Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 75

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

- Я не маю дзе галаву прытулиць, за мною, як за воўкам, палююць, дзе б хто ни сустрэў мяне... Увесь свет цесны мне. Дзе ж тая вяликая Польшча? и малое яе няма! Хто мяне адарваў ад таго месца, дзе мне прасторна было?..
Ён задыхваўся. Нявада прылип плячыма да сцяны. Паливодски сеў к сталу и ўнурыў твар. Акалович пачаў калацицца, як пасаджаны на пакуту. Паливодски крыкнуў Няваду (видаць было, што раптам успомниў):
- Выйдзи! - и ўставиўся сухими вачыма ў Нявадаў твар.
Нявада, ирвануўшыся з месца, бачыў, як Акалович затрапятаў рукой пад запазухай и двума кроками апынуўся перад самым Паливодским. Нявада застыў на месцы. Акалович ирвануў з нетраў дзиравае адзежы штосьци малое, цёмнае, чаго Нявада не мог разгледзець. Паливодски сядзеў унураны. Акалович кинуў у яго бок сваю руку. Нявада не паспеў ничога ни падумаць, ни разгледзець. Траскучы гук и дым, и Паливодски тузануўся ўниз и грунуўся аб падлогу, галавою пад стол. Акалович пераскочыў цераз яго и рынуўся ў акно, але адразу ўзаскочыць на падаконник не мог, а паспеў яшчэ прыткнуць да сцяны крэсла и тады ўжо кинуцца на двор. Нявада не паспеў апамятавацца. Палицай, утрапёны и перапалоханы, сыпануў у пакой кулями, але ў самы пакой не ўбег и закрычаў. Нявада падбег да акна и тольки цяпер заўважыў, што рука ў Паливодскага адкинута з-пад стала па падлозе на праход памиж сталом и акном. Паливодски быў мёртвы - тольки цяпер уцямиў Нявада. Ён шпарка апынуўся на акне и, трымаючыся за падаконник, гупнуў нагами на зямлю. Як у спёку смага, яго мучыла прага хутчэй аддалицца ад гэтага месца, да якога ён ишоў цэлы месяц и якое стала яму цяпер страшным и агидным. Ён пабег куды вочы глядзели и заўважыў, што пад нагами ў яго мокрая трава. Задыхваючыся, ён бег у цемень ранняй ночы, чуючы, як бяда завязвае яму свет и смутак, большы яшчэ, як кали раней, цисне яго ў зямлю. Ён не меў пачуцця таго, ци многа ён прабег. Сэрца распирала яму грудзи. Ён пайшоў павальней, и кожная нага здалася яму стопудовай. Кольки жыў ён на свеце, ён яшчэ не быў у таким жаху. Гэта была яго апошняя думка. Ззаду пачали зноў страляць. Штосьци падобнае на кулямётную чаргу пачало абзывацца за им раз-поразу. Ён упаў на зямлю, перачакаў, устаў и зноў пайшоў. На пятым кроку зноў трэснула и стукнула ззаду. Яго тузанула ў спине. Ён упаў у той жа момант адразу. Ён быў мёртвы ўжо ў момант, кали дакрануўся грудзьми и тварам зямли.
Акалович выйшаў на ўзлессе з палявой цалины, кали яшчэ як мае быць не развиднела на наступны дзень. За ноч ён прайшоў нямала дароги. Нервовае ўзбуджэнне зрабила яму лёгкими ноги. Але николи яшчэ ён не меў такога страшнага выгляду. Вочы, як промни, здаецца яны палали и кожную секунду пераменьвали сваё месца па твары. Здаралася, што гэты чалавек зараз перагарыць и ператлее ад таго, што з'ядае яго з сярэдзины. З адной наги ў яго згубиўся чаравик, у другим валачылася падэшва. Вышэй кален ён быў мокры, без шапки и з распаласаванай напалам калашыной нагавиц да самай паясницы. ишоў ён няроўна. То ледзьве цягнуў ноги, то ўваходзиў у подбег. Дзика азирнуўшыся на ўзлесси, ён стаў, пачаў глядзець угару и прыслухоўвацца. Але гэта было так сабе. Ничога нидзе ён не заўважаў, бо неўзабаве ўжо быццам смела прысеў на мокры камень, але не надоўга. Праз паўгадзины ён ужо ишоў нейкаю лясною сцежкаю, и напэўна сам не ведаючы куды. Раптам выбилася з-за тумановага засцилу сонца, чырвонае, круглае и вяликае, у прасвецци памиж дрэў яно стаяла, як аглядальник зямли. "Усход! Там усход! А супроцьлеглы яму захад! А на захадзе, адгэтуль на захад, родны дом, и клён той, и можа хоць адзин яки яшчэ знойдзецца там близки знаёмы твар. Можа там яшчэ гаварыць будзе з ким, доўга, штодзень, аб былым маленстве, аб колишних надзеях..." Ён сциснуў зубы ад крыўды и нянависци. и дзиўна. Яго надзея не спраўдзилася. Тое, што Паливодскага ўжо няма жывога, не дало яму палёгки. Безнадзейнасць и чорны смутак душыли яго. Але ён павярнуўся плячыма да сонца, якое ўсё вышэй усплывала ў неба. "исци ад сонца - дык прыйсци на захад". Ён як бы працверазиўся. Ён стараўся ўжо разабрацца, куды ж завяли яго за ноч ноги? Мясцовасць была незнаёмая.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz