Welcome to Pretension! version 1.0.
Год за дзесяць да Айчыннай вайны, да гэтых дзён, кали завяршылися и дайшли да новых сваих ператварэнняў справы, крыўды, прыкрасци и радасци тых людзей, пра яких я тут расказваў, з Сумлич да шашы забрукавали выезд и ў адным месцы клали мост цераз лог, даволи-таки вялики. Падымали насыпам дарогу и зямлю на гэта брали з таго месца, што крокаў за дзвесце ад вяликага дрэва. Там стварылася вяликая яма и два дугаватыя равы - як дзе капали. З самай вясны тут стаяла вада, и ўвосень таксама. Бераги да вады были крутыя, к таму ж асталося тут скрозь битае каменне, кучами и рассыпанае, и ў гэтым месцы патомства вяликага дрэва за дзесяць год густа ўзялося. Мацнейшае дрэва глушыла слабейшае и само ишло ўгару, а пад им слабейшае гнулася ў каржак, пускала рост у баки и глушыла суседа, яки таксама выбираўся голлем у разлегласць. Таким парадкам за дзесяць год тут стварыўся куток з густым зарасникам. Зарасник аблямоўваў яму и спускаўся на самае дно яе и хаваў пад сабою два равы. Над гэтай непраходнай раслиннасцю ўзнималася кольки даволи ўжо высоких таполяў, ужо сапраўдных вяликих дрэў, а наводдалек, як асилак и аглядальник на цэлую навакольнасць, узвышалася вяликае дрэва, усёй вышынёй зялёнае и ўпартае ў бесперапынным змаганни з навакольным светам за сваё патомства. Тольки адна-адзинюсенькая галина на им пад сярэдзину яго вышыни, была сухая и вытыркала з густой зелянины. Гэта было вельми высока. Чалавек павинен быў крута закидаць галаву и трымаць шапку, каб глянуць на гэтую сухую галину. На ёй нагледзели сабе месца адпачываць удзень ад клапатливай стомы палявыя каршачки и заблудлыя здалёку птушки. Гэты куток на скрыжаванни дарог быў як бы месцам ратунку ад цяжару доўгага падарожжа на вяликих дарогах и ад цяжких думак аб невядомасци канца дароги. Больш як за дзесяць киламетраў ад гэтага месца падарожныя ўгадвали, ци скора ўзыдзе сонца. Яшчэ змрок ночы висеў над зямлёю, а вяршалина дрэва ўжо была ў сонцы. На ёй ужо ляжала сонечнае праменне, хоць сонца было яшчэ дзесьци глыбока и далёка. Косячы тут раз на гэтых сенажацях, Нявада падличыў, кольки ён адным махам касы зрэзвае маладых дрэўцаў. Выйшла нешта больш дзесятка. Ён тады перасадзиў з сенажаци некальки самых большых дрэўцаў ближэй к вяликаму дрэву. Кали ён назаўтра паглядзеў на их, убачыў, што нечыя ноги паспели ўжо стаптаць их. Ён зноў перасадзиў некальки дрэўцаў, але ўжо ў иншае месца. Праз два дни ён выразна ўбачыў: и гэтыя были стаптаны нечыми ботами з шырокими абцасами. З таго часу ён наглядаў и бачыў: кожнае перасаджанае дрэўца тапталася. Сляды паказвали, што дрэўцы тапталися и ботами, и лапцями, и босыми нагами, и жаночыми абцасиками. Гэтыя таптуны хадзили тут кожны дзень. Кудысьци яны ишли ўсё гэтыми дарогами. За працаю ў поли и на сенажаци Нявада пачаў кидаць вачыма на дароги и глядзець на гэтых людзей. Гэта ўсё быў той невядомы и шматлики, хто таптаў яго дрэўцы. Абочынай шашы ён ишоў и ў лапцях, и ў ботах. Адзин з торбай за плячыма, други з чамаданчыкам у руках и ў капелюшы. Часами таптун з'яўляўся ў вобразе падарожнай жанчыны, часам у выглядзе маладога франта, часам гэта быў прысутулены абарванец. Вельми часта ён садзиўся ци лажыўся пад вяликим дрэвам на скрыжаванни и спачываў там. Нявада нават забыўся на доўги час перасаджваць дрэвы. Ён пакидаў у памяци на доўги час кожнага падарожнага. Ён бачыў, як шафёры спыняли машыны и ишли пад дрэва пиць и закусваць, фурманшчыки папасвали сенам и аўсом тут кони. Можа и многа ўжо часу прайшло, як Нявада сачыў за падарожными. Можа ўжо не сотни, а тысячы перавярнулася их перад яго вачыма. Раз, у дзень сухой хмурнасци и ветру, Нявада ўбачыў, як на скрыжаванни спынилася грузавая машына. Малады шафёр з зайздроснай усмешкай высадзиў галаву з кабины и сачыў, як з самога грузавика злезла зусим маладая дзяўчына. Яна скланилася яму, быццам дзякавала ци развитвалася, а ён нехаця схаваўся ў кабину и паехаў далей проста шашою на ўсход, а ехаў ён з захаду. Дзяўчына асталася адна. Яна была такая з постаци, што здавалася маладзейшая за свае гады. Як тольки машына зникла, яна вельми шпарка пайшла назад шашою, пасля рушыла ў палескую дарогу, пасля вярнулася и беспарадна азирнулася.
|