни спакою, пакуль не паслаў письма на адрас той старой хаты. Ён дакладна выписаў и цяперашни свой адрас. Паведамиў аб той мясцине, у якой цяпер жыў. Яно ж магло быць и так, што и адтуль сюды прыйдзе письмо. Цяпер яго жыццё стала чаканнем перш за ўсё письма, пасля - нейкага невядомага лёсу. "Адтуль прыйдзе вестка. Яны жывыя и здаровыя, и можа нават не галодныя. А хиба хто можа сказаць цвёрда, што на свеце можа быць, а чаго можа не быць? Нават такое магло здарыцца, што граф Паливодски прасиў ласки сярод дароги ў абарванага хлопца. А можа лёс прывядзе их сюды. Але што такое лёс? Ён сам дойдзе да думки, што зрабиць. Ён будзе думаць, ён будзе раицца з людзьми, ён будзе слухаць па свеце. Слухаць па свеце!" Самае далёкае, дзе ён бываў - гэта яго поле. Але практыка з самага маленства и инстынкт падказвали яму, што яшчэ многае наперадзе, што яшчэ многа дзе прыйдзецца быць, многае нанава рабиць, многае бачыць и чуць и за многае нечаканае брацца. Мара, чаканне, надзея, упартасць думки и фантазии! Гэтым ён цяпер и жыў. Кольки яму аднаму трэба было? Ён задавольваўся самай простай ядой. Улетку ён палуднаваў халодным квасам з зялёнай цыбуляй. Старанна вырабленае поле радзила ў яго лепш, як у каго тут. У яго пачали заводзицца грошы. "Божа мой, вось быў бы спосаб Тамашу!" Нават не маючы намеру купляць што, ён пачаў хадзиць у кааперацыю и прыглядацца да тавараў. Аднойчы ён купиў з синяга сукна ватоўку, хлопцу гадоў на пятнаццаць. "Кали ж небудзь Тамаш будзе таки, што яму якраз прыйдзецца гэтая вопратка. А тольки невядома, у якия годы з Тамашом суджана спаткацца бацьку. Таким парадкам за доўги час у Тамаша стала многа ўсялякай адзежы на ўсялякия ўзросты: и на дзесяць год, и на дванаццаць, и на пятнаццаць, и на васемнаццаць, и на дваццаць. Усё купляў бацька. Висели на вешале ў клеци парами боты, нагавицы, вопратки.
|