Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 26

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Нявада ишоў абочынай гасцинца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя лагчыны. Вецер дзьмуў яму ў твар. Цёмныя истужки лясоў заўважали яго вочы на даляглядах. Выйшаў ён з карчмы роўнай и шпаркай хадою, але ўжо можа праз киламетр хада яго спавольнилася, и ён пакинуў разглядаць далягляды. Вочы глядзели на сцежку пад ноги, и зноў ён ужо ишоў так, як и ўсе дни, пакуль не дайшоў да карчмы. Кожны крок наближаў яго да роднага кута, але - а ци не згубиўся гэты кут у гэтым, няхай сабе хоць и родным, прасторы? Можа яго стаптали чужынцы, якия так многа тут хадзили? А можа трэба будзе пачынаць жыць спачатку? А можа малое Волечки жывое няма? А можа ўжо тут няма ничога, за што так трымалася душа? Якое тады гора будзе чалавеку на ўсё жыццё! Зашарэла неба, и сонца ўзышло. Дарога паўзла вельми марудна. Але крок зменьваўся крокам. Прайшоў и скончыўся дзень, прайшла и яшчэ ноч у прыдарожнай хаце. и зноў ишоў дзень, и паўзла дарога. Другия гэта были ци трэция сутки пасля карчмы? Надвор'е змякчэла, схмурнела, и вецер ужо дзьмуў Няваду не ў твар, а ў плечы. Раптам вецер сцих. Смутак ужо даўно перарабиўся ў роўнае забыццё. Ниводнай успышки вострага пачуцця ўжо не з'яўлялася на твары. Але ў адным месцы дароги чалавек стаў и пачаў углядацца ў прастору. Ледзь пратаптаная сцежка вяла з дароги ўбок. Чалавек узышоў на яе, и твар яго адразу ажывиўся. Сцежка прывяла яго да палявой дароги, и ён пайшоў па ёй. Неўзабаве ён дайшоў да густога зараснику шыпшыны и стаў перад им. У моманты вяликих душэўных зрухаў або напружанай змены падзей ци жыццёвых акаличнасцей людзи и старыя робяцца як дзеци. Гэты чалавек цяпер, з дзицячым выразам на твары, убачыў, што адзин-адзинютки листок, скручаны ад холаду, аставаўся на шыпшыннику. Ён не страциў яшчэ жоўтага колеру. Чалавек сарваў листок, прыклаў яго да губ, и твар яго адразу пасуравеў, и ўвесь ён цвёрда выпрастаўся. Цвёрдай и роўнай хадой ён пайшоў далей. Адчувалася першае змярканне, кали перад им вырысавалися абрысы першых сумлицких будынкаў. Хада яго зрабилася вельми шпаркай, и пячаць вяликай напружанасци думак лягла на твар. Углядаючыся перад сабой, як быццам баючыся ўбачыць штосьци ўжо вядомае яму и да жудасци страшнае, ён сцишанай хадой падышоў да так вядомага яму ясеня на вулицы. А крокаў за дзесяць ад ясеня родная хата. Цяпер яна ўжо струхлела яшчэ больш, як была. Не паспеў ён калисьци, идучы на вайну, и брамы паднавиць. Дарэшты згнила ўжо! Добра, на хату ён гляне пасля. Ён спачатку тольки заўважыць яе силуэт и будзе глядзець на браму. А пасля Божа! А можа и суджана яму такое шчасце: можа и Волечка жыва и здарова и, малая, адразу кинецца да яго. З маўкливым тварам ён стаў, як аслупянелы, перад брамаю. Яна была не тольки не гнилая, але и не тая самая. На чэсаных слупох и з габляваных брускоў. и новая. Ну можа год як пастаўлена. Трывога кальнула яго: тут пахадзила чужая рука. А можа гэта чыя литасць да малое Волечки, и на дабро ўсё гэта? Силуэт хаты мильгануўся збоку, але тольки цяпер ён глянуў на яе. Тая самая, и сапраўды больш патрухлела. Але як ён дагэтуль не заўважыў: сцирта дошчак, чэсанае бярвенне - усё складзена паўз сцены. Тут нехта чужы гаспадарыць! Унь ля ганка и каменьчыки тыя, якими ён вылажыў - як даўно ўжо! - сцежку цераз двор, каб посуху хадзиць у дажджы. Але ўздоўж сцяны и тратуарчык з аполкаў. Ён стаяў и не смеў як бы рушыць далей. Ужо ён быў упэўнен, што Волечки няма жывое. Дзиця не перажыла ўсяго, што адбывалася тут гэтыми гадами. Ён стаяў и чакаў цуду. А можа яшчэ Волечка малая и выйдзе и кинецца да яго. и цуд адбыўся. Циха адчынилися сенечныя дзверы, и Волечка выйшла и стала на ганку, пильна ўглядаючыся на чалавека, адзетага на здзиўленне ўсяму свету. Гэта Волечка! Тая самая. Як дзве кропли вады падобная да нябожчыцы маци. Тыя самыя рысы на твары, з яким калисьци яна сядзела ў яго на руках. Але чаму яна не бяжыць подскакам яму насустрач, а стаиць, як анямелая, и не адрывае ад яго вачэй?! Яна высокая ростам, з пышными бландзинистыми валасами, густа прычэсаными пад хусцинку. и сукенка на ёй стракатая, лёгенькая, и яна мерзне ў ёй, так стоячы.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz