Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 63

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.

У тыя часы ён ужо зусим пакинуў службу ў польским войску, а служыў и жыў недзе ў самой Германии. А тым часам нас вучыли не тольки шпиёнству, а и ўливали ў нас па кропли атруту спачатку абыякавасци, а пасля и непрыязни да Польшчы. Ужо тады я пачынаў задумвацца над усим гэтым, але трымаўся, зацяўшы душу, бо спадзяваўся на прыход будучыни, кали мы паможам Германии пакласци пад польския ноги ўсходния земли. Восень дзевяцьсот трыццаць дзевятага года нас пратрымали пад пильным наглядам, и, кали Польшчы ўжо не было, мы вытрымали экзамен на гатоўнасць да вяликага паходу на ўсход. Нарэшце гэты паход пачаўся. Больш як за месяц да яго я перайшоў ля Берасця границу и пабраўся сюды, прайшоўшы праз той мой фальварак каля Нясвижа и Клецка. Бацька, маци и старая жанчына, мая былая нянька, и цяпер благаславили мяне. Бацька мне сказаў: "Як тольки Германия знишчыць Савецкую дзяржаву на ўсходзе, то Польшча зноў устане". Я не задумаўся, адкуль бацька ведае гэтакую праўду, и рушыў далей на ўсход. Я бадзяўся па поли и лесе, адзичэў и чакаў. Кали Германия рынулася на ўсход, я калациўся ад радасци. За гэтую радасць нейки чалавек на дарозе даў мне жалезам па галаве. Я звалиўся и некальки тыдняў качаўся каля дарог, баючыся кожнага чалавека и разам з сабаками и свиннями едучы траву и ўсялякае паскудства ў ямах и канавах. Мяне апанавала крываўка. Я ляжаў тры тыдни пад кустами и вылечыўся голадам. Але лежачы так, я захаладзиўся и, мусиць, перанёс запаленне лёгких. Дык я пачаў лячыцца сонцам. и вось ужо трэци дзень, як цягнуся пакрысе. Зайсци куды да людзей мне няма як. Мяне могуць забиць, кали дазнаюцца, хто я таки. Але мне цяпер ужо ўсё роўна. Будучыня мая прыйшла, вось яна якая! Як валачашчы сабака, адзин и без нбраду, без надзеи и веры. Пазаўчора я яшчэ думаў дабрысци як-небудзь да таго фальварка, ужо ишоў у той бок и напаткаў на дарозе жанчыну адтуль, яна шукае сваих дзяцей. Ад яе я дазнаўся, што маю матку немцы спалили жывую ў доме, а бацьку павесили перад домам з падазронасци, што яны нибыта кагосьци хавали. Я спрабаваў прыстаць да немцаў, яким я ўжо зрабиў сваю справу. Але ж я и не немец, и не паляк, а тутэйшы, з-пад Клецка. У душы ў мяне так жа пуста, як и ў кишэнях. За плячыма ў мяне ганьба, а перад вачыма пустэча. Немцы мяне страляць хацели, я ледзьве выратаваўся.
- Бо ты, - абазваўся Сымон Ракуцька, - па-сабачы спадзяваўся на сваё шчасце. Няхай бы ты зерне сеяў и хлеб жаў, а то ты бачыў сваю радасць у тым, што нехта пойдзе, як ты кажаш, на ўсход, чалавечыя косци трушчыць и кроў лиць. Як свет стаиць, то яшчэ не было вядома каб на нянависци вырасла шчасце, а радасць на чужой бядзе.
- Дык куды ты цяпер маеш исци? - панура запытаўся Тамаш. - А ци ведаеш ты, што кали разабрацца, то я сам павинен быў бы табе адразу галаву зняць за тое, што я вырас без права чалавекам звацца на сваёй роднай зямли!
Акалович змоўчаў, а пасля адказаў:
- Куды маю исци? Мне цяпер трэба, каб хто павёў мяне за руку. Але ў мяне ажывае и ўжо гарыць прага расквитацца з Паливодским. Ён згубиў мяне. и не тольки мяне аднаго ён пацягнуў на гэтую сцежку.
- А Паливодски хиба чуцён дзе!? - ажывиўся Сымон Ракуцька.
- Паливодски начальник акруги. и цяпер бывае часта ў тым сваим маёнтку, яки калисьци прагуляў у карты, кали мяне яшчэ на свеце не было. Я спатыкаў тут нашых, а яны ведаюць. Гэты маёнтак тут, па гэтай самай дарозе, мне казали, там идуць радзей хваёвыя лясы. Маёнтак захаваўся цалкам, и дом, и парки, и сады, и ўся будоўля. Але пакуль Паливодски ўспомниў пра маёнтак, ваенны начальник акруги абгледзеў яго и хоча сабе прысвоиць. Паливодски жыве ў маёнтку и спрачаецца з ваенным немцам.
- Але куды ты идзеш?! - крыкнуў Тамаш.
- Я иду ў той маёнтак. Можа мне там пашанцуе расквитацца з Паливодским!
- А тады што?
- А тады куды закине вецер, або хоць канец.
- А дзе табе жалезам галаву растаўкли?
- У Вяликим скрыжаванни.
- Ты там доўга быў?
- Я там перабыў усе свае хваробы.
- Што там чуваць? Каго ты там баяўся?
- Немцаў баяўся, им стараўся на вочы не трапляцца.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz