Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 47

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Губы яго пачали нешта шаптаць. Можна было б злавиць словы: "Дзякуй табе, Божа". Кали ўспомниць тую яго малитву пад дрэвам, то льга было б падумаць, што Бог пачуў яго и ўжо да яго прыйшла тая яго будучыня, аб якой ён так прасиў Бога. Або як бы ён адчуў близасць шчасливай будучыни, як тольки пачуў на дарозе дзики лямант жанчыны аб сваим хлопчыку. Ён пакрысе аднак жа адумаўся, стаў пахмурны и задумёны и скрыўся ў лясной гушчырни.
Там ён распароў нейкае шво ў пинжачнай падшэўцы, выцягнуў адтуль некальки пасведчанняў з пячатками и штампами, выбраў адно и схаваў у кишэню. А рэшту парваў и загроб пад купину моху. Неўзабаве ён паказаўся на ўзлесси и, ничога не баючыся, пайшоў цераз поле сцежкаю да скрыжавання. Мусиць пэўнае мэты ён на гэты час ужо не меў, а цягло яго да шашы, можа дзеля таго, што тут магли быць хутчэй навины з захаду. Ён здалёк наглядаў, як тая ўчарашняя дзяўчына вельми шпарка ишла з сумлицкай дароги да шашы. Ён добра бачыў, што яна, як тольки выйшла на шашу, стала тварам на захад и падняла руку. Проста на яе имчалася некальки машын, поўных людзьми. Але ўсе яны прайшли далей, и яна зноў асталася адна на дарозе. Яшчэ раз угледзеўшыся ўдалячынь и ничога там не заўважыўшы, яна паглядзела на вяликае дрэва, шпарка падышла да яго и пачала чытаць паперку на им. Твар яе змяниўся адразу. Скончыўшы чытаць, яна нейки час стаяла ў аслупянелай задуме и раптам прытулилася лбом да дрэва и заплакала. У наступную хвилину яна адкинулася ад дрэва и ўбачыла перад сабою яго, таго самага. Заплаканая, збянтэжаная, яна ўздрыганулася и сказала з балючай прыкрасцю:
- Што, вы прыкуты да гэтага месца?
- Але ж тое самае я магу сказаць и вам. Вы яшчэ ўсё тут?
- Тут. Я нияк не магу на машыну сесци, - адсекла яна.
- Ну, и я тое самае. (Ён гаварыў не так, як яна, раздражнёна, а нават з адценнем ветласци на твары и ў голасе.) Што вы такая змрочная, сама не свая?
Яна, замест адказу, ткнула пальцам у паперу на дрэве.
- Э, ничога. Трэба трымаць сябе ў руках. Гэта не нам адным, а ўсим. Будзе тое, што будзе.
- Мала што будзе, што будзе! Гэта кепская ўцеха. Бо ўсё пайшло намарна, што я ўжо зрабила дзеля мае ж будучыни. У мяне не было бацьки, и раптам я стала мець роднага бацьку. Мы были выгнаны з роднай хаты, и зноў хата стала нашай. Я дбала аб тым, ким я жыцьму праз усё сваё жыццё. Гэты год я ўжо вучылася ў Беластоку. и раптам канец маим студэнцким марам аб будучыни.
Усё гэта яна сказала прыгнечаным голасам и глядзела яму ў вочы, а на твары яго написалася абыякавасць и паглыбленне ва ўласныя думки. Як тольки з'явилася на дарозе машына, дзяўчына падняла руку, машына прайшла далей. Пасля пайшли машыны адна за другой - з дзецьми, з жанчынами. Дзяўчына нават и не спыняла машыны, а на адну з их узлезла на ходзе. Цэлая калона машын прайшла праз скрыжаванне з захаду на ўсход. и шаша стала пустая. Не было ўжо тут и дзяўчыны. Малады чалавек таксама зник. Ён зноў рушыў полем у лес. Цяпер ён ужо ўпэўниўся, што чаканы момант сапраўды настаў. Сонца паднималася высока, а ён ужо тут на скрыжаванни зусим не з'яўляўся. Было яшчэ не позна, да паўдня яшчэ не дайшло. Машыны па шашы пачали исци ўсё часцей. З вышыни ледзь пачуўся гул самалётаў. Ён ирваўся и тузаўся ў падхмар'и и ўсё знижаўся. Машыны на шашы спыняли рух и з'язджали ў баки, и зноў ирвалися наперад. Самалёты з'явилися над самай шашою. Яны плыли над ёю, низка и павольна. Ужо яны праплыли над скрыжаваннем, и неўзабаве з усходняй стараны ад гэтага месца, близка, уздрыганулася зямля и паветра некальки разоў засаб. Над вяликим дрэвам узвиўся спуджаны каршачок, над жытам узляцела многа птушак, вецер нацягнуў дыму и пылу, самалёты зрабили над шашой круг. На шашы, у розных месцах, спынилися ўсе машыны. Дзе льга было, яны з'язджали на поле. Пакуль самалёты зусим зникли, прайшло, можа, з паўгадзины. Сонца ўзнималася ўсё вышэй. Ужо яно моцна пякло. Тым часам над шашою и ў наваколли зусим циха стала. Машына за машынай, и зноў пачынаўся на шашы рух. Але зноў праляцеў самалёт. и гэты над шашою ляцеў низка. Так што на яго хвасце видна была знизу чорная свастыка.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz