Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 67

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.


- Я не засну. Лепш ты спи.
- А кали Тамаш раптам гук падасць - тольки я адзин пазнаю яго.
Зноў яны, можа, з гадзину маўчали.
- Дык я сам не свой без перадыху явиўся дадому, - задудукаў раптам Сымон Ракуцька. - Тольки бачу - дзве машыны стаяць пасярод вулицы. Лизавета ўжо, думаю, даўно дома. Уляцеў у двор - аж спатыкае мяне вачыма жонка. Стаиць, бедная, пасярод двара белая як палатно. Я ткнуўся ў сенцы и аслупянеў. Там у мяне поўнае вешала адзежы висела. Гэта яшчэ я запасиў дзецям, кали яны гадавалися без мяне па той бок тае границы, каб мой смак да яе сто год трымцеў у варшаўским горле! Дык стаиць пад тым вешалам немец и абчышчае яго. Знимае боты, чаравики, хустки, сукенки, нагавицы, паясы, рубашки и кашули и ўсё тохциць у чамадан. Божа литасцивы! Тады ўкрали дзяцей! А гэта зноў явиўся зладзюга. Самую памяць аб дваццаци маих гадах, кали я дзяцей чакаў, крадзе! Парадкуецца, гаспадарыць! Кольки ж на свеце гэтых зладзеяў на маю шыю! Ни ў маладосци, ни ў старасци няма ад их ратунку! Я яшчэ ничога не ведаю, што ў мяне ў хаце робицца. Як хаплю я немца ззаду за карак и як тузяну к сабе, дык ён, як тая падла, валицца на мяне. Я яго штурхануў ад сябе, ён носам у падлогу и як зараве! Бог даў шчасце, што я паспеў падняць з жорнаў камень и накрыць им нямецкую галаву, так што не разабраць стала, ци была ў немца галава, ци так тольки гэтая крывавая каша. Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнули нямецкия ноги и апруцянели навек.
- Уцякай! - закрычала жонка. Я даў ходу на вулицу, аж бачу праз адчыненае акно, што ў мяне ў хаце поўнае застолле немцаў и хапаюць з лавы зброю, а мой Тамаш замкнуў з надворку сенечныя дзверы и да мяне бяжыць з нямецким аўтаматам. Мы з им цераз вулицу и ў сад и адтуль бачым, што яе, жонку, гоняць па вулицы и страляюць па ёй. Яна ўпала. Мы з Тамашом пабегли да яе, дык и па нас страляюць. Тамаш як сыпане з аўтамата! Немцы змоўкли. Але их набегла зноў як плоймы. У Тамаша не было больш набояў у аўтамат, так ён и сеў макам. Адным словам, жонку забрали, а па нас страляли, аж пакуль мы не адкацилися за крайнюю хату. З палавину нашага пасёлка, и жонку маю, пагнали ў лагер, а мы з Тамашом разам з усими. Ну... Тамаш хлопец бывалы и камандаваць на вайне ўмее.
- А пра Лизавету што?
- А Бог жа яе ведае. Аничагутки ниякага слыху. Думай што хочаш. Больш я и не бачыў яе. и ў цябе ж, кажаш, дачка малая Лиза. Адкуль ты ведаеш, што яна ў лагеры?
- Я напэўна не ведаю.
Зноў Сымон Ракуцька и Кастусь Лукашэвич змоўкли на доўги час. Неба на ўсходзе пачынала шарэць, и зоры цьмели.
- А ци даўно я так глядзеў на зоры, кали шукаў яшчэ сабе дароги на ўсё жыццё! Усё прайшло як адзин дзень. и зноў як прыйшлося. Лизачка, дачушка!
Кастусь Лукашэвич шпарка ўстаў и закурыў. Ён и Ракуцька яшчэ цэлыя сутки так прагутарыли тут, пасля кожнай гаворки даючы па гадзине маўчання. А яшчэ цераз дзень тут з'явиўся Тамаш и з им людзи. Усе аставалися тут яшчэ нешта з паўтыдня. Цяпер успаминаюць, што ў тыя дни Сымон Ракуцька многа бываў на людзях и любиў слухаць, кали хто што расказваў. Тамаш мала быў видзён. Кастусь жа Лукашэвич быў вельми задумёны, бадай што сумны. У апошнюю ноч перад выхадам адсюль з'явилася тут Волька. Яна нашмат змянилася з таго, кали пакинула Сумличы. Здавалася, што яна стала вышэйшая ростам, рысы твару яе стали вострыми. Яна была ў мужчынскай жакетцы з саматканага сукна и руки трымала ў кишэнях. Некальки гадзин, да раницы, яна праседзела з Кастусём на паваленым дрэве, и скарга прарывалася ў яе голасе. Яна доўга расказвала Кастусю, як тыдняў два хадзила наводдалек па лясах и поли там, пад лагерам, и як нарэшце выбрала зручнасць падысци да лагернай агароджы так на вярсту. Там было тарфяное балота, праз якое цякла павольна ржавая рачулка. "Я ляжала ў чорным куп'и некальки дзён. Раз на дзень да той рачулки нявольники з лагера з'яўлялися па воду. Саматугам яны кацили бочку на колах. Вартавы немец не ишоў следам за ими, а садзиўся са сваим аўтаматам на купину и зводдалеку сачыў за людзьми. Адзин раз я падпаўзла да самай рачулки и, кали яны ўжо налили ў бочку вады и пхали яе назад, я запытала ў их, ци няма там у лагеры Лизы прозвишча Лукашэвич...


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz