Welcome to Pretension! version 1.0.
Цяпер ён пачаў исци начами, а днём сядзеў дзе-небудзь у зацишку. Ужо зямля ўмерзла, и ночы стали доўгими вельми. Бульба на поли была ўжо мерзлая. Але непрыбранае збожжа добра высыпалася з каласоў и многа зерня было нацярушана. Часам высвечвала сонца и яшчэ крыху грэла. Тады зямля пачынала раставаць и чарнець. У им сфармираваўся свет вяликай адзиноты. и вось шлях дайшоў да такога месца, дзе Шрэдэр спыниўся и выразная думка аб близкай гибели стала ў яго цвёрдай и выразнай. У гэты дзень сеялася мокрая имгла, але к вечару выяснилася и заход сонца быў чысты. Ружовасць ляжала на небе, и вочы магли цешыцца з адзинокай травины, якая дзе-нидзе праз нейки цуд захавалася на ржышчы. Так дзень пачынаў згасаць, кали Шрэдэр убачыў проста на дарозе абломки машын и мноства трупаў нямецких салдат. Патрушчаныя галовы, паадрываныя ноги и руки и ўсюды высахлая кроў. Шрэдэр минуў гэты жах, и яшчэ не змеркла, кали ён убачыў перад сабою величэзнае дрэва. Божа! Ён ужо два разы бачыў яго! Ци гэта сон, ци гэта страшная сапраўднасць?! Калисьци ён упаў тут хворы, и канвойны расейски салдат узяў яго пад руку и павёў далей, дзе пры дарозе стаяла ў поли адзинокая хвоя. Милы Божа! Тады яго паклали на воз и павезли. Ён сеў на край нейкай труны... Яму хацелася заплакаць. Але ж ён тады, ад слабасци свае, не вытрымаў и адчыниў сваю душу перад тыми, хто ратаваў яго и нахиляўся над им з ясным позиркам. и тое, што ён аддаўся патрэбе свайго сэрца, згубила Гертруду и цяпер губиць яго. Ци здолее ён цяпер быць цвёрдым да канца и не сказаць сустрэчнаму: "Хоць ты и не немец, але не буду я цябе ненавидзець. Пашкадуй мяне". У страшным утрапенни ён прайшоў яшчэ крокаў дзвесце и ўбачыў: збоку пры самай дарозе насыпана зямля, на насыпе ўбиты ў зямлю кол и на им дошка з надписам: "Тут закапана сто семдзесят шэсць немцаў, якия навалаклися сюды таптаць нашу зямлю и на гэтым самым месцы падохли ад партызанских куль. Гитлераўцам сабачая смерць. Чытайце, немцы, и вучыцеся". Шрэдэр прачытаў и зноў рушыў далей. Перад им была брукаваная паваротка и надпис на слупе: "На Сумличы. Шэсць киламетраў". Ничога гэты надпис не сказаў яму. Але ноги яго захисталися, и ён сеў, а пасля лёг на зямлю. Усё цела яго ныла, галава кружылася, и кашаль пачаў ирваць яму грудзи. На Вяликим скрыжаванни ён ляжаў, и раптам страшная думка цюкнула яму: "А ци не ступиў я ўжо на дарогу за сваёй Гертрудай?" Ён падняў галаву. Надпис на слупе ўжо ледзьве вырысоўваўся ў змроку ранняга вечара. Ён устаў без жадання и воли. Прыпёрся плячыма да вяликага дрэва и звяў. и тольки кашаль час ад часу вырываў яго з забыцця. Божа, якая доўгая была ноч! Тая чвэрць веку, якую ён пражыў з таго, кали ўпершыню ўбачыў гэтае дрэва, была карацейшая за гэту ноч. Ён сядзеў з усходняй стараны дрэва и, кали ўзышло сонца и паклала на яго страшны твар праменне, ён паварушыўся и падняўся. Надпис на дошцы зноў стаяў перад яго вачыма: "На Сумличы". Тут ён раптам уздрыгануўся. Божа, яки дзиўны лёс! Гэтае слова ён писаў калисьци свайму малому Густаву, кали думаў, што памрэ сярод чужых людзей. Там была дзяўчынка з ясными вачыма, тая, што паила яго малаком. Ён не вытрымаў. Цяпер ужо слова "Сумличы" пранизвала яго вострым болем и смуткам аб нечым навек страчаным и апаганеным. Ахоплепы дзикай думкай, ён рушыў у брукаваную паваротку. Каля Сумлич жанчына везла воз дроў. У першай сумлицкай вулицы дзяўчынка несла вядро вады. Яна азирнулася на прысутуленую дзиўную постаць, якая ледзьве грабла нагами. Стаяли дрэвы без лисця, и дым ишоў з аднаго комина. Тут жыли людзи. Шрэдэр падышоў да дзяўчынки. Ламанай мовай ён сказаў: - Гэта Сумличы? - Сумличы. - А немцаў не чуваць тут? - А ты хто? - Чэх. - Немцаў няма, тут нашы. Пасля таго як па шашы пачали душыць немцаў, дык яны сюды и носа не ткнуць. Трасцы! - Партызаны ўсюды? - Немцы тольки па гарадах асталися. Зноў адчай и трывога выгнали з Шрэдэравай душы нядаўняе жаданне сказаць першаму сустрэчнаму чалавечае слова. Тут падышла другая дзяўчынка, и новае пачуццё ажыло ў Шрэдэра. Гэта быў страх. А страх пачаў зменьвацца слабасцю воли и думки.
|