Welcome to Pretension! version 1.0.
Але затое перад ими стаяла ўжо ихняя маладосць. А каб хто им сказаў, што другое пасля их пакаленне (их дзеци) ужо и маладосци мець не будуць, што их маладосць з'есць чужы прышэлец? Хиба была б у их вера ў гэта? Яны ж так моцна якраз цяпер пачынали адчуваць близасць усемагутнай маладосци! Прыйшла и прайшла вясна. Кастусь узараў усё и пасеяў. Грошы за таго Вольчынага каня ляжали ў прыскрынку, разам з тым золатам. Прыйшло лета. Удваих з Волькаю яны жали дзень пры дни. Ужо аднекуль з лесу ци з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты листок. Першая яна заўважыла яго: - Глядзи, глядзи, восень! - и ўздыхнула. Ён адагнуўся ад жнива и сказаў: - Кали я сюды прыехаў - восень была пазнейшая. Каб хто бачыў, як яны паглядзели адно аднаму ў вочы! "Добра, што прыйшла восень. А яшчэ лепш, што ўсё мае свой час". Пасля жнива ён пачаў угаворваць яе не шкадаваць тых грошай за каня и набраць крамнины на плацце. Доўга ишли гэтыя ўгаворы, а нарэшце, ужо-таки ў сапраўдную восень, ён убачыў яе ў новай сукенцы. Гэта праўда, што чалавек упрыгожвае рэчы и свет. Але и яны не так сабе иснуюць навакол чалавека. Трэба было паглядзець збоку, як ён акидаў яе вачыма! Цяпер нават ён як бы и пабойваўся яе. Яна, сваим жаночым пачуццём, угадала гэта и старалася быць пры им у тым старым зношаным адзенни. А пасля стала ўгаворваць яго набраць и сабе новай крамнины - грошы яшчэ были. Як гэта, ён сам не здолее прыадзецца? Гэта не быў пусты гонар. Гэта ён ужо адчуў у сабе мужчыну. Якия яны аднак жа стали за гэты нядоўги яшчэ час! Усю восень ён наймаўся на чужую работу з канём, а ранняй зимой выфранциўся сам, купиў ён блучковую хустку и чаравики и пачаў саромецца глянуць ёй у вочы. и зноў было нядобра. Яна адчувала, што яна першая павинна нешта такое сказаць ци зрабиць, каб усё зноў стала на сваё месца. Але як и што? Гэта была пакута. Надыходзила новая пара ў ихним жыцци. Яны не спяшалися ёй насустрач. Яно само ўсё ишлося, а яны мели радасць ад свае кожнадзённасци. Зноў вясна, зноў ён араў и сеяў. Пасля вясны будзе лета... Так и новыя падзеи прыйшли. Канчалася вайна, а з-пад Сумлич згинули паны. Кастусь вазиў з панскага лесу дрэва не таму, што надумаўся на месцы старой Нявадаўскай хаты або дзе инакш будаваць новую, а таму, што ўсе вазили дрэва. Ён складаў яго на вулицы, и к лету перад вокнами Нявадаўскай хаты навалена было бярвення да самых гэтых вокан. Так ён пакинуў быць выгнанцам и бяздомникам и стаў тубыльцам тут. Ужо яму здавалася, што николи и не было такога часу, што ён жыў дзе-небудзь инакш. Поле добра радзила. Нават ужо и клянок, пасаджаны им дзеля забаўки на Нявадавым двары ў першы год прыезду сюды, рос и ўкараняўся. Прыйшло юнацтва и сталасць натуры. Волечка была ўжо мажная и павальнейшая ў рухах. и кали ён называў яе не "Волька", а "Волечка", яна чырванела и бянтэжылася. Тым жа летам гэтая саромливасць памиж ими дайшла да найвышэйшага свайго пункта. Ци не сам лёс прывёў яго сюды, каб ён дзеля яе и клён каля бацькаўскай хаты пасадзиў, и поле ратаваў ад дзикай травы, и падтрымаў яе ў тым яе адзиноким сироцтве, и сам пачаў тут станавицца на ноги? Нашто ж было им дзе-небудзь инакш шукаць тае невядомасци замест ужо знойдзенага шчасця? Канчалася лета. и хоць далёка яшчэ было да верасня месяца, але зорная ноч была падобна на тую, кали ён тады прыехаў сюды. Абое яны стаяли моўчки каля свае хаты и як бы слухали цишыню. Кали яго рука злавила яе плячо, яна хистанулася да яго, як бы цвёрда ведаючы, што вызначанага не пераступиш и што ёй не можна быць далёка ад яго. и абодвум им жыццё стала вяликим шчасцем. ии Зима ў тысяча дзевяцьсот дваццатым годзе пачыналася вельми рана. Ужо ў пачатку листапада станавиўся сухи холад, а пад сярэдзину таго ж месяца нападаў змёрзлы и сцёрты ветрам на муку снег. Сухия вятры дзьмули да канца листапада. Скрозь у поли снег пазганяла ў лагчыны и прыдарожныя рыштоки. Поле асталося голае, тольки дзе-нидзе прыснежанае, скрозь тырчэла пачарнелае ржышча и месцами нават з крохким зяленивам не з'едзенай жывёлай и высушанай марозам травы.
|