Welcome to Pretension! version 1.0.
З першым дзённым святлом, кали яно яшчэ тольки пачало цадзицца, яны рушыли далей. Куды? Абы далей ад гэтага месца. Абы далей! А збавенне будзе. Бо тут жа заваяваная зямля, тут жа нямецкае войска и ўлада, и их сын! Раптам - ци гэта было сапраўды, ци можа тольки галюцынацыя, але адзиноки винтовачны стрэл прагучаў вельми выразна. Гертруда крыкнула: "Густаў!" Густаў шпарчэй пацягнуў яе. Узбуджанне их расло больш. Ужо яны не заўважали, ци гэта дзень, ци гэта ноч. Далей ад гэтага месца! Ближэй да ратунку, яки сам падбае пра их. Не ноги, а нервы вяли их нейкаю палявою дарогаю. Не еўшы, не спаўшы, нават не сядзеўшы нидзе, яны сцишыли хаду тольки тады, кали прыйшоў час адчуць им адзеравянеласць ног. Тады яны пайшли быццам спацырам. и тут скончылася их надзея на ратунак. Дзьмуў у поли вецер, поблизу гаманиў лес, Гертруда пакидала крывавы след ад сваих ног. Шыроки свет з сонцам, з ветрам, з пахам дажджоў и зихаценнем дзён стаў цесным склепам. Не тольки гадзин, а нават и дзён яны ўжо не магли личыць. и невядома, ци гэта змяркалася, ци гэта свитала, кали штосьци ў поли зачарнелася перад ими. Усё роўна што гэта, абы тольки што-небудзь каб было наперадзе! Не сыходзячы з дароги, яны праз кольки гадзин дацяглися да чагосьци маўкливага и нерухомага. Гэта быў "сухи дзюб". Вялики камень мог здавацца ўвасабленнем магильнага маўчання. У адным месцы пад им, дзе адна старана яго нависала як бы столлю, зямля была сухая, чысты белы пясок и ни саломины, ни травины на им. Раптоўная радасць цюкнула Густава, як бы гэты сухи пясок быў знойдзеным сэнсам светабудовы. Ён хацеў зняць з сябе якую-небудзь адзежыну, каб разаслаць на пяску и пакласци Гертруду. Але ён быў тольки ў адной, упушчанай у нагавицы, кашули и з чорным гальштукам на шыи. Гертруда лягла на голы пясок и адразу заплюшчыла вочы. Побач яе пад каменнай нависсю лёг и Густаў. Вецер шастаў незазябленым иржышчам и абвакольваў гулам камень. Раптам Гертруда расплюшчыла вочы. Яна штурханула яго локцем, быццам бы правяраючы, ци тут ён. и тады ён пачуў яе голас, упершыню пасля выгнання з маёнтка. Раз-поразу аблизваючы сухия губы, ледзьве адцягваючы голас, яна гаварыла, и гэты слабы голас гучэў яму, як гнеў помсливага лёсу: - Ты раскрыў быў сваю душу перад чужаземцами. У цябе перад ими нарадзилися добрыя пачуцци, и ты не астаўся халодны, а пайшоў на сардэчнасць перад тыми, у каго нават далёкия продки не мели и заваду германства. Гэта лёс Германии за цябе расплачваецца з нами! Гэта ты згубиў мяне! - Яна ледзь не задушылася апошними словами. Памаўчала и зноў пачала, але павальней и цишэй: - Я ўмираю, а з таго, што ты аддаў быў немаведама каму, яны, тыя, шчаслива пражыли дзесятки год... Божая рука ў нашай гибели... Апошния яе словы ён ужо ледзьве разабраў и з жахам усхапиўся. Яна маўчала и адно бесперастанна варушыла губами и з кожным момантам павальней. Акамянелы, аслупянелы, анямелы, ён стаяў над ею, аж пакуль думка, што яна ўжо мёртвая, не з'явилася ў яго. Гэтая думка не страсянула яго, так многа ён перажыў ужо. Ён нагнуўся и дакрануўся яе твару. Гертруда ўжо сканала. Ён распусциў парасон и паставиў яго над яе тварам. Але тут ён падумаў, што парасон здалёку могуць заўважыць и згарнуў парасон. и зноў (сапраўды ци галюцынацыя?) винтовачны стрэл здалёку. Ён падняў галаву. Пачыналася новая квадра яго пошукаў ратунку: без Гертруды. Ён пачаў азирацца, а пасля цвёрдая думка, што сляза мёртвага не падниме, выразна пачала авалодваць им. Ён выцягнуў з-пад Гертруды свой пинжак, адзеўся ў яго, паглядзеў на Гертрудзины ноги и неўзабаве рушыў па той самай дарозе. Праз кольки киламетраў ён азирнуўся и больш як хвилину глядзеў, як чарнеецца ўдалечыни "сухи дзюб". Пинжак абагрэў яго, и звечара ён нават падрамаў у поли на пакиненым пярэбирку гнилой грэчки. Але хутка ён пайшоў далей, ратуючыся ад холаду. Досвиткам ён дайшоў да поля, дзе стаяли мэндлики нязвезенага жыта. Ён ушыўся ў снапы и пачаў церци счарнелыя пад дажджами каласы. Ён наеўся гнилога зерня и зноў рушыў у дарогу. Ни надзеи, ни яких бы там планаў у яго яшчэ не было, але ён ужо ачомаўся пасля першага дня выгнання и Гертрудзинай смерци.
|