Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 39

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Верхняя губа яго з низка выстрыжаными чарнявыми вусами ўздрыганулася.
- и я пайду з вами да Ракуцьки, - сказаў ахвотны да ўсяго малы.
- Не, я адзин пайду.
Малы пабег шукаць иншага занятку, а чалавек той жа хадой, як и раней, падышоў да зялёнай брамки и адчыниў яе. Двор не быў пусты, и ён астаўся стаяць у брамцы. Незнаёмы яму чалавек стаяў пасярод двара и циха гаварыў з жанчынай. У чалавека были сивыя валасы над вушами. Ён падняў твар и пачаў углядацца ў незнаёмага прышэльца, яки не сыходзиў са свайго месца ля брамки. На твары чалавека з сивыми валасами над вушами написалася здагадка, чаканне и нарыхтаванасць цвёрда сустрэць усялякую няўхильнасць. А той, што ўвайшоў у яго двор и стаяў цяпер ля брамки, меў таки выгляд, як бы хацеў сказаць: ну што ж, и я гатоў да ўсяго так як яно ёсць. Мы ни ў чым не винаваты. Гэта быў чалавек вельми яшчэ малады, можа яму не было яшчэ и дваццаци пяци год. Але ён быў таки мажны и дужы, што, кали не глядзець на яго твар, ён мог здавацца мужчынам, яки ўжо разбыўся за многия гады жыцця и працы. Верхняя губа яго была низка выстрыжана, и гэта клала на яго твар пячаць як бы нейкага здзиўлення. Ён быў у польским салдацким шыняли и ў салдацких чаравиках з абмотками. З шапки были ўжо сарваны ўсе тыя бляшки, якия раней паказвали, да войска якой дзяржавы гэты салдат належаў. Ён здаваўся таки здаровы и энергичны, што дзиўна было, як ён так нерухома ўсё стаиць на адным месцы. Тут яго ўбачыла и жанчына.
- Тамаш прыйшоў! - закрычала яна и, як бы забыўшыся на ўсё, кинулася яму насустрач.
Сымон Ракуцька аднак жа сышоў адразу з свае гатоўнасци сустрэць усялякую няўхильнасць. Твар яго перасмыкнуўся, и магло здавацца, што ён не ведае, дзе падзецца. Як бы раскрыўшы вяликую таямницу, да якой яму раней не было доступу, ён застыў на паўкроку, кали быў ирвануўся сысци з месца. Хиба гэта Тамаш стаиць перад им? То ж быў худзеньки хлопчык, якога трэба было шкадаваць, песциць и гадаваць, и аддаваць яму бацькаўскую ласку. Усю душу и сэрца аддаваць яму. Няма хлопчыка Тамаша, ёсць салдат чужой армии, и хиба вядома, якая ў яго душа? Бацька ж не мог сеяць добрае насенне ў гэтай душы. Тамашова маленства ўкрали ад бацьки: жалезная нага таго страшнага злодзея зноў душыла Сымона Ракуцьку. Абкрадзены, ён стаяў перад салдатам чужога яму войска и сумаваў па худым хлопчыку Тамашу, маленства якога ўкраў страшны злодзей.
ДРУГАЯ ЧАСТКА
ВЯЛиКАЕ СКРЫЖАВАННЕ
Прасторны шлях, кали ж, кали
Ты закрасуеш на зямли
и злучыш нашы ўсе дароги?
(Якуб Колас. "Новая зямля")
и
Вялики шлях з усходу на захад праходзиць каля мястэчка Сумлич, але не праз их. Нават и не паўз самае мястэчка, а крыху зводдалеку. Гэты шлях старая Маскоўска-Варшаўская шаша. На яе з Сумлич зроблен выезд: вузкая, як разминуцца двум вазам, дарога, брукаваная буйным каменнем. Брук гэты пакладзен год за дзесяць да цяперашняй вяликай вайны. Гэтай брукаванай дароги хопиць на добрыя пятнаццаць хвилин шпаркай язды на найлепшым кани. Тое месца, дзе яна падыходзиць да шашы, не дазваляе ёй адразу ўлицца ў шашу. Гэта шырокае месца сярод жыта, ярыны и сенажацей, як бы вялики круглы пляц, плошча, у якую ўливаецца адусюль некальки вяликих и малых дарог. Сама вяликая шаша рэжа гэтае месца напалам. Некальки палявых дарог, крывых и вузких, крыжуюцца тут. Тут крыжуецца з шашою вялики грунтавы шлях з Палесся. На поўдзень ад шашы ён идзе на Вызну, Морач, Страхинь и Орлик и ўваходзиць у самыя Агаркаўския балоты. На поўнач жа ад шашы, пасля свайго перакрыжавання з ёю, шлях идзе на Семежава, Лешню, Цимкавичы, Капыль, Старыцу, Перавоз, Самахвалавичы и таким парадкам кируецца на Менск. Так што гэтая дарога злучае два беларуския абшары, сваей прыродай, характарам и выглядам далёкия адзин ад аднаго. Крыжуецца тут з шашою и яшчэ адна, не менш вяликая дарога. Яна идзе недзе з мясцовасци памиж Бабруйскам и Гомелем. Недзе адтуль, дзе хвоя саступае месца ясеню и дубу и дзе менш цудоўнай мяккай нахмуранасци и задумёнасци ў пейзажы, як у тых укрытых хвояй краявидах, куды яна идзе цераз шашу. Гэтая дарога, няроўная, выкручастая и больш цихая, чым людная, канчаецца недзе памиж Нясвижам и Клецкам, праходзиць праз Цапру и Балвань и таким парадкам злучае и дзве разлегласци нашай Бацькаўшчыны, у кожнай з яких наша гисторыя записана па-свойму и своеасаблива.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz