Welcome to Pretension! version 1.0.
Ён не спаў, а быў нежывы - гэта ў яе, а ў яго - рагатаў и танцаваў, але вымагаў, каб яму аддали боты и кашулю. Гэта быў граф Паливодски. Кастусь прачнуўся и думаў, ци сапраўды гэтаки мог быць той невядомы Паливодски, а Волечка прахапилася з енкам и крыкам: "Ой, ой, Божачка!" - Што, што? - абазваўся ён. - Ой, ой, Паливодски!.. А хто гэта тут у хаце? - Гэта я, - крыкнуў Кастусь. - Хто? Яна яшчэ не адвыкла ад свае адзиноты и не прывыкла да яго. Ён падбег да яе и ўбачыў, што яна дрыжыць. Кольки раз, жывучы ўжо адна, без бацьки, яна так прачыналася раницами ад непрыемных ци страшных сноў! и прывыкала ў адзиноце сваими силами гнаць ад сябе цяжкае ўражанне ад кашмараў. Цяпер жа яна падумала, што недзе каля яе ёсць ён. Як лёгка и адразу згинуў сон, и яна ўсмихнулася, яшчэ з заплюшчаными вачыма. - О так, а то крычыш немаведама чаго. Гэта ж сон. и па яе твары ён здагадаўся, што яна ачуньвае. - Уночы я выходзиў глядзець коней, ужо на дзень ишло. Мокры снег грази даў. А конь твой ужо ани ничога не з'еў - нават и не зачапиў сена. Ты ничога не думай. Мой конь зусим малады. Ведай, што гэта твой. Ты тольки папраўляйся. - Я ж папраўляюся. Хиба ты не бачыш? - А на дварэ ўжо и апошняе лисце з игрушы асыпалася за ўчарашни дзень. Чорнае, як сажа, ляжыць мокрае. Праз два дни ён пачаў кармиць худога каня паранкаю, не адыходзиў ад яго, рабиў яму нейкае адмысловае пойла, а праз два тыдни сказаў Вольцы, што конь крыху абгладзиўся и ўжо льга яго збываць. Аднойчы ўдосвецця ён накрыў каня мяшком и сеў зверху. Конна выехаў ён з двара. Торба з акрайцам хлеба была ў яго руках. На конным рынку ў дробным гарадку, вёрст за сорак ад Сумлич, ён, як спрактыкаваны конски перакупшчык, расхвальваў старога и худога каня, бажыўся и падпускаў часам заядлую лаянку. "Без гэтага каня не прадаси", - думаў ён и запрашаў усих паглядзець каню ў зубы. "Галоўнае смела казаць, каб глядзели ў зубы, дык нихто и не гляне, и павераць, што конь малады". Стары и высоки цыган, яки тут жа побач прадаваў яшчэ мусиць старэйшага каня, сказаў: - Ты, чалавеча, праси, каб глядзели твайму каню не ў зубы, а ў хвост, тады хутчэй усих ашукаеш. Навокал зарагатали, и Кастусь, праклинаючы гаты дзень, адвёў свайго каня ўбок, але и адтуль два перакупшчыки прагнали яго. Скончылася так, што ён вярнуўся на ранейшае месца. За гэты каротки час цыган паспеў прадаць ужо таго каня, купиць другога и ўжо гэтага расхвалиць. Кастусь прадаў свайго каня перад самым вечарам, вельми затанна, але ён быў рад, што развязаў руки. "Волечка не будзе ў крыўдзе, я ж ёй аддаю свайго каня". Якое было яму шчасце цэлую асеннюю ноч исци дадому. Ён адчуваў сябе так, быццам вырваўся на волю. Яшчэ на выходзе з горада ён убачыў вясковую бабу, якая трымала пад пахаю пеўня. - А ци добра спявае? - некальки разоў пытаўся ён у бабы. - Галубчык мой, - адказвала кожны раз баба, - гэта не певень, а музыка. Пад яго песню можна цэлы вечар танцаваць. Ён купиў пеўня и падумаў: "Прыйдзецца ж зимаваць. Няхай спявае сабе. А кали Вольцы не спадабаецца - я ёй грошы вярну". Яшчэ не пачынала свитаць, кали ён быў дома. Пеўня ён укинуў у пуню и ўсё прыслухоўваўся, ци скора той заспявае. и тольки цяпер ён падумаў аб сваёй вине перад Волькай: "Я ж задарма аддаў каня". Пакуль развиднела, ён, не заходзячы ў хату, выкациў з пуни два бервеньчуки з той сухой хвои и стаў часаць. "Пакуль зима не ўмарозила зямлю, я яшчэ пастаўлю шулы на браму". и душа яго ачысцилася ад прыкрасци. Раптам у пуни заспяваў певень. и гэта як бы хто сказаў яму радасную навину. Ён пакинуў часаць бервяно и стаў над им. Цадзиўся дзень позняй восени. У хатних вокнах засвяциўся агонь. "Волечка ўстае. А можа пайсци ў хату?" Волька выйшла на ганак и ўбачыла яго над бервяном. и загаласила: - А братачка, чаму ж ты надумаўся ўночы бярвенне часаць? Ну як жа табе ўчора там паводзилася? - Ну, каня прадаў, пеўня купиў... спявае, лиха яму, як на скрыпцы грае... А над лесам, учора падвечар, вельми хмара ссинела. Мусиць, неўзабаве ляжа сапраўдны снег. Снег, вецер, галасны певень, пах сена з пуни, крык зимовай птушки, счарнелы ад прымаразкаў листок з саду на ветры, ясны захад сонца, пах свежага хлеба ў хаце, вымалачаны колас, узняты ветрам на бязлисты куст бэзу, зорнасць марознай ночы, бесперапынная плынь часу - дзень за днём, дзень за днём, - и пайшло яно, з вяликай радасцю аб тым малым, што тольки и патрэбна чалавеку.
|