Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 57

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.


- Я пайду, - сказаў Нявада.
- идзи, идзи, - дазволиў вялы хамула, дробна миргаючы вачыма на сонцы. - Кали табе так хочацца, дык идзи, тольки не азирайся, хэ-хэ-хэ...
Нявада ўгнуў плечы ад гэтага рогату и рушыў у мястэчка. Яму вельми хацелася азирнуцца, але ён баяўся. Ён ад утрапення и сам не ўсвядомливаў сабе, што палицай пратрымаў яго на дарозе даволи-таки доўга. Яго здзивила цишыня ў мястэчку, зноў як бы ўсе пакинули сваё жытло. Кали ён дайшоў да свае старое хаты, заўважыў, што ў ёй и каля яе пануе страшнае маўчанне. Пячаць пустэльни ляжала тут вельми выразна. З вушачнага лежака над сенечными дзвярыма на нитачцы павуциння висеў драбнютки павучок и то спускаўся да самага низу дзвярэй, то зноў паднимаўся.
- Што ты дарогу загарадзиў! Паскудства! - буркнуў Нявада и парваў плячом павуцинне, уваходзячы ў сенцы. Божа! Тут усё стаиць дагары нагами, нават сини куфар ляжыць бокам и века ў им адламана. У хаце тапчан адсунены ад сцяны, и на им чамусьци жмуты кудзели. Няваду больш узнепакоила агульная сумлицкая пустыня, чым пустыня гэтай хаты. Нидзе ни душы, як вымерла ўсё. Гадзин са дзве ён чакаў, и нихто не з'яўляўся. Тым часам и дзень хилиўся з паўдня. Узнепакоены, Нявада пайшоў па хатах, ён не хадзиў, а кидаўся з хаты ў хату - и никога нидзе. Так ён прамучыўся да захаду сонца. А тады, як п'яны, паклыбаў у свой дом. У гэтыя хвилины ён быў як атупелы. Бяды навалилася на яго гэтульки, што ён не бачыў ужо ни канца, ни пачатку ў ёй. У двары свайго дома ён застаў палицэйских. Яны сядзели на лаўцы пад клёнам и моцна гаварыли. Яшчэ кали ён тольки ўвайшоў у двор, ён пачуў, ци гэта яму тольки здалося, што палицыянты гавораць памиж сабою пра Паливодскага. Нейкая трывога кальнула яго; уражаны, ён пачаў прыслухоўвацца, сцишыўшы хаду да ганка.
- Ты чаго? Хто ты? - сказаў адзин палицэйски.
- Як хто? Я гаспадар гэтага дома.
- То чаго ты ходзиш тут, кали ты гаспадар. Тут цяпер гаспадар герман!
и палицыянт зарагатаў.
- Я иду ўзяць з хаты сваю старую вопратку, - прыдумаў ён што сказаць и ўвайшоў у дом. Дзеля прыклёпу ён там и сапраўды сцягнуў з печы нейкую адзежыну и выйшаў з ёю на ганак. Палицыянты сапраўды-таки гаварыли пра Паливодскага.
- Дурань ты! - крычаў адзин другому, - гэта не той Паливодски. Таго немцы не паставили б за такога вяликага начальника, бо ён не немец. Той жа з нашай стараны. Маёнтак таго быў якраз каля нашага сяла, дык я таго ведаю, я яго бачыў маладога яшчэ, кали ён тольки адзеўся ў афицэрскую форму.
- Дык гэта той самы и ёсць! Бо и я яго ведаў, як ён тольки адзеўся ў афицэрскую форму. Каля вас быў у яго адзин маёнтак, а ў нашай старане два. Яго бацька жыў якраз каля нас у маёнтку, а не каля вас. Цяпер я дома быў, яшчэ ў палицаи не падаваўся, на тым тыдни, дык ён прыехаў тыя свае два маёнтки паглядзець. Дзве машыны. У адной сам, а ў другой аўтаматчыки. Доўга не быў. Закруциўся, прабег свиным трухам каля саду и назад шмаргануў. Там ужо и знаку няма, што гэта быў маёнтак. Хаты стаяць, капуста и садавина, и дзеци гуляюць. А ён сам у цывильнай адзежы, але жалезны крыж мае и значок нейки на рукаве.
- Дык якую ж ён пасаду займае?
- Якую - не ведаю, але вельми вяликую. Бо пры им такая ахова вяликая...
- Не можа быць! Ён жа не немец!
- А можа ён для Нямеччыны больш зрабиў, як яки-небудзь немец! На, глядзи! Вось надрукована: "прысутничаў грамадзянски"... не... Ды хиба ты не ведаеш, што Паливодски начальник вобласци, начальник усёй грамадзянскай улады цэлай вобласци.
- Дурань ты, я гэта ведаю, але тольки не верыў, што гэта той самы Паливодски.
Можа, яны и больш яшчэ спрачалися, але Нявада далей не чуў. Вельми ўражаны, ён прайшоў дваром да выхада на вулицу, и палицай гукнуў яму наўздагон:
- Ну што, забраў адзежыну?
- Ага, забраў.
- Ну дык идзи спаць.
- Пайду спаць, - шпарка адказаў Нявада, не могучы пазбавицца свае трывоги.
- Таки и праўда пойдзеш спаць? Хиба ў цябе никога не забрали? абазваўся палицыянт.
- Ат, я сабе так, - мармытнуў Нявада, ничога не разумеючы и жадаючы хутчэй адзиноты. Быццам вылупцаваны дзеля чужой забаўки перад усими людзьми, ён дайшоў, унурыўшыся, да свае старое хаты и ўбачыў там Вольку ў смутку и адчаи.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz