Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 9

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.


Фельчар як бы раиўся сам з сабою и сам сабе ўсмихаючыся:
- Прыехаўшы дадому - адразу забегчы ў сад... - и тут жа растлумачыў, усё не спускаючы з губ усмешки.
- Густаў... Густаў... - выварочваў немец перад гэтыми людзьми сваю душу.
Здавалася, што няма на свеце ни вайны, ни выгнанства, а тольки радасць чалавека жыць сваею воляй.
Раптам салдат спахмурнеў, устаў и сказаў:
- Ну, немец, у дарогу.
Немец здагадаўся и таксама спахмурнеў.
Значыцца, и вайна была, и трэба было мець непрыемны абавязак гнаць палоннага чужынца, якога сюды загнала лиха, и трэба было исци пад канвоем.
Немец памахаў рукой Волечцы, и апошни промень усмешки патух на яго твары. Салдат апанураў адразу и выйшаў следам за немцам выконваць свой прыкры абавязак. Фельчар устаў, паглядзеў на залатыя рэчы, якия ляжали на стале, и панура прамармытаў: - Гэта расейския афицэрския рэчы. Эйш, сукин сын, паздзираў з мёртвых або раненых. - Тут ён убачыў, што на стале ляжыць тое нямецкае письмо. Ён стаў яго разбираць, и многа прайшло часу, пакуль ён сказаў:
- Гэта жах, што ён пиша! Ён навек развитваецца са сваим Густавам. Дзива што ён так узрадаваўся, кали ўбачыў, што жыў астаўся. Ци гэта ён мне гэтае письмо даваў, каб я прачытаў яго? Ци яно яму ўжо не трэба? А лиха яго бяры, здам на пошту, няхай идзе туды, да таго Густава.
Тут пад'ехала фурманка, и хата апусцела. Так гэтыя людзи, якия не ведали адзин аднаго и перажыли разам момант радасци, сабраўшыся на гэты момант у незнаёмай хаце, разышлися хто куды, кожны ў свой бок. Залатыя гадзинники, пярсцёнки и крыжык ляжали на стале, и двое маладых людзей, якия стаяли яшчэ перад векам сваим и тольки што выходзили яшчэ з свайго маленства, не ведали, што рабиць з гэтым золатам. Можна сказаць, што яны не ведали и цаны яму. Волечка з непаразуменнем падтулила плечы и адышлася ад стала, трэба сказаць - задаволеная, што, нарэшце, хата была пустая ад чужых людзей и нихто ёй не перашкаджае цяпер даиць и кармиць карову, прыбираць у хаце, пазираць у вокны, ци не сышли з двара дзве куры, што были ў яе гаспадарцы. Гэта не гаворачы ўжо аб тым, што адзин за адным ишли вераснёвыя дни, а ў яе яшчэ не было пасеяна жыта. Пра непасеянае жыта яна и ўспомнила цяпер. Парыў смутливай заклапочанасци рвануўся ў яе душы. Яна, як сталая, заламала руки:
- А Божа мой, жыта не пасеяна. А восень идзе.
- Дык я табе пасею, - сказаў, устрапянуўшыся, Кастусь.
- А хиба ты ўмееш?
- Я раз авёс сеяў, як бацька мой хварэў.
- А кали ж ты думаеш?
- Кали хочаш. Тольки, каб не марудзиць, мне ж трэба яшчэ и ў сваю дарогу выбрацца.
- Хоць заўтра.
- А насенне ёсць?
- Не намалочана. Снапы я звезла, сама и пажала. А сеяў яшчэ бацька.
- Дык я табе и намалачу.
У хвилины гэтай гаворки ў яго билася ў жыццё вострае жаданне хоць яким заняткам, хоць якой работай адцягнуць як надалей страшную неабходнасць ехаць немаведама куды.
Цяпер ён выразна падумаў: пакуль намалоцицца и пасеецца, то пройдзе некальки дзён. Якое шчасце яшчэ некальки дзён спакою!
Вялики доктар усялякай хворасци ў чалавечай душы - час - мае вечнага свайго дапаможника - працу. Можна сказаць з упэўненасцю, што праз гадзину якую пасля гэтай гаворки Кастусь Лукашэвич не меў у душы ни смутку, ни трывоги. Перш за ўсё яны агледзели з Волечкай пуню з снапами. У пуни ж быў и ток. Пасля ён праверыў Нявадаўския цапы. Видаць, добры гаспадар быў Нявада! Бичы ў цапах были важкия и зручныя. Гужы шчыльныя, и завязки з добрага сурамцу. Цапильны ж ужо мусиць за цэлыя гады добра абгладзилися аб малацьбитовы руки. Кастусь выбраў цэп самы размашны, расклаў на таку снапы и пачаў.
- Давай у два цапы, - сказала Волечка.
- Куды ты, малая! Нашто табе тамицца! Кольки тут той работы! Глядзи лепш хаты.
Братки мае, што гэта быў за тон! Можна было падумаць, што ён век яе ведаў и быў близак ёй. и як гэты тон быў падобен на тон самога Нявады, бацьки, кали, бывала, ён з ласкай загадваў ёй што-небудзь! Апанованая одумам, Волечка и сапраўды пайшла ў хату. Да самага адвячорка яна чула ў хаце, як роўна стукаў на таку цэп.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz