Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 44

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Яны, блакитныя и жоўтыя, видны были праз трапяткое лисце зарасникаў, якия шчыльнай сцяной купчасцилися паабапал рова. Лисце шумела и траслося на ветры. Нявада ўгнуў твар над ровам и, прыглядаючыся, пачаў заўважаць на дне яго, у траве и пад нахиленым низка веццем маладых парасткаў, чалавечыя ноги, абутыя ў боты з вяликими абцасами. Абцас аднаго бота быў у жвирыстай зямли. Гэты абцас и стаптаў тое дрэўца! Нявада шатнуўся ад рова и беспарадна глянуў на дзяўчыну, якая як бы чакала першых захадаў ад Нявады. Але ён стараўся перамагчы ў сабе трывожную прыкрасць и разважыў думками сам сябе: "Падарожны нейки спиць. А чаго ж ён залез у самы роў? У вильгаць? Кали тут трава сухая? Мала што, - душыў у сабе трывогу Нявада. - Усялякая прыгода з чалавекам можа здарыцца".
- А чаго ж вы сами так устрывожылися?
- Хиба? Ты, нябога, нешта выдумляеш.
- То я пайду. На станцыю. Ниякай машыны нидзе няма.
Нявада ўбачыў, што яна и сапраўды зараз пойдзе. Яна прыгнулася и перашнуравала свой чаравик и паправила на галаве хусцинку. Сэрца ў Нявады заныла. Што такое здарылася? Хто яна такая, што яму так не хочацца больш николи не бачыць яе? Ён и сам не мог разабрацца ў той праўдзе, што яна якраз папала сваим расказам аб сабе на боль у яго душы. Можа нават тольки на тое, каб яшчэ затрымаць яе каля сябе, ён сказаў:
- Можа ўжо больш не будзе такога няшчасця з людзьми, каб аддзяляли бацькоў ад дзяцей.
- Можа и не будзе. А можа будзе.
- Будзе. Цяпер я ўжо ведаю, што будзе, - раптам устрапянуўся ён. - Бо и так сказаць, чым жа свет и людзи з'иначылися? У мяне ўкрали маленства мае дачки.
- А ў мяне на дваццаць год украли бацьку.
Вяликая трывога раптам ахапила яго. Ён сам не мог саўладаць са сваим парывам. Зрабиў рух да самага рова и ўставиўся вачыма ў абцас, яки (ён у гэтым быў упэўнен) растаптаў яго дрэўца.
- Чалавеча, скажы ты мне, чаго ты лёг тут?
Бот зварухнуўся, и чалавечая постаць з'явилася з-пад трапяткога вецця. Гэта быў чалавек малады и нерашучы, нават вялы рухам сваим. Ён хваляваўся и дзика пазираў на Няваду и Лизавету. Ён вылез з рова и сеў на краи яго. Некальки кропак рабациння было на яго твары, и валасы на галаве мели нахил да кучаравасци. Або ён выглядаў на многа маладзейшы сваих год, або и сапраўды быў тольки ў першым сваим юнацтве. Адзежа на им не мела пашаноўли и догляду, у ёй заўсёды валялися па мокрай траве и па пяску, яе рвали аб суки ў лясным гушчары, падсцилали пад сябе нанач або, яшчэ лепш, спали ў ёй. Яна была простая, як и ва ўсих людзей на дарозе, але больш мятая и ўбруджаная. Ци было ўсё гэта непрыемна чалавеку? Нияких адзнакаў гэтага не было, хоць и льга было заўважыць, што на плячы ў пинжаку брудную лапину не вельми даўно так старанна церли, што аж сукно выцерли. Пакуль ён так сядзеў над ровам, Лизавета и Нявада глядзели на яго, а ён маўчаў, пазяхаў и як бы чакаў. Пасля спрытна скруциў з махорки папяросу, дастаўшы канцами пальцаў махорку проста з кишэни. Закурыўшы, ён, надзьмуты и злы, паглядзеў на Няваду и абазваўся:
- Ну, чаго мяне пабудзили? Дароги пытацца ци што?
Нявада збянтэжыўся, адчуў, што немаведама на што пабудзиў чалавека.
- Дароги пытацца? Не, я тутэйшы... Бачу - ляжыць чалавек у рове, у вильгаци, у мурашках, у яме. Як бы наверсе не знайшлося ўжо чыстай травы.
Чалавек, ци, можа, лепш называць яго "хлопец", пацягнуўся ўсими сваими суставами и стаў, выплюнуўшы з рота недакурак. Пасля зирнуў на шашу и, як бы сам сабе, сказаў:
- Як на тое лиха, ниводнай машыны.
- А вам куды? - устрапянулася дзяўчына. Так и видно было, што яна была б рада знайсци спадарожника дзеля свае дароги, на якой трэба чакаць и пильнаваць выпадковых машын, пытацца, у яки бок киравацца, адпачываць на прыдарожнай траве, сустракацца з незнаёмыми людзьми...
- А вам куды? - адказаў запытаннем хлопец.
- Мне за Бабруйск.
- Э, мне зусим у иншы бок. Мне пад Пяцеўшчыну, пад Самахвалавичы... На Менск.
- А-а, - працягнула з расчараваннем дзяўчына.
- То кали вам на Менск, дык чаго ж вы паглядаеце на шашу, - абазваўся Нявада. - Вам трэба пильнаваць машыну на гэтай вось дарозе.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz