Welcome to Pretension! version 1.0.
Усё маладыя яблыньки и игрушы. Вишняк ужо аж плот, здаецца, глушыў, так ён разростаўся тут кустами на ўсю даўжыню саду, и куры павыгрэбали пад им да самага пяску гнёзды на дрымоту гарачым поўднем. У гэтым скрытым вишняком плоце адзин аполак быў сарваны з цвикоў и так стаяў на сваим месцы, прыстаўлены да жэрдак. Да гэтага месца раз перад вечарам з паплаўной той сцежки падышоў Нявада. Ён быў таки ж самы, як и тады, кали павёз на шашы параненых дзяцей: у высоких ботах, у выцертым и злинялым плашчы, з сукаватаю палкаю. На палку ён апираўся и злёгку накульгваў. Спачатку ён хацеў увайсци ў брамку з вулицы, але яна была ўзята на засаўку з сярэдзины. Нявада пастукаў и, не прычакаўшы адказу, пайшоў да адарванага аполка. Прыгнуўшыся, ён улез праз дзирку ў вишняк и хистануўся назад ад нечаканасци: проста перад им, на перагрэбенай курами зямли, пад запыленым вишняком, ляжаў незнаёмы яму чалавек, и як бы нават нежывы. Нявада адумаўся не адразу. Можа хвилин пяць ён стаяў, сагнуўшыся ў дзирцы, и глядзеў на чалавека. Барада яго была задрана ўгару, и левая рука адкинута. Дробная птушка спусцилася на гнуткай галинцы да самага яго твару и паляцела. Нявада пасмялеў и прайшоў у двор паўз чалавека. Яго ўразила жудасная цишыня ўсюды. Свиронак быў адчынены, и на парозе яго спакойна сядзеў пацук и шморгаў пярэдняй лапаю сабе па носе. Хвост яго звисаў з парога на самы ганак. Верабей напрамилы Бог крычаў перад ганкам и дабиваўся таго, каб пацук ачысциў яму дарогу ў свиран. Гэты малюнак кальнуў Нявадаву душу мацней, як выгляд нежывога чалавека пад вишняком. Тут ужо было не чалавечае ўладанне, тут ужо няма чаго рабиць чалавеку. Апанаваны бадай што мистычным жахам, Нявада ўбег у хату. Дзеля гэтага ён адарваў замок ад прабоя. Замок быў зусим немудрашчы и пагнуты. А сапраўдным замком, добрым, была замкнута брамка з сярэдзины, з двара. Брама ж была забита цвиками. Усё было зроблена сталым парадкам и па-гаспадарску, и гэта ўвяло Няваду ў раўнавагу: значыцца, яны пакинули дом у добрым одуме, могучы агледзецца. У гэтым ён и цяпер быў упэўнен. А ци дабегла тады малая дадому? Напэўна, бо унь сярод двара валяецца жоўты чаравик з той пары, у якой яна тады ехала з им. А як усё адбылося и ци разам усе яны? А чаму ж им не быць разам? Дзиўная рэч, але ў часе гэтых сваих меркаванняў ён нават и не падумаў, што гэта за мярцвяк и чаму ляжыць у яго ў двары. Можа ён за гэтыя дни, пакуль вёз дзяцей и назад дадому дабираўся, нагледзеўся ўсяго и ўтупеў на ўражанни як мае быць, а можа, натуру меў такую, але цяпер ён разважаў сам з сабою и азираў усе кутки, як бы развитваўся з ими. "О, яны сапраўды добра выйшли адсюль: шафы пустыя и вешала пустое. Адзежу ўсю пабрали. Вось и куфар стаиць, пусценьки, як ёсць. Нават адчынены. и мае новыя боты забрали. Маладцы. Але ж куды яны выбралися? Што ж, я ў гэтых старых чаравиках буду? Яшчэ кали я их и дзе знайду?" Ён быў упэўнен, што ў адчыненым куфры и прыскрынак пусты, але, пакидаючы, и (хто ведае), можа, назаўсёды, свой дом, ён адкинуў у прыскрынку вечка ўгару. Цэлы жмут панчох, як и заўсёды. Зялёныя рукавички. Ён адгроб з месца гэтую драбязу и бадай што не крыкнуў: "Дык яны ж у неспакои пакидали дом! Бо не пакинули б яны тут усяго гэтага". Вяликае ўтрапенне ахапила яго. Ён выграб з прыскрынка гадзинники, пярсцёнки и крыж, з бразгатам спусциў усё гэта ў кишэни свайго пинжака пад плашчом и пакинуў дом. Як бы яго хто гнаў адгэтуль. "Божа мой, их можа ўжо и жывых не быць". Зноў ён прайшоў паўз нежывога чалавека и выйшаў з сялибы праз дзирку. Нидзе не было ни душы. Сонца стаяла над захадам. Нявада абстукаў хат дзесяць, и ўсюды панавала цихая пустэча. "Няма и дазнацца ў каго, дзе яны". Ён ишоў пустыми вулицами и нидзе не спаткаў ни душы. Рой мошак виўся перад яго тварам. Вяликая жудасць ад гэтай пустэчы ўладала им. Няўжо ён дажыўся да поўнай адзиноты на сваю старасць? Пустое паселишча страшней за ноч над пустыняй. Ён пачаў выходзиць з мястэчка и на самым выхадзе ўбачыў выклееныя аб'явы. Адна была на вяликим лисце паперы, астатния - на меншых. Усе яны липели на сцяне самай крайняй хаты, малой и старой.
|