Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 40

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Кали адбылася Вяликая Рэвалюцыя и кали скончылася польская акупацыя, туды, дзе канчаецца гэтая дарога на захадзе, пабегли з сваих маёнткаў зямельныя магнаты, а з фальваркаў драбнейшая шляхта. и дзедзичы и пасэсары там на захадзе зраўнялися и два дзесятки год жыли адными думками аб устанаўленни пальшчызны на ўсходзе, дзе яе няма и ў прыродзе. Касцёл для фальваркоўца аставаўся вызначэннем не веравызнання, а нацыянальнасци, а беларускую мову ён ламаў аб польскую и думаў, што гэтым жаргонам ён далучыўся да культуры, якая ўкладвалася ў яго ў словы - пан, маёнтак, фальварак. Дзеци их, што радзилися ў эмиграцыи або малыми выехали туды, за два дзесятки год вырасли и знайшли сабе свой спосаб да жыцця. Замест таго каб крычаць на парабкаў у сваим маёнтку ци фальварку, яны стали службоўцами ў дзяржаве, чыноўниками и ахавальниками старое, як свет, идэи заваёўнага руху на ўсход. их думки не пакидали их аж да семнаццатага верасня трыццаць дзевятага года. Яшчэ з маленства яны не забылися гэтых дарог тут и памятали нават лясныя и палявыя сцежки.
Тая круглая пляцоўка, дзе скрыжоўваюцца з шашою вяликия и малыя дароги, была ўся вытаптана нагами и выезджана калясьми. Тут были лапины и дзирвану з чубами блёкату и шчаўлюку и голая, убитая зямля. Упартая пижма купчасцилася побач дробнай лазы, и чабор цвиў разам з святыянским зеллем над густым дываном спарышу и дзяцельнику. Трыпутник разростаўся над каляинами. Навокал жа, пакуль да палеткаў и лясоў, ишли роўныя паплавы. Гэта были самыя далёкия сумлицкия сенажаци. Да калектывизацыи яны были падзелены сумличанами на вузенькия палоски, и кожны касиў сабе, як хацеў. Крайняя ад шашы палоса сенажаци належала тады гаспадарцы Канстанцина Лукашэвича, и стары Нявада, косячы тут у адзиноце або сушачы сена, знаходзиў тут сабе вяликую разрыўку ад тае психалагичнай траўмы, што пачала развивацца ў яго пасля першых пасляваенных год. Расказвали пра яго, што ён ни тое што каб сказаць астарэў вельми. Больш таго, у добрым жыцци дома ён выраўняўся и скинуў з сябе тую лушпавину, што нарасла на им за час бадзянняў па чужыне и па чужых людзях. Ён здаваўся кожнаму здаровым и зусим не падобным на самога сябе тады, кали тольки яшчэ сцягваў з плеч чужацкия транты. Некаторыя казали, што ён аднак жа насиў у сабе нейкую хваравитасць, хоць ничым николи и не хварэў. Як бы там ни было, але можа и сапраўды ён насиў у сабе або хворасць, або можа тольки нейкия непатрэбныя думки, якия тачыли яго. Быў час, што ён нават з твару асунуўся, и гэтая хударлявасць дала яму некальки новых рысаў старасци. Часами нават ён пачынаў ни то гаварыць, ни то штосьци разважаць сам з сабою. Усе гэтыя моманты, новыя, раней не ўласцивыя яму, асаблива пачали заўважацца ўсими з аднаго выпадку, яки адбыўся не вельми даўно, ужо ў часы, якия могуць належаць да нашых дзён.
На тых сумлицких сенажацях, што были пры дарожным скрыжаванни, сена было заўсёды змешана з мноствам скошаных аднагодних дрэўцаў. Яны скошвалися з травою разам штогод и штогод зноў насявалися и пасля зноў скошвалися. Без канца и меры их рассявала тут усюды старая таполя, памераў незвычайных. Дрэва расло на самым скрыжаванни дарог. Гэта быў волат на рост и таўшчыню. Сумличане казали, што на ўсю вяликую акругу тут не знойдзеш другога такога вяликага дрэва. Адно на ўсю разлегласць, яно ўзнималася над дарожным скрыжаваннем и видно было здалёку, дзе б хто ни ехаў. Кара яго пабилася на гузы, з яких ад карэння да вяршалины расли парастки, и так гэты волат на ўвесь свой рост стаяў спрэс зялёны. Хоць дрэва и было падобна на магутную скалу, але дзива брала: як гэта яно магло даваць гэтульки насення. На сенажацях штогод густа вылазили з зямли скрозь маладыя дрэўцы и гинули пад касою. На навакольным поли плуги выварочвали их сотнями. На абочынах дарог их таптали пешаходы. Разам з травой их усюды з'ядала жывёла. их ламали дзеци дзеля забаўки. А праз год их зноў было густа, и зноў усё ишло намарна. Але крокаў за дзвесце ад самога дрэва быў куток, дзе не ездзили з калясьми, и куды не дабивалася жывёла, и дзе не хадзила каса.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz