Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 68

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Маладая жанчына з распушчаными валасами адагнулася ад бочки и сказала, што нейкая Лиза ёсць и ўжо даўно ляжыць каля слупа ад агароджы хворая на крываўку. А кольки год можа быць гэтай Лизе? запытала я, але немец там крыкнуў, и людзи налягли на бочку. Можа, гэта и яна, даўно ляжыць..." Вельми доўга яны маўчали. Канчалася ноч, Волька раптам ткнулася тварам у Кастусёва плячо и зарыдала.
- Нашто цябе благи лёс прывёў тады да мяне, кали я была малая... Божа, якая пакута!
Кастусь змрочна запытаў:
- Дык дзе ж бацька?
- Не ведаю, дзе бацька. Зник. Я яшчэ раз вярнулася была ў хату. Пуста. Павуки адбитае ад дошчак акно заплятаюць.
Як прайшоў дзень и сцямнела, гэтае месца зноў стала пустое. Ни голасу, ни шоргату. Стала поўная цишыня. и ветру не было, але лисце з бярозы падала ўсю ноч, так што зранку ўся зямля пад бярозай была выслана жаўталисцем. Але не было каму цешыцца хараством гэтага малюнка. Тут не было ни душы. Птушки, што збиралися зимаваць у лесе, смела садзилися на паваленае дрэва, и за цэлы дзень нихто ни разу не спудзиў их.
иии
и тут было скрыжаванне дарог, але малое и своеасабливае. Хто ведае, чым падтрымливаецца иснаванне некаторых глухих дарог, па яких мала хто кали ездзиць и яких николи нихто не правиць и не глядзиць. Але вельми можа быць, што такая дарога больш бачыла на сабе чалавечага ўтрапення, чым биты шлях. На тым шляху, кали ўпадзе чалавек, яго неўзабаве падымуць. Тут жа ён можа заходзицца тыднями ў адзиноце. Малое скрыжаванне было на самым узлесси, киламетраў за чатыры ад паваленага дрэва и вяликай бярозы. Вялики шлях, што праходзиў праз гэты лес и далёка ад лесу на паўночны захад, на Вяликим скрыжаванни скрыжоўваўся з Маскоўска-Варшаўскай шашою, тут, за лесам, перасякаў вельми вузкую, на выгляд тольки палявую дарогу, з пяском, ператоўчаным конскими капытами на пыл. Перакрыжаванне тут было простым кутам. Кали вялики грунтавы шлях ишоў з усходняга поўдня на заходнюю поўнач, то скрыжаваная тут з им дарога злучала заходни поўдзень з поўднем усходним. Гэтым апошним кирункам дарога прыводзила да Маскоўска-Варшаўскай шашы даволи-таки далёка ад Вяликага скрыжавання. Ад лесу ци ад малога скрыжавання да самай шашы дарога ишла паўз невяликия лясы и скрозь узгорыстым полем и спрэс усюды паўз густыя паселишчы. Так што зранку тут на гэтай дарозе льга было часта пачуць пах дыму з хатних коминаў. Першы ж кирунак вёў дарогу найбольш чыстым полем, з чыстыми ж узгорками. Мясцовасць тут была вышэйшая, узгорыстасць гусцейшая, и дарога не заўсёды ўздымалася ўгару, а давала кругу. Тут яна абвакольвала вядомую на ўсю ўсходнюю Случчыну Малибажкаву гару памиж Заняведамскими и Вераб'ёўскими лясами и рэзалася проста ў некальки шырозных тарфяных балот. Киламетраў за сорак з гэтага боку да малога скрыжавання пры гэтай дарозе ляжаў у поли вялики, як гара, камень дзиўнай формы и не менш дзиўными на им слядами минуўшчыны. Камень меў трохкутную форму, як бы палавину куба, разрэзанага напалам ад аднаго рога да другога и ўбитага ў зямлю адным рабром сваим. Так што было падобна, што гэта каменны зуб увязиўся ў зямлю, а здалёк здавалася, што гэта нешта нейкае стаиць на адной назе. Камень гэтаки высоки, што пад им мог стаяць чалавек, крыху прыгнуўшыся, и мог таким парадкам закрыцца зверху и ад бомбы и ад дажджу. Верх каменя быў пляскаты и бадай што правильны чатырохкутник, быццам дошка стала. Нага гэтага каменя абрасла имхом, верх жа аставаўся зусим чыстым. Узлезци на верх гэтага каменя было вельми цяжка. Малыя пастушки, найпярвейшыя лазуны, станавилися пры камени адзин на аднаго и верхняга падсаджвали, ды и то мала каторы мог здзержацца, висючы на руках, и не ўпасци на зямлю. На сподняй старане каменя, пад якой чалавек мог хавацца ад якой-небудзь прыгоды, немаведама ким и кали, быў выразаны рысунак тонкими и неглыбокими рысами, але вельми выразны. Рысунак не быў удалы и тым больш не быў нават близак да мастацтва. Гэта была вельми недакладная зарысоўка, и кали добра и доўга прыглядацца да яе, то тады рысунак праступаў выразней: з напятага добра лука страла прыцэлена ў галаву аднарогага быка.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz