Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 35

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

На абымшэлай яго паверхни аставалися сляды таго, што тут начавали птушки. и гэта як бы ўзрадавала гэтага чалавека. З усмешкай ён абгледзеў камень и стаў киравацца ад яго да вузкай и доўгай грады лесу. Добра ўтаптаная сцяжынка вилася памиж и навокал кустоў шыпшыны и паўз удзирванелыя межы. Пасля яна выбилася ў той дубняк. Якая была восень! Ахоплены радасным узбуджэннем, чалавек як бы думаў, што другой такой восени николи не было и не будзе. Рудыми жалудами была засыпана спрэс уся зямля. Крушынник густа стаяў над сваим уласным лисцём, ядловец быў повен чорных ягад, дзюбастая птушка кинулася ў куст, драбнюткае лисце, як жоўты дождж, сыпанулася з дрэва, чэзлая кветка на высоким сцябле звесила жоўтую галаву. "Божа, як яна так захавалася аж дагэтуль!?" А неба! Сонца ў той дзень не было, але на небе адлюстроўвалася яго близасць. Недзе тут близка идзе цихае асенняе сонца! Хиба на свеце няма дзеля чаго берагчы знойдзеную радасць и шукаць и дамагацца яе вечна!? Якое неба над нашай зямлёй бывае ўвосень!
Сымон Ракуцька ўжо даўно минуў дубняк, а сцежка ўсё ишла и вяла яго далей, праз поле, праз некальки хвойных лясоў и купистых паплавоў. Доўга, вельми доўга ишоў Сымон Ракуцька , дзивячыся, як жа гэта праз гэтульки год тая самая сцежка вядзе яго, як быццам бы тут усё застыла на вечную нерухомасць. Ён прайшоў сцежкай да самага змяркання. Начаваў у людзей и вельми многа расказваў пра сябе, так што, пакуль у хаце патушыли агонь и паснули, ужо ўсе ведали яго гисторыю. Назаўтра ён сабраўся далей у дарогу яшчэ зацемна. Нават яшчэ зоры свяцили. Тут ужо недалёка, тольки зоры сыдуць з неба, як ён будзе на месцы. Зноў тая самая сцежка! Тут яна пайшла зялёнай азиминай. Свежая рунь дрыжала пад ветрам, и ў низинах стаяла чыстая, як сляза, вада. Сонца пачало ўзыходзиць чыста, и вышыня неба пабольшала. Усё заззяла, и прасторы стали неабдымными. Тут, у гэтай яснай шырыни, ужо зусим близка! Вельми хутка ён дойдзе. Ужо не было ў яго ни смутку, ни радасци. Хваляванне ўсёй яго истоты и нават нецярпливасць. Цяпер, кали ўжо так близка перад им была яго мэта, ён чамусьци як бы зноў апанураў з постаци. Яго заўсёды таким рабила шпаркая хада. Ён улёг у хаду и ўжо не заўважаў гэтае адзинае на ўсе часы восени. Але чаму сцежка такая доўгая? Тут ужо ёй канец павинен быць. Яшчэ два дрэвы над палявым каменем, и там тады пачыналася выезджаная сялянскими калясьми дарога. и ўсё. Чубок лесу будзе з-пад каменя и дрэў перад вачыма.
Вяликае шчасце раптам страсянула яго душу: там, дзе канчалася сцежка и пачыналася дарога, ён убачыў тыя самыя и такия самыя дрэвы. Адно што з карэння пайшли ў их парастки и сами ўжо станавилися дрэвами. и камень той самы и таки самы. и нават... Як бы лёс паслаў яму гэты малюнак на тое, каб душа яго ў гэты рашучы момант пазнала да канца ўвесь жах думки, што минулае не варочаецца и ўвесь атрутны слодыч успамин. Божа литасцивы! На гэтым жа камени, у ранни вечар, кали яшчэ тольки захад змываў з сябе колеры, ён згаварыўся з ёю стаць яму вернай сяброўкай. Яна сядзела тады на камени, паклаўшы на прыпол згорнутыя руки, а ён стаяў перад ею. Здань! Прывид! У такой самай паставе, и так жа паклаўшы на прыпол згорнутыя руки, на камени сядзела жанчына. Дзяўчына, яна нядаўна яшчэ выйшла з падросткаў. На прыполе ў яе ляжаў хлеб, и яна ела яго. Але чаму яна так здаецца знаёмай яму? Як быццам бы ён яе ўжо бачыў дзе, або ведаў даўно, або знаў, што яна якраз тут будзе сядзець? и чаму яна так нагадвае яе, каго ён доўгия годы не бачыў? Чаму - ён не мог бы сказаць, але вельми нясмела ён глядзеў на яе и баяўся, што перарвуць гэтае яго шчасце. Ён не вытрымаў и пачаў гаварыць з ёю:
- Вы падарожная, што клунак каля вашых ног ляжыць?
- Падарожная.
- А здалёку?
- Здалёку. Цягником ехала. А гэта иду. Мне тут трэба дапильнаваць брата.
- А дзе ж твой брат?
- Мой брат у польским войску быў, а што з им цяпер - невядома. Кали ён, можа, у палоне на савецкай старане - то на гэта ўся надзея. Бо з гэтага палону радавых салдатаў пускаюць, и яны многия папрыязджали и папрыходзили ўжо.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz