Welcome to Pretension! version 1.0.
Аж яно и добра, што ўзяў. Гэтую чыстую, як сляза, микстуру адным заходам выпили ўтрох: фельчар, салдат и немец. Пасля гэтага неўзабаве шумна стала ў гэтай хаце. Салдат, заглядаючы ўсим у вочы, даводзиў, што няма на свеце лепшых дзяцей, як яго, недзе там далёка адсюль. Фельчар крычаў салдату ў твар цераз стол, што ён верыць, што ў яго слаўныя дзеци. А цяпер ён скажа пра капусту, якую ён сам садзиў, а расаду прывозиў аж з-за Слуцка. "Такое капусты свет не бачыў". Тут фельчар апомниўся, збянтэжыўся и павярнуўся да Кастуся: - А нашто табе шукаць якой-небудзь дароги ў свет на бадзянне? Жыви ў гэтай хаце и памагай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абаим важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, и жыццё пачнецца, а ты скончыцца вайна, и вернешся на сваю Вилейшчыну. и раптам пасля гэтых слоў штосьци сталася з Кастусём. Незаўважна выйшаў ён з хаты и ўзлёг грудзьми на била ў возе. Цяжки, як стопудовы камень, смутак навалиўся на яго. Родныя мясцины на Вилейшчыне, куды яму прарочыў вярнуцца стары фельчар, звязвалися ў яго ўяўленнях з бацькам. Як жа ён вернецца туды, кали ўжо бацьки няма? А кали и вернецца, то цяпер гэта ўжо не тое будзе. Кони пацерлися мысами аб яго плечы. Ён устрапянуўся и падклаў им сена. Як увайшоў у хату, убачыў, што Волечка спиць не раздзеўшыся на тапчане пры печы и без ничога пад галавою. Спяць дзе хто - немец, фельчар и салдат. Ён выйшаў зноў и лёг на воз. и зноў, як и тая ноч - з зорами и цишынёй. Яна яму здалася доўгай. и вядома: вераснёвыя ночы доўгия. На свитанни ён моцна заснуў. Сонца пабудзила яго. Яно била яму ў твар, але гэта было восеннае сонца, мяккае и лагоднае, як шчоки любага дзицяци. З вулицы чулися гуки напоўненай працай раницы. З комина Волеччынай хаты ишоў дым. Ён спалохаўся, што праспаў нешта важнае, усхапиўся и застаў у хаце дзиўную сцэну: у залитай сонцам хаце цесна было каля той лавы, на якой раней ляжаў хворы немец. У печы палаў агонь. Ружовеньки и свежы тварам немец адной рукой гладзиў па галаве Волечку, а ў другой трымаў сваё ўчарашняе письмо и соваў яго ў фельчаравы руки и штосьци ўсё гаварыў, гаварыў, да чаго фельчар прыслухоўваўся. - Ага, - зразумеў нарэшце фельчар, - ты рад, ты шчасливы, што ачуняў и ўжо здаровы? А ты думаў, што памрэш, адзин сярод чужых людзей? Аж ты ўбачыў, што гэтыя людзи цябе ратавали и паставили на ноги? Ты кажаш, што ў цябе ёсць дома сын, якому цяпер ужо дзесяць год? Ён таксама, як и ты, завецца Густаў Шрэдэр? Тое, што ён ёсць на свеце и што ты ачуняў, радуе цябе? Ага, ты хочаш чым-небудзь аддзякаваць нас усих и найбольш гэтую малую? Ну дык яна завецца Волька. Вядома, немец ничога не ведаў, што кажа фельчар. Але ён, и не чуючы и ничога не слухаючы, гледзячы сам у сваю душу, раптам прыгарнуў да сваих грудзей Волеччыну галаву, и твар яго перасмыкнуўся момантным рухам шчасця. У наступны момант ён пачаў шнырыць па патайных кишэнях и пад падшэўкай свае адзежы. Ён дастаў адтуль два ци, можа, и тры залатыя гадзинники, некальки залатых пярсцёнкаў, звязаных ниткай, и залаты нацельны крыжык праваслаўнай царквы - васьмиканцовы з минияцюрным абразком на адваротным баку расейскага барадатага святога. Усё гэта ён загарнуў у прыгаршчы и сунуў у руки Волечцы. Яна збянтэжылася и апусцила руки. Немец силаю даваў ёй гэты дараги падарунак. Было вельми падобна, што гэтыя рэчы душаць яго и ён стараецца выратавацца ад их. - Гэта табе, - гаварыў ён, - каб ты была шчасливая за маю радасць. Мой Густаў цяпер мае свайго бацьку. Твар яго свяциўся радасцю. Пячаць вяликай праўды ляжала на яго вачах: ён уладар свету, бо ўжо зноў ходзиць па зямли и трохдзённае змрочнае ўтрапенне яго минулася навек. А ўсё золата, якое тольки ёсць на свеце, никчэмная драбяза и непатрэбшчына перад самим жыццём. Здавалася, праменне идзе ад яго ўсмешки. Усмихаўся шчасцем и салдат, и фельчар, и нават Кастусь, тольки Волечка стаяла чамусьци маўкливая. Гэта была сцэна як бы бурнай чалавечай радасци. Салдат раптам сказаў: - Ну што ж, Бог дасць, скончыцца вайна, и жыць будзем у сваю волю. Немец усё гаварыў раз-поразу: - Густаў, Густаў...
|