Welcome to Pretension! version 1.0.
Спавядаюся вам ад сэрца, бо можа я ў свае двадцаць год ужо дажываю апошния дни свайго жыцця. Я радзиўся там, дзе и вырас, гэта дробны фальварак памиж Клецкам и Нясвижам, ближэй да Клецка. Гэты фальварак мой бацька арандаваў з дзевяцьсот дваццаць першага года. А ў дваццатым годзе мой бацька, разам з маею, цяжарнаю мною, маткаю, выехали туды, пад Клецак, следам за польским войскам, якое адыходзила з усходняй Беларуси на захад. Мой бацька пакинуў пад Бабруйскам свой невялики маёнтачак, дзесяцин на сто. У гэтым маёнтку датуль и праходзила яго жыццё. Мой бацька меў многа польских грошай и каля Клецка адразу заарандаваў фальварак, мог бы яго и купиць, але ён меў думку, якая не дазваляла яму рабиць гэтага. Думка яго была такая, што ён належаў да тых небагатых землеўласникаў, якия были ў близасци з вяликими тутэйшыми зямельными магнатами цераз польскую думку. Спачатку гэтая думка была такая, што Польшча павинна быць ад мора и да мора. А кали прыйшлося ўсим выехаць на выгнанне ад бальшавикоў, то думка гэтая стала такой: ад мора да мора як сабе там хоча, а самае важнае, каб Польшча стала шырэй - ад Нясвижа да Бабруйска, каб хоць так, тады можна будзе вярнуцца ў свае маёнтки. Тады пачалася мара аб пашырэнни Польшчы на ўсход хоць на малую разлегласць. Арандуючы фальварак пад Клецкам, мой бацька тольки и думаў, што аб звароце ў свой маёнтачак. А дзеля гэтага идэя пашырэння Польшчы на ўсход стала яго як бы мэтай у жыцци. и ўсё сваё жыццё ён гэтага чакаў. Раней ён проста жыў, а з гэтага часу пачаў ненавидзець усё, што не польскае. Радзиўся и пачаў расци я. Мне бацька и прышчапиў свае жаданни. Яго думки стали маими думками, кали я даростаў ужо да свайго юнацтва. Я вырас з думкаю: кали-небудзь адбудзецца паход на ўсход и Польшча асталюецца па ўсёй усходняй Беларуси. А з слова "Беларусь" мы смяялися. Ниякай Беларуси няма, а ёсць Польшча! Гэта была и мая вера. Я скончыў гимназию и праходзиў факультэт у Виленским университэце и мог стаць высокаасвечаным юрыстам, ды шчасця не было ў душы маей. Бо я вечна думаў пра тое, што недзе каля Бабруйска ёсць месца, якое чакае мяне и дачакацца не можа и што там гучыць мова такая, якая там ёсць, и гэта маё няшчасце, бо мне трэба, каб там аничога (нават и шум ветру) не чулася, а тольки каб з таго месца, а не з Варшавы каб гучэла тольки польская мова. Я любиў той фальварак пад Клецкам, але ён жа быў и маёй атрутай. Там ёсць низкае и шырокае дрэва, клён, яки ўрэзаўся ў маю душу змалку, але и ён мне здаецца нечым несапраўдным, хоць мне и цяжка ведаць, што можа ўжо я николи там не буду и гэтага дрэва не ўбачу. "Усё гэта так сабе, а сапраўднае там, на ўсходзе, дзе павинна стаць Польшча". Так мне здаваўся ўвесь свет, и я жыў як сярод прывидаў и зданяў. Тым часам у нас пачалося расчараванне, бо ниякага паходу на ўсход не было, а годы ишли, и мой бацька стаў старым чалавекам. Мы пачали думаць супроць нашага ўрада, бо ён яшчэ ўсё не скамандаваў войску рынуцца на ўсход. А тут з'явиўся стары афицэр паграничнай службы Паливодски, яки дзеля сваих мэт перавёўся з усходняй границы на границу з Германияй. Мэты яго были такия: ён быў у змове з нямецкими агентами и стаў завярбоўваць нашу моладзь для ўдзелу ў тым паходзе на ўсход, яки падрыхтоўваўся ў Германии. Служачы на германскай границы, ён сам накироўваў нас у Германию праз границу, а там нас аддавали ў школы шпиёнаў, змоўшчыкаў, агитатараў и дэсантникаў. Я пайшоў на гэта вельми ахвотна, мой бацька благаславиў мяне ў дарогу и сказаў, што Паливодски не яки-небудзь адзиноки авантурыст и што яго добра ведае нават такая высокая асоба, як министр Бэк. Адным словам, я пакинуў, як цяпер сам бачу, бацьку и матку, клён у фальварку и замилаванасць да навуки ў Виленским университэце, сваю маладосць и жыццё будучае маё ў сталасци, сциснуў зубы и рынуўся, як мы ўсе думали, насустрач нашай будучыни, якую мы спадзявалися знайсци, трымаючыся за абцас нямецкага бота. Паливодски быў нашым шэфам. Ён наведваў нашы школы и казаў нам, што служыць Германии цяпер - гэта значыцца, дбаць аб Польшчы.
|