Welcome to Pretension! version 1.0.
Ну добра. Я туды зноў вярнуся, мяне чакаюць. Я им расхвалиў удачу, кали тольки гэта праўда, што з гэтага боку варушацца людзи. Ты, мусиць, тут дзесяць дзён сядзеў и ничога не дазнаўся? - Як гэта не! Я, праўда, сам не быў там, пад Сумличами, але гэта праўда, што там людзи варушыцца пачали. Праўда и тое, што на шашы, ци недзе там ля Вяликага скрыжавання, яны дзве машыны з арыштаваными ад немцаў адбили. Я нават больш дазнаўся. Гэта там сабраў их усих сумличанин Кастусь Лукашэвич, а ў гэтага Лукашэвича дачка, малая яшчэ, у лагеры сядзиць. Цяпер там, пад Сумличами, немцы салдат больш наслали и вынюхваюць усе норы, каб напасци на след. Дык яны, тыя сумличане, сюды падбираюцца, тут быццам вальней. Вось и раскидай розумам як хочаш. Яны дали мне так ведаць. Кали я захачу яшчэ з ими пагаварыць, то на Вяликим скрыжаванни трэба тольки знак им падаць, а знак таки: трэба там пад вяликим дрэвам тры разы засаб зрабиць што-небудзь такое, чаго сталы чалавек николи не робиць, и чакаць, пакуль хто-небудзь ад их абзавецца. Але мне сказали: пасябруюцца яны з нами тольки тады, кали ў нас кулаки здаровыя знойдуцца. А так, кали тольки каб пабедаваць - дык яны и гаварыць не будуць. - Дык гэта и добра. идзи туды, зраби там пад дрэвам, чаго добрыя людзи не робяць, и скажы, што я ведаю, з якога боку и кали падысци да лагера. Я павяду ўсих. Няхай идуць сюды, адгэтуль ближэй и зручней. Я пайду и прывяду сюды людзей. и мы тут спаткаемся, каб разам исци на Перабродскую Злыбяду. - Добра. - Я тольки падрамлю тут, и заўтра зранку разыдземся кожны ў свой бок. - Ну, а Лизаветы нидзе так и не чуваць? - Няма. - Божа мой найвышшы, як жа так брыдка павярнулася ўсё. - Чакай, давай лепш паямо з мае торбы и падрэмлем. Дзе тут каб зацишней. Тамаш страсянуў сваю торбу на руцэ и ступиў крокаў тры ў гушчар. и адразу спыниўся як аслупянелы. Там сядзеў малады абарванец з вялым позиркам. Каб не празмерная хударлявасць яго твару и каб не смуглявая загарэласць Тамашовага твару, можна было б адразу сказаць, што яны аднагодки. - Што ты тут робиш, хто ты?! - абрывиста и моцна сказаў Тамаш. Абарванец паволи крутнуў направа и налева галавой, и за яго адказаў Сымон Ракуцька: - Божа мой, я забыўся, што ён тут сядзиць, а мы ўсё гаварыли! - Хто ён таки? - Каб жа я ведаў. Дарогаю ишоў. Паспаць папрасиўся. - Гэта ж не хата, што каб начаваць прасилися! Хто гэта ў каго просицца спаць пад куст!? Э ты, ну абзывайся, не маўчы, кажы, хто ты таки?! - Есци дайце, - сказаў невядомы. - На табе хлеба и сала, - Тамаш падсунуў яму яду, - але кажы, хто, адкуль? Куды цягнешся, да каго? Каму служыш? Каму служыш, немцам ци людзям? Ну, чаго ж ты жуеш моўчки?! (Тамаш падняў кулак.) Расказвай усё чыста! А то зараз больш не дажджэш на зямли сядзець! Кали што ўтоиш - на месцы палажу! (Тамаш выцягнуў з кишэни писталет.) Спавядайся! Малады абарванец зварухнуўся. Па яго твары пайшла хваравитая грымаса. Ён наморшчыў лоб и пачаў: - Я ўсё чуў, што вы памиж сябе гаварыли. Я ведаю, хто вы, и кажу вам: и я ненавиджу тое и таго, што и каго вы ненавидзице. Але я скончу есци и тады пачакаю и раскажу ўсё пра сябе. Бо я так згаладаўся и аслабеў, што ледзьве сядзець магу, ни тое, каб доўга гаварыць. - Так и кажы, што гаварыць не хочаш! - Не, не, я сам хачу паспавядацца, тады з мае душы спадзе цяжар, яки душыць мяне. - Скажы коратка: па ким-небудзь у цябе душа балиць? - Па самим сабе. - и никога ў цябе няма? - выйшаў з панурасци Сымон Ракуцька. - Няма. - Дзе ж ты ўсих патрациў? Той маўчаў. Тамаш стаяў над им и не спускаў з яго вачэй. Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над им гром. Малады абарванец так увайшоў у сябе и думками сваими и пачуццями, што, здавалася, ён и позирк вачэй сваих паставиў у сярэдзину самога сябе. Вочы яго и сапраўды ў гэты момант глядзели сами ў сваю глыбиню. Пачалося маўкливае чаканне. Невядомы раптам ирвануўся: на ноги, адзин момант пастаяў и сеў на паваленае дрэва. и як тольки сеў, з першай жа секунды пачаў гаварыць: - Я завуся Люцыян Акалович.
|