Welcome to Pretension! version 1.0.
Видаць, навучан быў жыццём чалавек! А тым часам усяго и было таго, што ён хацеў выказаць: я чалавек и хачу жыць. Можа хто з яго и пасмяецца, можа хто и асудзиць. Але наўрад ци гэты "суддзя" сам здолее так рабиць з клёпак пасуду, паставиць хату, часаць гонту, змайстраваць колы, вырабиць зямлю, выгадаваць каня, угадаць за тыдзень наперад надвор'е, памагчы чалавеку ў бядзе и стрымаць слова, як гэта ўмеў Сымон Ракуцька. Кожнаму начальнику ци таму, каго ён личыў за начальника, и ў райвыканкоме, и ў сельсавеце, и нават раз у канторы сельскай кааперацыи, Сымон Ракуцька перш за ўсё паказваў паперку, у якой было сказана, што гэты чалавек быў затрыман органами ГПУ и выпушчан на волю и мае права жыць усюды, дзе тольки захоча, па ўсим СССР, але тольки не ў паграничных з Польшчаю раёнах. Пасля гэтай свае паперки ён з вяликай адкрытасцю душы выказваў сваё жаданне ў форме просьбы: "Я хачу, каб дзе тут асесци жыць". "Падай заяву ў сельсавет", - сказали яму. - Дзива што падам! Адразу! Мне здаецца, што лепшага месца и на свеце няма, як тут. От жа мясцина! А цихата якая! Будзеш сабе жыць... Кольки было таго клопату з той заявай! Можна сказаць з упэўненасцю, што ён у тысячу разоў лепш бы згадзиўся адзин, сваими руками, паставиць вялики дом, як падаваць тую заяву. Ён раиўся з незнаёмыми людзьми (знаёмых тут у яго не было). Некальки разоў тую заяву яму прачытвали, а ён слухаў и меркаваў - а ци ўсё хаця ўписана, што трэба. и вось нарэшце яму сказали, каб ён сам сабе выбраў месца, з якога каб узяць сабе кавалак зямли. Тут таксама без клопату не абышлося. Жартачки? Гэта ж мо не парсюка прадаць або купиць! Гэта ж зямля! На ёй жа кали и не век векаваць, дык доўгими гадами жыць! Ён пайшоў па людзях распытваць, дзе тут што и як расце. Дзе родзиць жыта, а дзе ячмень, а дзе бульба. и так выбраў сабе месца. Але тут гладкасци адразу не было. Зямли надзяляли на душы. А сям'и ў яго и было, што ён сам, адзин. Ён бажыўся и кляўся, што ў яго ёсць жонка и двое дзяцей - сын и дачка, и нават казаў, што жонка завецца Ўльяна, сын Тамаш, а дачка Лизавета, але яму на гэта адказвали: - То дзе ж яны? Ты ж адзин. - Мала што адзин! Яны сюды явяцца да мяне! Яны мяне знойдуць! Апошними словами ён якраз и прагаварыўся. Выходзила, што каб прыйшла да яго сям'я, то яшчэ трэба, каб яна знайшла яго, значыцца, ни жонка, ни дзеци не ведаюць, дзе ён. А гэта не так сабе. Нешта ў гэтага чалавека ёсць такое, што ён адразу не выказвае. - Дык як жа табе даваць зямлю на чатыры душы, кали ты адзин и нават сказаць не хочаш, дзе твая сям'я и чаму яна не з табою разам. Можа, хиба ты што дрэннае зрабиў, ды казаць не хочаш? Рад-няволя, а трэба было або сказаць праўду, або што добрае выдумаць. Але выдумляць не хацелася, и цяжка было, каб гладка ўсё ишлося. "А чаго ж мне праўды баяцца, ды яшчэ и добрае". - Так думаў ён, и пакуль яму вымярали и рэзали зямлю на чатыры душы, разоў з дзесяць расказаў сваю гисторыю. и раптам ён стаў цикавым чалавекам усим тутэйшым людзям. Вось гэтая гисторыя, як яе чули и як ведали ўсе. Сымон Ракуцька быў родам з Дзисненшчыны и астаўся адзин без близких и родных з той прычыны, што ў тысяча дзевяцьсот пятнаццатым годзе, кали абозы и натоўпы выгнанцаў плыли з захаду на ўсход, той натоўп, у яким ён ишоў з бацькам и з дзвюма сёстрами, на самым выхадзе з роднага сяла трапиў пад абстрэл дальнабойных нямецких батарэй. Людзи бягом вярнулися назад, пакинуўшы на дарозе забитых. Дарога на ўсход была адрэзана. Цяпер ужо кожны сам сабою, як мог, браўся на ўсход и кираваўся сам. Сымон Ракуцька пакинуў на дарозе забитага бацьку и сястру, а сам, з другою сястрою, ледзьве паспеўшы пахаваць сваих нябожчыкаў, вярнуўся да свае хаты. Але што ён там убачыў? Хаты не было. Палавина сяла выгарала, а зямля дрыжэла ад кананады. Ён и сястра адразу рушыли як найдалей адсюль. Яшчэ раз яны паспрабавали выбицца на дарогу, але там ужо акопвалися немцы. Яны пайшли куды вочы глядзяць, абы дзе цишэй и зацишней. Цэлую ноч яны ишли, и им здавалася, што гэта ўсё на ўсход. А ў першую раницу яны апынулися на краи нейкага ляска, дзе трухлявая хацина адна-адзинюткая стаяла з забитыми дошками вокнами и дзвярыма.
|