Welcome to Pretension! version 1.0.
Рыжая карова траслася з холаду и тыцкалася пысай у мерзлыя грады, дзе яшчэ аставалися рэштки скарэжанага на марозе капуснику и бурачнику. Карова шукала яды. Чалавек доўга глядзеў на яе и ўсё стаяў. Магло здавацца, што яму вельми соладка стаяць на холадзе. Яно и можа быць, бо кожны яго рух сведчыў, што ён быў таки змучаны, што яму соладка было стаяць у нерухомасци. Можа чалавек крыху адпачыў стоячы, бо праз нейки час вочы яго як бы ажывилися, и, як бы развясельваючы сам сябе, ён сказаў: - Усё на тым самым месцы, и карова тая самая. Дай жа Божа, каб и дома ўсё было ў шчасци и радасци. Ах, Божа мой, Божа, кольки было бадзяння и пакуты. Жартачки - цэлыя гады! - Ён уздрыгануўся, адарваўся ад плота и рушыў у карчму праз чорны, ци задни, ход з агарода. Здавалася, што ў гэтым чалавеку няма и кропли крыви. Твар худы и выцягнуты нос. Здавалася, што скура на твары хутка стане празрыстая, як шкло, и праз яе льга будзе ўбачыць чалавека ў сярэдзине. Кароткае шчацинне выстрыжанай барады тырчэла ва ўсе баки, а адзежа - адкуль тольки ён мог и назбираць яе?! На нагах падшытыя кавалками скурата лапци. Нагавицы нямецкия, салдацкия и вылатаныя дзесятками рознакаляровых кавалачкаў. Кароткая вопратка, можа нават и на ваце, цывильная, з плеч простага чалавека, якога-небудзь рабочага або панскага парабка, мижнацыянальнага и разам - няпэўнага выгляду, падпяразаная вяроўкай. А шапка - рэштки польскай канфедэратки: без казырка, з адарваными рагами и залатаными дзирами на месцы их. Пад гэтым падабенствам галаўнога ўбрання на галаву была закручана и закрывала вушы ни то хустка, ни то ручник, брудны и дзиравы. Усё гэта тырчэла гузами и камяками на чалавечай галаве. Гэты чалавек увайшоў у карчомную кухеньку, дзе ў адзиноце сядзеў за сталом, у адных сподниках и чорнай камизэльцы, стары карчмар, падобны да Майсея. Ён браў з талерки вывараныя косци и абсмоктваў их. Чалавек згроб з галавы канфедэратку з дзиравым ручником, пацёр вушы и прывитаўся з карчмаром: - Здароў, Шымха! Жывеш? Можа и пазнаеш мяне. Не пазнаеш? З Сумлич. Бывала, кали вязу што або каго ў Нясвиж, дык заўсёды начаваў або папасваўся ў цябе. Не пазнаў? - Чаму не! Сумлицки Нявада. Але ж вайна з цябе и штуку вырабила! Ни да кога и сам да сябе ты цяпер не падобен. Адкуль жа ты и куды идзеш? - А ты як жыў? - Як жыў! Усяго бывала. Тут жа и немцы были, и паляки были... А кожны ж прышэлец идзе на чужую зямлю не на тое, каб што-небудзь прынесци ёй, а каб сабе з яе ўварваць. А цяпер жа не канец яшчэ. Я апынуўся ў шчылине памиж дзвюма дзяржавами. Стадола и хата стаяць на савецкай старане, а града з рэдзькаю пры хаце и прызба пад вокнами - гэта Польшча. Я яшчэ чакаю, што хлеў, дзе стаиць карова, будзе абвешчан нямецким, а унь тая бяроза на гасцинцы ангельскай. Я табе зайздрошчу. Адкуль бы ты ни ишоў, то ты идзеш у свае Сумличы. А кали нават твая там хата и згнила дарэшты, ты ўсё роўна идзеш дадому. А мне трэба адсюль выбирацца. Цяпер жа рэвалюцыя. Ты набярэш зямли и паставиш хату. Ты адпакутаваў на вайне, але тваё шчасце прыйшло да цябе. А я праз усё жыццё збираўся ехаць за мора ў Амерыку, а цяпер позна... Адкуль ты идзеш? - иду з нямецкага палону. - Што ж ты так запазниўся? Унь адзин кукавицки даўно ўжо як дома. - Мала што, той можа з прычыны мирнага дагавору, а я з лагера ўцёк яшчэ да миру з немцами. Да Польшчы дабраўся, а з Польшчы ледзь выбраўся. У лагерах цяжка было выжыць, але и паляки такия заядлыя, што разоў некальки ў турму саджали, кали лавили на дарозе. Личыли мяне за нейкага такога, хто хоча згубиць их уваскрослую дзяржаву. Так усё и дапытвали мяне - а ци не маю я намераў пусциць на паветра цэлую дзяржаву! А Божа мой! Нашто мне Польская дзяржава?! Яна мне патрэбна не больш, як Англия разам з Францыяй, Амерыкай и Турэччынай у прыдачу. Бойцеся, кажу, Бога! Пазбирайце вы, кажу, золата з усяго свету, зрабице з яго трон, пасадзице на яго мяне кираваць паўсветам, а каб увесь свет выхваляў мяне, дык я перад вами буду прасицца и малицца: пусцице, кали ласка, дайце мне шчасце спаўзци з гэтага трона: я кольки год жыта не сеяў, кала нават не зачасаў, у кузни каня не каваў, у млыне муки не малоў, ралли не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як пеўни спяваюць, як людзи па-людску гавораць.
|