Welcome to Pretension! version 1.0.
Тут так было густа людзей, што ляжаць не было месца. Тут людзи тольки сядзели. Тут были тольки здаровыя, што мели силу, каб заўладаць тут месцам. Хворыя ляжали на пяску глыбей у разлегласць, хворыя на крываўку асобна, ближэй да агароджы. Аслабелыя, але не хворыя - на траве. Ночы цяпер стаяли зорныя и прыхаладалыя, и да самай раницы чулися тут: моцны шэпт, кашаль, стагнанне, божканне, моцная малитва таго, хто ўжо не верыў у Бога, и моцная знявага Бога з вуснаў таго, хто датуль шчыра верыў у яго. Раницаю сонца высушвала слабую восенную расу, и над хворыми яшчэ пачынали раицца мухи. Чуўся крык и каманда. Прыносили тую вечную ва ўсих турмах, катаргах и арыштных месцах страву, што пры ўсих уладах и рэжымах завецца "баланда", незалежна ад таго, ци там на вядро вады прыходзицца бурак ци бульбина. Усе прывыкли ўжо, што той, каго забирали адсюль на работу, больш сюды не варочаўся. А ци на благое гэта, ци на добрае, кожнаму нельга было нават и падумаць, а ни то што каб ведаць. Спачатку выгараджаная лагерная плошча была меншая, пасля яе пашырыли, и ад старое агароджы асталося некальки слупоў без дроту. Прыткнуўшыся галавою да аднаго з гэтых слупоў, тут ужо трэци тыдзень ляжала Лукашэвичава Лиза, у сукенцы, якая была раней светлая, а цяпер стала чорная ад зямли. Асенния мухи раилися над ёю, кали прыпякала сонца, а яна ўсё ляжала и ляжала бадай што ў бяздум'и. Бяздум'е было яе ратункам, и ишло яно ад вяликай слабасци яе цела, боль и ныццё ў яким стали ўжо яе звычайнасцю. Кали прыносили баланду и ўсе кидалися да яе з бляшанками ад кансерваў, яна нават не паднимала галавы и не бачыла таго страшнага малюнка, кали чалавек, загнаны ў няволю, у загарадзь и ў натоўп сабе падобных няшчасных, ад яких адабрана права, самае першапачатковае, патрэбнае нават и некаторым жывёлинам - дзеля сваих прыродных патрэб пабыць часам у адзиноце, - яна не наглядала, як чалавек тут ператвараўся ў жывёлину, а натоўп у чараду. Каля вядра з баландой людзи збивали адзин аднаго з ног, ратуючыся ад галоднай смерци и хваробы. Тыя ж, што были цвярдзейшыя воляй, угаворвали гэтых и словам и крыкам наладзиць сталасць. и пры баландзе и пры бочцы з вадой заўсёды стаяў шум сотняў галасоў. Спакайнейшыя и вытрыманейшыя аставалися дзе-небудзь убаку, але затое мала кали и баланду и ваду брали ў рот. Сярод их нараджалися думки и планы аб уцёках, аб змаганни з нямецкай салдатнёй, аб арганизацыи ўсих дзеля паўстання и масавым уцёку. Да гэтых належала адна высокая жанчына, да жудасци хударлявая з постаци и з твару. Яна была не маладая и не тое каб старая. Так ёй магло быць год мала-менш як пяцьдзесят. Рысы твару строгия и, можа, нават халодныя. Позирк спакойны, мала рухавы, ён як бы быў выяўленнем чалавечай упэўненасци, што ничога новага на гэтым старым свеце не ўбачыш. Спачатку и яна кидалася ў натоўп па баланду и ваду, але пасля ўбачыла, што лепш быць галодным, чым з памятыми касцьми. Тады яна пачала ўгаворваць многих устанавиць чаргу на баланду и ваду. Пачынанне яе перадалося да иншых, и, кали чарга пачала ўстанаўляцца, яна раптам адчула сябе так, што як бы ўжо зачапилася за нейкую справу ци мэту, и гэта вывела яе душу з стану бязвер'я и безнадзейнасци и дало ёй силы лягчэй цярпець сваё иснаванне. Так прыйшоў момант, кали яна аднойчы, седзячы ў адзиноце на стаптанай траве и выбираючы адтуль нейкия, вядомыя ёй травины, якия яна ела, загаласила: "А добры мой, а лепшы за ўсих мой, а чаму ж ты па мяне не прыходзиш? Хиба ж ты забыўся, як ты нудзеў па мне дваццаць год и як дзеци не ведали, яки ты, а я зямлю арала и азиралася, а можа ты як-небудзь бачыш мяне? А ци памятаеш ты, як Тамашка наш упаў быў з дрэва и гаварыць не мог..." З таго часу яна пачала галасиць кожны дзень, перабираючы ў сваим галошанни ўсё сваё жыццё ад дзён свае маладосци, ад той вайны з немцами да гэтай, и таким парадкам праз яе галошанне ўсе дазналися, як яна жыла и што было ў яе душы. Што гэта было за жыццё! Выкиданне з хаты, марнаванне маладосци, смутак у сталасци, вечнае выгнанне ў жыцци на родным месцы. Гэта была жонка Сымона Ракуцьки.
|