Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 42

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

Позирк яе даўжэй за ўсё затрымаўся на вяликим дрэве, яна як бы дзивилася, што бачыць перад сабою такога волата. Неспакойныя вочы яе ўбачыли Няваду. Ён глядзеў на яе и думаў: няўжо яна, такая дасципная, лёгкая, спрытная, зараз стопча дрэўца, якое ён у гэты ж самы дзень, зранку, перасадзиў. Не больш як паўгадзины таму ён глядзеў: дрэўца расло як мае быць. Дзяўчына была ў цёмным гарнитуры и густавалосая. Нейкая малая яна здалася Няваду, хоць адзежа яе была дарослай жанчыны. Быццам адумаўшыся, яна раптам зменшыла сваю рухавасць и моцна, каб чутно было здалёк, сказала да Нявады:
- Да ближэйшай станцыи на чыгунцы? Як исци? Далёка?
- Унь туды. На Цимкавичы... Не. Недалёка.
Яна падзякавала яму и яшчэ акинула вачыма скрыжаванне дарог. Густы зарасник над ямай и равами ўзяў на сябе яе ўвагу. Яна падышла туды. Нявада з непакоем глядзеў, ци зараз стопча яна яго дрэўца. Яна не дайшла да яго, а адразу села на траву пад першым веццем. Яна сядзела на ўдзирванелым капцы, над яким и навокал якога дробна траслося на ветры таполевае лисце, абаперлася локцем на траву и адразу задрамала. "Ага, яна стамилася за вяликую дарогу", - думаў Нявада и пачаў шукаць вачыма свайго таго дрэўца. Яно не было близка ад соннай дзяўчыны. Паўгадзины таму яно было на сваим месцы и ў добрым сваим стане. Але ци гэта яму здалося, ци сапраўды? Унь ён бачыць яго, утаптанае ў зямлю. Яно ляжыць бокам и тырчыць угару адной галинкай. Незразумелая трывога разанула яго. Кали ж ён паспеў быць тут, той невядомы падарожны? Нявада падышоў да дрэўца. Яно ўсё было ўвагнана ў зямлю ботам з здаравенным абцасам. След ад абцаса быў глыбоки и шыроки. Незразумелая трывога павяличылася и ўжо межавалася са страхам перад тым невядомым. Кали ён паспеў прайсци тут и куды зникнуць?
Дзяўчына сапраўды-таки спала, прыпаўшы галавой на руку. и яго душа страсянулася. Як быццам ён сумысля шукаў болю на сваю рану, якую не мог да канца залячыць час. К таму ж - трывога и неспакой, што тут хадзиў нейки невядомы. Ужо адразу яго ўяўленне и думки нарысавали карцину: такая яна маладая и нейкая адзинокая на гэтых вяликих дарогах. Куды яна спяшае, да чаго так нястрымна имкнецца? и тут ужо адразу з гэтай карцины паўстала другая, як злая наканаванасць, як смутак яго душы. Ён жа не бачыў и не ведаў калисьци, як Волечка, так як цяпер гэтая невядомая, можа, так жа адна спяшалася дарогами и ў стоме падала на прыдарожную траву. Волечка, не цяперашняя жанчына, а тая дзяўчынка паўставала перад им. Яна, тая Волечка, жыла ў яго душы, як вечны застылы вобраз, ци то ў минуўшчыне, ци то ў сучаснасци, ци то ў будучыни. "Што было, тое прайшло", - мог бы прыдумаць ён сабе ўцеху. Але ж не. Дзе ўжо там да Волечки! Ужо не Волечка, а другая, вельми цяпер на тую Волечку падобная, стаяла перад им. Яна, як кропля вады на кроплю, удалася ў сваю маци и, як жывое ўвасабленне той Волечки, была перад вачыма. Заўсёды ён думаў: гэтай не трэба будзе шукаць сабе шчасця для будучыни. Яна будзе жыць так, як будзе жыцца, а жыцца будзе добра. Ён гэта бачыў па сваёй Волечцы и па маленстве гэтай. и яго мучыла крыўда за Волечку, якая ўведала гора, а гэтая радзилася адразу на шчасце. "Тая варта большага замилавання, чым гэтая, што будзе думаць аб жыцци, як аб вясёлым свяце". З цяжарам на душы, з трывожным адчуваннем, што нешта жудаснае неўзабаве адбудзецца, ён аж прыгнуўся над увагнаным у зямлю дрэўцам, дзе вельми выразна вызначаўся вельми глыбоки след ад абцаса. Ён не мог больш быць у адзиноце и нарыхтаваўся исци ў Сумличы. Кали ён зрабиў першы крок, пачуў, што сонная дзяўчына глыбока кашлянула. Ён бачыў: яна прачнулася и прыўзнялася з локця. "Кашляе, захаладзилася на вильготнай зямли, дзе ж, у нейким клопаце, на дарозе, можа, за светам ад свайго месца". Ён быў схилен бачыць усюды самае горшае. "Мусиць у мяне выгляд дзиўны, што яна на мяне так глядзиць". У высоких ботах, у выцертым плашчы и чорнай кепцы з гузикам наверсе, ён рашуча зрабиў кольки крокаў да дзяўчыны, быццам бы маючы да яе самую найпильнейшую справу. Пячаць асцяроги лягла на дзяўчынин твар.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz