Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 46

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Ужо тут машына прыцишыла хаду и ўз'ехала на Менски кирунак. Дзяўчына апусцила руки. На завароце машыны святло з фар асвяцила зарасник над ровам, и дзяўчына зноў убачыла и пазнала яго. Гэта быў той самы хлопец, якога ўдзень Нявада выпараў з рова. Цяпер ён кидаў вачыма то на дзяўчыну, то ўслед машыне. Дзяўчына гэта выразна заўважыла и, не азираючыся больш, а тольки прыслухоўваючыся, як мага шпарчэй пайшла на Сумличы. Ён жа пильна сачыў за ёю, аж пакуль яе льга было заўважыць у вячорнай цемени. Ён доўга прыглядаўся и прыслухоўваўся. Нидзе никога и ничога не заўважалася. Стаяла цишыня. Ён пачаў асцярожна станавицца на ноги. Бадай што бегам ён даскочыў да вяликага дрэва и як бы ўлип у яго. Зноў пильныя абгледзины ўсяго навокал и прыслухоўванне. Пасля ён узвёў вочы ў неба. У вышыни мильгацели дзе-нидзе зоры. Зноў як бы ўзнимаўся вецер и халадала. Яшчэ раз прыслухаўшыся, ён раптам перахрысциўся па-каталицку. Губы яго пачали шаптаць: "Божа, няхай жа хутчэй прыйдзе да мяне мая тая будучыня, и няхай яна будзе такая, як думаю я. Каб хутчэй скончылася бадзянне маё и каб хутчэй на гэтай зямли настаў канец таму, што на ёй цяпер ёсць. Няхай хутчэй прыйдзе час, и каб я адразу знайшоў сваю будучыню". Пасля гэтай складнай малитвы, якая, видаць, гаварылася не ўпершыню, ён зноў прыглядаўся и прыслухоўваўся. Пасля сциснуўся ў жмут и сеў пад кустами драмаць. Пацискаючыся з холаду, ён прахапиўся, кали ўжо свяцила сонца. Яно яшчэ невысока стаяла над непаспелым жытам, и ён устрывожана пабраўся з-пад дрэваў у кусты над ровам.
Тым часам яго ўвагу ўзяла на сябе грузавая машына, што имчалася па шашы з захаду на ўсход. Многа людзей сядзела ў ёй, найбольш жанчыны и дзеци, и сярод их здалёк видна была сивая барада старога чалавека. На самым скрыжаванни машына крута спынилася, и шафёр, узбуджаны и ўстрывожаны, выскачыў з кабины. Жанчына ў машыне моцна заплакала: "Не трэба спыняцца, хутчэй далей, далей ехаць". Другая каля яе залямантавала: "А Божачка мой, а хлопчык жа мой маленьки, а нават и костачак тваих я не пазбирала... "
Усё гэта было вельми падазрона и нязвыкла. На твары маладога чалавека написалася надзея и радасць чакання. Ён не вытрымаў и выйшаў на шашу. Шафёр адразу падскочыў да яго:
- Тут машына з дзецьми не праязджала? Вы тут даўно?
- Я тут нядаўна, але машына праехала.
- Даўно?
- Кажу, што нядаўна. А што вы так устрывожылися?
- Ён ничога не ведае, шчасливы! - залямантавала ўсё тая ж жанчына.
- Няшчасце! Бяда! Вяликае гора! Пагибель! Час той страшны настаў! Немец напаў! Б'е з неба и з зямли, палиць, губиць... А хлопчык мой маленьки!..
Яна закрыла твар руками и зарыдала дзиким лямантам.
- Дык адкуль вы едзеце? - з раптоўным вясёлым натхненнем сказаў малады чалавек да шафёра.
- З Берасця. Ледзьве вырвалися. А машына з дзецьми даўно?
- Нядаўна! - хлусиў малады чалавек и з радасцю ўбачыў, што шафёр ускочыў у сваю кабину. Машына рванулася ў далейшую дарогу на ўсход, а ён, лёгкай хадой, з пячаццю шчасця на твары, угнуўся ў зямлю над стаптаным маладым дрэўцам, выцягнуў дрэўца и выграб на тым месцы з зямли звязак нейких паперак. Дзве паперки выцягнуў са звязку, а рэшту зноў загроб и пасадзиў наверх абы-як тое самае абязвечанае дрэўца. Дзве паперки выпрастаў у пальцах, дастаў з кишэни восем цвичкоў з вяликими плешками, прыбиў дзве паперки да дрэва, наабапал ствала, шпарка дайшоў да жыта, паляжаў у им, бачыў адтуль и чуў, як па шашы яшчэ праимчалися з захаду на ўсход машыны з людзьми, и пайшоў полем да лесу. Там ён доўга шукаў падкрыўчыстай асины и пад ею выграб з зямли новы звязак паперак, адну прыбиў да дрэва, а астатния вынес на дарогу и там раскидаў. А сам зайшоў на той бок лесу, сеў у гушчырни на пень и нешта думаў. Можа ён так сядзеў вельми доўга, ён не заўважаў. Душа яго поўнилася шчасцем. Ён адчуваў сябе так, як выкинуты хваляй з мора на бераг. "Цяпер чакаць тольки далейшай радасци". Каб хто бачыў яго ў гэтыя моманты, заўважыў бы, як свяцилися яго вочки и пячаць усмешки час ад часу перасмыквала яго твар. Здавалася, ён зараз увойдзе ў нейки незвычайны рух, и гэта будзе выяўленне яго душэўнага захаплення.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz