Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 81

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Кали грунуў першы залп з винтовак и закрычаў каманду сваим падначаленым старшы палицай, Шрэдэр выйшаў за глухую сцяну дома и ўбачыў многа людзей памиж стайнями и свирнам. Душа яго заныла, и ён пачаў беспарадна азирацца. Як и кожны дзень, у Гертруды быў дрэнны настрой. У незашнураваных чаравиках яна хадзила па пакои и падличвала, праз кольки гадзин можа прыехаць яе сын. Ёй здалося падазроным, што па малым дворыку перад домам нешта занадта часта прабягаюць людзи. Залп з винтовак яе ўстрывожыў не больш як и заўсёды: салдаты и палицаи тут часта практыкавалися ў стральбе. Яна зазирнула ў памежны пакой, дзе павинна была быць служанка, тутэйшая жанчына, цихая и працавитая, якая ўсё тужыла аб сваим мужу, яки мабилизаваўся ў армию ў першыя дни вайны. Яна збиралася прасаваць и ладзила ля акна прасавальную дошку. Гертруда сумна на яе глянула и, цераз дзесятае ў пятае трапляючы на пакалечаныя расейския словы, папрасила жанчыну пайсци даведацца, чаго па двары ходзяць людзи. Жанчына ничога не зразумела, але выйшла сама, з свайго жадання. Гертруда асталася чакаць адна ў пакои. Раптам у дзвярах паказалася служанка. На злёгку васпаватым твары яе было штосьци падобнае да ўсмешки.
- Партызаны! - крыкнула жанчына, идучы далей у пакой.
Гертруда закруцилася па пакои, не могучы нават падаць голасу. Жанчына хапила прасавальную дошку и дала ею Гертрудзе ў плечы. Гертруда пабегла ў дзверы, чуючы за сабою рогат жанчыны. Збягаючы з ганка, яна пагубила з ног незашнураваныя чаравики и босая, колючы з непрывычки ноги и абдзираючы их, выбегла за дом и ўбачыла там салдата на зямли з доўгим и тонким нажом у жываце. Тронак ад нажа высока тырчэў над мёртвым салдатам.
- Густаў! - закрычала Гертруда и адна пабегла ў поле дарожкаю паўз сад. Многа галасоў чула яна за садам. Там ужо людзи запрагали ў вазы кони. Густаў дагнаў Гертруду ў чыстым поли, у вельми низкай лагчыне, падобнай на яму. Высока па яе краях рос крушынник, зрэдку было яшчэ на им жоўтае лисце. Гертруда плакала и малилася. Густаў моцна трымаў яе пад плячо. Ступени яе ног были ўжо спрэс у крыви. Доўга ўзыходзили яны на край лагчыны, з кожным крокам усё аддаляючыся ад жудаснага для их месца на заваяванай зямли. Так дайшли яны да вузкай грады лазы и ядлоўцу. Да гэтага моманту ў их ужо и заваду не было пачуцця страху. их тольки прыгнечвала адчуванне гибели. Была прага, каб адбыўся цуд и каб перад ими з'явиўся их сын, у якога яны верыли. Яны не ведали и не хацели ведаць, што ў гэты дзень рабилася ў маёнтку, уладанне яким пера твары лася так хутка ў горки здзек над их марай пакинуць быць арандатарами. У гэты дзень людзи выгнали з маёнтка жывёлу и вывезли запас хлеба и садавины. Вялики абоз на маёнткавых конях выехаў адтуль у той час, кали Гертруда и яе Густаў сядзели ў лазе и аддыхвалися. Абоз даехаў да Перабродскага лагера и там доўга не затрымаўся. Пасля таго, кали на фурманки паклали и пасадзили хворых, абоз рушыў на вялики шлях, и ўсе, хто быў тут, пайшли следам. Нават хто и жыў паблизу Перабродскага лагера, пакидали свае хаты и таксама пайшли следам за тыми и разам з ими, хто прыйшоў сюды ратаваць забраных у лагер. Увесь гаты людски рух прайшоў скрозь па вяликим грунтавым шляху цераз малое скрыжаванне и далей паўз скалечаны танк, дзе людзи закрывали далонями раты и насы: там патыхала трупным духам. Людски рух минуў вяликую бярозу и кираваўся далей у бок Вяликага скрыжавання.
Гертруда и Густаў у той самай лазе дабыли да ночы, и, як сцямнела, ими апанаваў адчай. Якое было шчасце, што ў тую страшную раницу Густаў спацыраваў са скручаным парасонам у руках! Парасон так и астаўся ў яго. Ён зняў з сябе пинжак и камизэльку и надзеў усё гэта на Гертруду. Ён быў винават перад ею. А яна ўзводзила яго вину ў найвышэйшы стан. Яна вечна сцвярджала, што ён винават перад усей Германияй. Ён распусциў парасон, и, прытулиўшыся адзин да аднаго, яны ўсю ноч прастаяли пад парасонам, и гэта была илюзия, што яны не зусим у чыстым поли. На мокрай и прымерзлай зямли яны сядзець не магли. Нервовае ўзбуджэнне было ў их такое вяликае, што ни ў яго, и тым больш ни ў яе, за ўсю ноч нават не прыжмурылися вочы.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz