Welcome to Pretension! version 1.0.
Яны и слухаць не хацели, што я им служыў. Тамашних людзей баяўся. Там нейки Лукашэвич чуцён: якраз на Вяликим скрыжаванни, кали я яшчэ ў тым баку быў, ён напаў на цэлую калону нямецких грузавых машын, и ўсе яны там на дарозе и асталися. Я дрыжаў, каб и яны мяне не ўбачыли дзе. Вось я, як голы, тут перад вами, я ничога не ўтаиў и ничога не выдумаў. Я даўно ўжо так не еў, як цяпер з вашых рук. - У цябе зброя ёсць? - Аниякае. - А чым жа ты з Паливодским квитацца будзеш? - Я там на месцы што-небудзь прыдумаю, а так мне смялей исци. - Выверни кишэни и пакажы пазухи. - Добра... Добра... - Ну вось так. А цяпер скажы, як на споведзи: уночы не ўцячэш, кали цябе не вартаваць? - А куды мне ад вас уцякаць?! - Ну дык кладзися на траву и спи, бо ўжо вечар нахапиўся. Яшчэ пакуль сонца зойдзе, можаш выспацца. Акалович скруциўся ў жмут и стаў густа дыхаць у ствол паваленага дрэва. Ближэй к дарозе лёг Тамаш. Сымон Ракуцька прыпёрся плячыма да бярозы и задрамаў. Ноч прайшла, як адзин момант. Першы прахапиўся Сымон Ракуцька и штурхануў Тамаша. - Пакидаю яго табе, - сказаў Тамаш да бацьки и паказваючы на соннага Акаловича. - Каб ён нам не нашкодзиў. - Яны абнялися и пацалавалися, и Тамаш адразу рушыў у дарогу. Ракуцька штурхануў Акаловича. Той шпарка заварушыўся и ўстаў, нейки занадта рухавы. - Мне трэба исци зараз, - сказаў Ракуцька. - и я пайду, - узбуджаным тонам абазваўся Акалович. - Куды? - Я з'яўлюся да Паливодскага и вазьму яго за горла. - А чаго ты таки трапятки сёння стаў? Учора ты быў вялы, як п'яўка. - Мне сёння лягчэй. и на душы лягчэй, кали я скинуў з яе камень гаворкаю з вами. Мне можна исци? - Пачакай, пачакай. Я цябе павинен тут раней прыкончыць, а ты сабе идзи куды хочаш. Гэта ж и ты абкрадаў мяне, кали ад мяне ўкрали маих дзяцей! Сымон Ракуцька дастаў з-пад жакетки рэвальвер. Акалович пабялеў и астаўся стаяць. Ракуцька прыгнуўся ў куст и развязаў торбу. - На и ты жуй, выварак чартоўски! Сонца яшчэ не дайшло да паўдня, як Акалович папрасиўся ў Ракуцьки, каб той дазволиў яму ляжаць. Ракуцька киўнуў галавой. Акалович быў, мусиць, вельми абыякавы да свайго стану, бо, як тольки лёг, адразу заснуў, зноў носам у ствол паваленага дрэва. Ракуцька паглядзеў на яго и сеў каля свае торбы. Чалавек, яки доўга быў тольки сам з сабою, можа мець прывычку гаварыць сам сабе. Сымон Ракуцька мыляў губами и шаптаў сабе пад нос: - Як сонца нижэй сплыве - пайду ў дарогу, каб исци да позняй ночы. А што з гэтым безгалоўным прайдзисветам рабиць, перуны яго ведаюць. Можа застрэлиць падлу?.. - Ракуцька абмацаў свой рэвальвер и ўбачыў, што Акалович спиць, як улиплы ў зямлю. Ракуцька паглыбиўся ў свае думки и сцишыўся. Лёгкая дрымота агарнула яго, а пасля ён и прыснуў трохи. и можа нават больш як трохи, бо, прахапиўшыся, убачыў, што сонца ўжо куды нижэй стаяла. Шпарка ўстаў ён и з раптоўнай трывогай убачыў, што торбы з хлебам каля яго не было. Машынальна кинуў ён вачыма да паваленага дрэва. Ниякага там Акаловича таксама не было, адно прымятая трава сведчыла, што на ёй ляжаў чалавек. Ракуцька ўтрупянеў. Азирнуўшыся на ўсе баки, ён у момант сабраўся ў сваю дарогу. Месца гэтае асталося пустое и аставалася так, можа, больш за тыдзень. За гэтыя дни з бярозы нападала на дарогу многа жоўтых листкоў. Кожны раз надвечар, кали яснае сонца перад захадам сваим прабивалася праз вяршалины лесу и свяцила на дарогу, жоўтае лисце вельми яскрава выбивалася з зялёнага колеру травы. Аднойчы ў гэты час дня да гэтага месца падышоў Нявада. ишоў ён роўнаю и размеранаю хадою, и адзежа на им, той самы выцерты плашч и ўсё иншае, абтрапалася, абшморгалася аб зямлю и траву. У вяликай адзиноце ён стаяў пасярод дароги над жоўтым лисцем и некальки разоў уздыхнуў: "Божа мой, Божа, восень". Пасля той жа раней шай паходкай рушыў далей и скрыўся ў прыдарожных дрэвах. Яшчэ праз кольки дзён гэтай лясной дарогай прайшли два нямецкия танки и густа абстраляли лес паабапал дароги. А пасля гэтага назаўтра тут праехали чатыры грузавики, паўнюткия нямецкими аўтаматчыками.
|