Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 83

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Так перайшоў ён малое скрыжаванне и ўвайшоў у лес. и сам ён не ведаў, кольки дзён ён ужо вандруе. Можа было ўжо больш за тыдзень, а можа паўмесяца - ён не мог бы сказаць. и так дайшоў ён да скалечанага Ракуцькавай Лизаветай танка. Голад з'ядаў яго. Чырвоныя вочы яго часта миргали, и твар уздрыгваў. Ён так прывык ужо не заўважаць, на чым ён ляжыць, што есць и што нюхае, што адразу не ўзяў на ўвагу трупнага духу, яки панаваў у гэтым кутку лесу. и самога танка ён спачатку не заўважыў. Пинжак на им быў ужо расшастаны на шматки, и абутак злазиў з ног. Кали дзе траплялася, ён выграбаў руками з зямли бульбу и еў яе сырую. Скура каля пазногцяў на яго пальцах паздзиралася, пазакасвалася и крывавилася. Барада и вусы вырасли пуками, и вочы пачали западаць. Раптам яго ўвагу ўзяла на сябе чорная птушка. Гэта быў груган. Ён сядзеў на дрэве, на вытырклай сухой галине и пильна ўглядаўся ўниз. Здавалася, што птушка гэта ёсць увасабленне самай найвяликшай на свеце ўваги. Густаў инстынктыўна спусциў свой позирк з птушки ўниз, куды яна ўглядалася и чаго, здаецца, пабойвалася. и сапраўды, мусиць зроду не бачыла яна такога мерцвяка. Гэта было нейкае страшыдла, нахиленае набок, але пахла яно па-сапраўднаму, па-мярцвяцкаму. Густаў падышоў да танка и адчуў на сабе раўнивы позирк агиднай птушки. Ён падняў твар, и позирки их спаткалися. Густаў махнуў руками, але птушка нават и не зварухнулася. Тады Густаў, перамагаючы ў сабе страх, палез у танк и, ничога спачатку там не разабраўшы, пачаў абмацваць па кутках руками. Божа! Галеты! Цэлы нячэпаны пачак! и други! и тут ён адчуў, што можа задыхнуцца ад трупнага духу. Ён прыциснуў галеты пад паху и пачаў вылазиць з танка, шмаргануўся каленам аб жалеза и ўпаў тварам на смярдзючыя грудзи мёртвага танкиста. Ахоплены жахам, ён выскачыў з танка и на ўсе жылы даў ходу. Трупны дух ужо ишоў з яго ўласнай барады, носа и рук и мучыў яго. идучы, ён абцираўся то тыльным бокам руки, то рукавом. А гадзин праз дзве пачаў жаваць галеты. и ўсё яму здавалася, што на им ляжыць урачысты позирк гругана. На други дзень усё яшчэ цягнуўся лес. А ён усё ишоў. Некуды ж прывядзе гэтая дарога, тым больш што ишла яна як бы ў супроцьлеглы бок ад усходу. Ён заўважыў гэта аднойчы раницаю. Перад самым выхадам шляху з лесу, ён пачуў нейки роўны скрып. Трывожна ён азирнуўся и ўбачыў: галина аднаго дрэва на самай дарозе адцягнулася ўниз, надламалася пры ствале, пагойдваецца и паскрыпвае. На дрэве висеў чалавек, у ботах, у тутэйшай адзежы и з дошкаю на шыи, на якой было написана: "Я партызан". Павешан ён быў крукам пад скивицу, и шыя и плячо яго были ў крыви, ужо закарэлай. У гэты момант у Густава и з'явилася думка, якая ажывила яго и ратавала ў далейшым яго падарожжы. Ён аж затрапятаўся, так натхниў яго ўбачаны им малюнак. Значыцца, тут жыве германская ўлада! Тут ратунак и тут смерць тым, што ператварыли ў здзек над им яго ж мару. Тут, можа, и сын яго дзе. Але каб вытрымаць, каб перахавацца, каб не трапиць им у руки! Ён пацягнуў, як тольки мог, павешанага чалавека за ноги. Галина адламалася, и труп упаў на зямлю. Добрага паўдня прайшло, пакуль Шрэдэр зняў з трупа боты и ўсю адзежу и пераадзеўся ў яе сам. Цяпер ён быў крыху падобен да якога-небудзь тутэйшага няшчаснага, яки вылузаўся з якой-небудзь бяды и цягнецца ў свой бок. Ён паддаў ходу як тольки магли вытрымаць яго аслабелыя ноги. Ён ишоў дзень за днём, и дзиўная рэч, нидзе ён не напаткаў ниводнай нямецкай машыны и ниводнага нямецкага салдата. Неспакой усё большы выростаў у им. и ниводнай нидзе жывой душы. Кожны дзень ён сачыў за ўсходам и заходам сонца - ци не кируецца хаця ён у супроцьлеглы ад захаду бок? Раз на дарозе ён спаткаўся з жанчынай и запытаўся, ци далёка да Баранавич.
- А ты хто? - адказала яму запытаннем жанчына, чуючы яго ламаную мову. - Ты можа чэх?
- А тут ёсць чэхи? - хитра запытаў ён.
- Немцы везли кудысьци чэхаў, дык яны ўзбунтавалися, паўцякали и бадзяюцца па дарогах, - сказала наиўная старая.
- Я чэх, - адказаў Шрэдэр.
- Дык на Баранавичы идзи проста шляхам да скрыжавання, а там па шашы.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz