Welcome to Pretension! version 1.0.
Што гэта за планы - ён, аднак, не сказаў. Тольки ён сказаў, што мае падазрэнне, што яго абчысциў той самы яго збавицель, кали яшчэ ён ляжаў слабы на дарозе або кали яны ишли, прыциснуўшыся адзин да аднаго. Можа яно и праўда, з людзьми не разбярэш. Ну, як тольки развиднела, яны з карчмы и паехали. Вось и ўсё, чалавеча. Усё бедавали аб тым, што прыйшлося службай зарабляць, каб пражыць. - А каторы можа з их успаминаў пра што такое, чаго ад душы не адарваць, ци ўсё тольки пра маёмасць гаварыли, як гэты ж Паливодски, яки, добра кажа, ни разу тае зямли и не бачыў, з якое ён прыбытки меў. - Бойся Бога, чалавеча, ты ўсё на свой капыл гнеш. Ты з куста травы пражывеш, як верабей, дык табе и мил той куст. А яны - паўсвету ў думках маюць. Дзе ў их там што милае будзе! Хэ-хэ! - карчмар усмихнуўся пагардлива да Нявады. - Што табе за смех! Гэта праўда, што мне мил куст травы. Мне ўжо сорак год зараз будзе. А як быў я малы, разростаўся тады збоку ад гасцинца пад Сумличами куст шыпшыны. А кали я ишоў на вайну, куст быў ужо цэлым зарасникам. Божа мой, я ж, пакутуючы душой у той праклятай Нямеччыне, тольки и думаў што пра Волечку и пра тую шыпшыну. Без Волечки и без шыпшыны няма для мяне и роднай бацькаўшчыны. Для мяне будзе радасць, кали я прайду паўз той зарасник, уваходзячы ў Сумличы. Як жа гэта так жыць, каб чалавеку на свеце не было за што душой зачапицца. А гэты Паливодски што? Ён и не нюхаў роднай зямли, тольки жыў з яе. Хиба ён дзе на ёй хату паставиў, ци дом, ци дрэва пасадзиў? Як на мой розум - дык тольки той чалавек, што кали яго вырвуць з роднага месца, дык ён, пакуль жыў, будзе рвацца туды. А кали дарвецца и ўбачыць, што там усё спустошана, дык ён други раз жыць пачне: дрэвы пасадзиць и дом паставиць. А будуць яго зноў ирваць з месца, дык ён зямлю грызе, а не даецца або галаву адарве таму, хто становицца ў яго над душой. Бо няма мне жыцця там, дзе не расце тая шыпшына, што ў маим маленстве цешыла мне вочы. Лепш грызци зямлю ў родным кутку, чым каб цябе лихим ветрам кидала па чужым свеце. - Ну, адзин любиць родную зямлю грызци, а други на чужой старане пираги есци. - Чужая старана пирагами не накормиць, кали ёй свае душы не аддаси. А я сваю душу магу аддаць тольки таму, хто мяне на свет пусциў. Я гэта ведаю, бо даволи перахварэў па ўсим тым, чаго ад сэрца не адарвеш... Кали я жыць буду ў родным месцы, дык я не дапушчу, каб на им было гола и пуста... А Божа мой... Карчмар даўно ўжо драмаў седзячы, пасля выйшаў у бакоўку, а Нявада ўсё яшчэ гаварыў пра родны кут, пра Волечку, пра шыпшыну. Гаворка яго скончылася шэптам и дрымотай, пасля яго пакликали есци, а пасля ён спаў на ляжанцы и мусиць вельми доўга, бо кали ён прахапиўся ад вяликага смутку па малой Волечцы, было цёмна и циха, тольки роўна шумеў за вокнами на гасцинцы вецер. Праз вокны видны были на небе рэдкия зоры. - Божа мой... Волечка... - прагаварыў сам сабе гэты змучаны и душой и целам чалавек, азираючыся па карчомнай хаце, - и зоры свецяць, и вецер на гасцинцы спявае... и мусиць сярпок месяца яшчэ ёсць... А каб не вецер - на гасцинцы цихата была б. Ну, у дарогу! Ох, як даўно ўжо гэты чалавек не глядзеў на зоры над сваёй роднай зямлёй! Сэрца яго билася моцна, кали ён усцягваў на сябе сваю сабраную з усяго свету адзежу, пасля хадзиў у кухню мыцца, пасля выцираўся тым, што было ўчора павязана ў яго на галаве пад шапкай. Ён у цихим парыве рухава збираўся ў дарогу. и сапраўды серп месяца паднимаўся над бярозай, за гасцинцам. У бакоўцы Нявада сунуў руку пад коўдру соннаму карчмару и пайшоў да дзвярэй. - Ацапеў ты, чалавеча, - абазваўся карчмар. - Куды ты? Яшчэ ноч на дварэ. Удзень исци смялей. Тут каля границы кожны пытацца будзе, а куды, а адкуль, а чаго. Ды яшчэ ўночы! - Няхай пытае. Чаго мне баяцца. Я иду з чужыны дадому. Па роднай зямли иду. - Ты думаеш, што родная зямля козыр на ўвесь свет... Дык вазьми хоць хлеба за пазуху са стала. Нявада хистануўся да стала, адламаў хлеба и выйшаў з карчмы на гасцинец. Якия вяликия прасторы были перад им! Удзень усё было як бы сциснута то позним усходам сонца, то ранним листападаўским змярканнем, то нежывым бляскам халоднага сонца.
|