Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 49

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Але ён не паднимаў галавы. Як бы сто пудоў жалеза было навалена на яго, як ён быў прыкован да таго месца, на яким ляжаў. Ён быў як бы на мяжы свайго выхаду з навакольнага свету. Там, дзе пачынаецца абыякавасць, там недалёка гибель. Так праходзиў дзень, а ён усё ляжаў з заплюшчаными вачыма. Што-ништо адбывалася тут каля яго, але да яго гэта не даходзила. Кали сонца зрушыла з паўдня и пайшло нижэй, вецер перамяниўся, и як бы прыхаладала. Тады з-пад самага споду абломкаў, трупаў и жывых знявечаных пачала выпоўзваць тая самая дзяўчына, Лизавета, што так многа чакала на скрыжаванни машыны. Яна ледзьве перасоўвала руки и ноги, и страшна было б глядзець, як ёй цяжка вызваляцца з-пад таго цяжару, яки прыдушыў яе да зямли. Вельми доўга яна трацила апошния силы на свой ратунак. Сонца ўжо висела зусим низка, а ноги яе яшчэ ўсё аставалися пад цяжарам. Яна вызвалилася тольки тады, кали паветра зусим ахаладала и вецер сцих. Сонца близка было да захаду. Яна доўга ляжала пасярод шашы, и нарэшце да яе свядомасци пачаў даходзиць вялы голас: час ад часу падаваў енк мужчына. Яна паспрабавала свае силы сесци и ўбачыла, што сонца зайшло. Светлая палоса ишла цераз увесь захад и ападала кудысьци за далягляд проста над шашою. Тольки цяпер, седзячы тут, на дарозе, яна ўбачыла, што было близка пры ёй. Тут, у гэтым страшным награмаджэнни, яшчэ жыли людзи. Смутак здушыў ёй сэрца. Ёй было горна думаць аб минулым, а наперадзе стаяла сцяна страшнай невядомасци, праз якую не пачуць и не пабачыць. Нават найближэйшая будучыня губилася ў гэтай страшнай невядомасци.
- Хто тут? - ледзьве магла яна адцягнуць голас. и ниякага адказу ёй не было. Гэтае маўчанне было тым страшнейшае, што ў вышыни бесперапынна рваўся гул самалета. Яна пачала спрабаваць падняцца и ўбачыла, як постаць мужчыны ўстала поблизу яе и, хистаючыся ў баки, зникла пры шашы ў поли. Больш ужо не чутно было мужчынскага стогну. Настала ноч, з цишынёй и зорами. Дзяўчына ўстала и пайшла абочынай дароги ў той бок, у яки стаяла тварам. Ледзьве трымаючыся на нагах, яна дайшла да скрыжавання дарог и села пад вяликим дрэвам. Росная трава была пад ёю. Рух па шашы и на иншых дарогах павяличваўся. Машыны раз-поразу праходзили скрыжаваннем паўз вяликае дрэва. Часам некаторыя спынялися на хвилины, шафёр выходзиў з кабины, штосьци папраўляў и зноў гнаў машыну. Спакою тут не было. Раптам зноў гул нямецких самалётаў и стралянина зверху. Вогненныя истужки падали з неба. Яна пайшла назад на шашу и села на яе абочыне. Зноў усё стала циха, и зноў пайшли машыны дарогаю. Але яны ишли з патушаными фарами, и нихто не бачыў, што вельми доўга перад кожнай машынай дзяўчына паднимала руку. Абяссиленая, яна адышлася ў бок ад шашы и села на мокрую траву ў жудаснай дрымоце. Чэрвеньская ноч была кароткая. Неўзабаве пачало свитаць. Цяпер яе могуць убачыць. Яна зноў выйшла на шашу паднимаць руки. Тольки цяпер яна ўбачыла, што рабилася на шашы и каля яе. Машыны и людзи, жанчыны и дзеци, маладыя и старыя, параненыя и здаровыя. ишли и ехали и ўсе глядзели ўгару. На самым скрыжаванни спынилася машына. З яе выйшаў Сымон Ракуцька.
- Дык бывайце здаровы и дзякуй, што падвезли, - сказаў ён да шафёра.
- А дакументы вашы прыйдзецца паглядзець, - сказаў лейтэнант з перавязанай рукой, яки сядзеў поплеч шафёра. Ракуцька паказаў дакумент.
- Дык вы дадому? - сказаў лейтэнант, разглядаючы дакумент.
- Дадому.
- А што вы там рабили, адкуль едзеце?
- Адкуль я еду - я там радзиўся и вырас. Я там завёў сям'ю. У мяне там радзилися дзеци. У рэвалюцыю я там паставиў сабе новую хату. Кали скончылася там права рэвалюцыи и зноў нахлынула туды панства, мяне выгнали з хаты, хату прысвоили сабе, и я падумаў: што ж чакае маих дзяцей у будучыни? Я перабраўся на гэты бок границы и завёў сабе тут такую дамоўку, што тольки бедаваў, што дзеци мае не бачаць яе. Цяпер зноў там стала права рэвалюцыи. Я забраў назад сваю хату и зацверджваў гэта дакументами, а дачка мая пазаўчора выехала адтуль сюды. Меўся и я сёння выехаць. А тым часам учора нямецки пярун спалиў маю хату.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz