Welcome to Pretension! version 1.0.
Я табе дам золата многа з дарагими каменнями и нават зниму з шыи залаты з каменнями фамильны крыж и аддам табе, и апишу адзин з сваих маёнткаў, я - граф Паливодски. Чалавек паклаў на зямлю боты з нямецких, мусиць мёртвых, ног. Боты разам з пустым мяшком были ў яго за плячыма. Ён сказаў: - Яки ты к чорту граф, кали ты ў крыви и няшчасны. и князь, и цар, и министар, кожны той, хто камандуе людзьми, хто мае права ў руках, каб саджаць их у турмы и там рабиць з ими што сам захоча, кожны, хто стаиць над людзьми, тольки датуль граф, пакуль у яго з парэбрын кроў не идзе. Ну, давай плечы, апирайся на мяне, хадзем. Тут недалёка. Гэта я, каб ты ведаў, хадзиў туды пад рэчку. Босы хаджу, а там немцы ў ботах ляжаць, зараз гниць пачнуць. На чорта, думаю сабе, мёртваму боты, кали жывы босы ходзиць... Стой, адпачни, перадыхни. Унь пры ляску хата. Босы абарванец давалок Паливодскага да свае трухлявай хацины и паклаў на паправу. и лекара дастаў, не за грошы, а за добрае сэрца. Яшчэ тольки лёгшы на пасцель, Паливодски пачаў абмацвацца и заныў душой: пакуль ён ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысциў яго пазухи и кишэни так старанна, што ўжо не было чым аддзячыць абарванаму збавицелю. Тым часам пайшли тыдни и месяцы. Больш за год Паливодски то лежачы, то седзячы, то спацыруючы па лесе пражыў у свайго збавицеля, яки дзялиў з им напалам усё, што сам меў. Паливодски зноў стаў здаровы и спрытны, як и быў раней. Страшная думка тачыла яго: ужо ў яго не было больш золата з каменнями. Хоць з рэбраў кроў ужо и не ишла, але и графам ён ужо не быў. Бо ўжо адбылася рэвалюцыя и маёнтки ўжо были не яго. Ён стаў зусим голы. Згалеў адразу. Яму ўжо не было дзе дзецца, и ён сядзеў у свайго абарванца-збавицеля. Праўда, абарванец абуў ужо добрыя боты и вопратку, узяў панскай зямли и з панскага лесу паставиў сабе хату и стаў повен свайго шчасця. Паливодски и рабиць ничога не ўмеў. Змалку и да гэтага часу ён мог тольки гатовае праядаць. Аж душа яго рвалася на кавалки. Тым часам збавицель раз и кажа яму: - Таварыш, прывучайся да якой-небудзь работы. Бяры дзе тут кавалак зямли и жыви шчаслива. - Паливодски як пачуў гэтае слова, дык адразу падумаў пра тое, што на захад ад той мясцовасци, дзе жыў той яго збавицель, збираецца польскае войска: ён чуў пра гэта. - Хам! - закрычаў ён на свайго збавицеля. - Перад ким ты стаиш! Шапку зними! - Я цябе выратаваў, я даў табе жыццё, - адказаў чалавек. - Не за золата и маёнтки, якия ты мне абяцаў, а ад таго, што я мог зрабиць табе дабро. Я думаў, што ты ў душы будзеш удзячан мне, ажно ж ты горнешся да таго, каб мець тольки маёнтки, а не душу. Ты мяне называеш хамам? За тое, што я зрабиў табе - я чалавек, а за тое, як ты са мной абышоўся - ты хам! Што было далей, мне невядома, а вядома тольки, Паливодски выхапиў рэвальвер, каб аддзячыць свайму збавицелю за хамства, а той хапиў качаргу и аперазаў Паливодскага па спине и выгнаў вон з хаты, ён яшчэ не ведаў, што на захадзе тутэйшай зямли рэвалюцыи прыйшоў канец, а ўсё гэта было на захад ад мае карчмы. Там ужо рыхтавалася да свайго ўстанаўлення Польшча, и ўсе паны, каторыя яшчэ липели дзе на ўсходзе, рынулися туды. Паливодски неўзабаве стаў афицэрам польскага войска и добра ваяваў з бальшавиками, а пасля миру, кали ўжо тут границу пачали вызначаць, стаў афицэрам у паграничным войску. Божа мой, яки блискучы шык! Хоць у кишэни ни капейки, але затое зверху! Увесь блишчыць. - Ну добра, адкуль жа ты ўсё гэта ведаеш? - На тым тыдни ён ехаў уздоўж границы з сваими жаўнерами и цэлую ноч з другим афицэрам праседзеў тут, чакаючы, пакуль ацихне вецер и пакине засыпаць вочы мёрзлым снегам. Той други афицэр быў стары и ўсё енчыў па сваих маёнтках, якия таксама, як и ў Паливодскага, асталися на бальшавицкай старане. Так яны цэлую ноч и праспавядалися адзин аднаму, а я з бакоўки слухаў. Але Паливодски не ныў па сваих маёнтках, а прагаварыўся таму старому плаксуну, што ў яго галаве спеюць шырокия планы, так што ён нават и тое золата, якое нехта невядомы ўкраў у яго, у сто столак верне.
|